1 2 3 4 5

Подыхі продкаў

І вечна будуць гучэць пацалункі пад старымі вязамі.Настане дзень, і мяне не будзе. Але будзе вечнай зямная цеплыня.Хай свяціцца імя тваё, царква на Нерлі!І вечна каля кіёскаў са шклянак, граючы вясёлкаю на сонцы, будзе асядаць на шчокі дзяўчат пяшчотны вадзяны пылок.Хай свяціцца імя тваё, мая белая песня!І на цёплай зямлі ў буркатлівых галубоў лапкі да веку прабудуць каралавымі.Дзякуй табе, белая песня.Слава і хвала табе.Сёння дождж залівае вялікія будынкі горада. І, напэўна, такі ж дождж мые белую свечачку, нечаканую радасць на Нерлі.Колькі разоў ён мыў яе, колькі разоў сушыў яе слёзы ветрык з зялёных лугоў.Слава табе!І калі я памру, калі рот мой, што спяваў і цалаваў, калі рукі мае, што стваралі і лашчылі, будуць тло і прах, нябачны мой подых застанецца ў гэтых белых сценах, як подых тысяч забытых продкаў.І я буду ўдзячны табе за тое, што, як яны, я не схіліў кален у гэтых мурах, што я, быццам яны, проста пастаяў тут і выйшаў адноўленым і ўсеразумеючым, цвёрда абапіраючыся на меч.

1 2 3 4 5