1 2

Прыклад

– Як ты са старэйшымі размаўляеш? – павысіў голас Міхаіл Васільевіч. – Хто я, па-твойму?.. – і ён раптам грукнуў кулаком па сталу і грозна крыкнуў:– Адказвай, хто?!Віця маўчаў. З апаскай пазіраючы на Міхаіла Васільевіча, ён перамінаўся з нагі на нагу і непрыкметна адступаў да дзвярэй. Засцярога была не лішняй. Маўчаў і дырэктар, не адводзячы грознага позірку ад Віці. Потым сказаў, звяртаючыся невядома да каго:– Адкуль гэта ў цябе? Хто цябе гэтаму вучыць? У школе ці дома?– Сам вучуся... – неахвотна адказаў Віця і, падумаўшы, дадаў:– Іван Сцяпанавіч і Наталля Данілаўна вучылі, дома вучылі...– Выхавалі на сваю галаву! Пачакай, дарагі, я з цябе ўсё гэта выб’ю. Бачылі вы? Ну і дзеці пайшлі! Навучы, выхавай такога, калі ён ужо больш за цябе разумее. Я ў твае гады такім дзёрзкім не быў. Ідзі, – нарэшце сказаў дырэктар, – і няхай гэтая размова паслужыць табе добрым урокам.Перш чым пайсці ў клас і растлумачыць настаўніку прычыну спазнення на ўрок, Віця выбег на школьны двор , з усіх сіл пабег, уяўляючы, што даганяе Міцю, свайго лепшага сябра, які, несумненна, з самымі добрымі намерамі піхнуў яго сёння раніцай партфелем. Дагнаў, узнагародзіў таварыша такой жа адчувальнай, але, на жаль, уяўнай аплявухай і гэтак жа ўяўна кінуўся бегчы ад яго.Ён бег назад, да школы, гатовы вытрымаць новыя непрыемнасці.

1 2