Больш добразычлівасці

Трэба пісаць добрыя, вартыя часу творы, у тым ліку раманы. Гэтага за пісьменніка ніхто не зробіць, толькі адзін сам ён можа парадаваць чытача тым, што прыцягне яго ўвагу, што засяродзіць яго на праблемах важных і галоўных – такую думку праводзіць у сваім выступленні У. Караткевіч. Разам з тым, ён з трывогай гаворыць, што размова пра вартасці таго ці іншага твора, на жаль, часам яшчэ падмяняецца на пленумах, пасяджэннях секцый высвятленнем узаемаадносін паміж пісьменнікамі. Прыватнае, выпадковае пачынае засланяць сур’ёзную гаворку пра літаратуру, зводзіць яе да непатрэбнай агульшчыны.
А, між іншым, мы ўсе, гаворыць прамоўца, як тыя каменьчыкі ў мазаіцы. Выкінь адзін і мазаіка распадзецца. У літаратуры ж адбываецца нешта падобнае. Яна складаецца з талентаў рознай велічыні. Адны пісьменнікі – больш таленавітыя, другія – менш. Але ж і без іх нельга мець поўнае ўражанне аб літаратурным працэсе, аб стане яго, аб перспектывах развіцця.
Больш добразычлівасці, уважлівасці адзін да аднаго, – на думку У. Караткевіча, гэтыя прынцыпы павінны стаць асноўнымі ў творчым асяроддзі. Ад гэтага толькі выйграе літаратура. І, вядома ж, чытач.

Глухов Сергей - поэт, лирик. Биография автора, архив стихов и рассказов.