Сівая легенда

Антыхрыста таксама можна было чакаць. Надта ўжо вялікім стала няшчасце, надта злымі сталі людзі.Нездарма слупы гулялі. А яшчэ тады ж адбываліся незразумелыя падзеі. У Магілёве, як і на ўсёй прасторы Белай Русі і Літвы, невядома хто і як ставіў нечытальныя пісьмёны чырвонага колеру па цэрквах і касцёлах і другіх будынінах вышыні ў некалькі сажняў, куды існаму не дастаць, і ў замкнёных скрынях; таксама незразумелым чынам былі астрыжаны авечкі, у мужчын бароды, а ў жанчын – косы і іншае.Ішла цемра. Непрасвяцімая.

ІІОх і жорсткі быў наш татачка, мужыцкі цар. Ён баяр ды князёў павыважываў.

ПесняМне не ўдалося праспаць да раніцы. Была яшчэ ноч, калі мяне разбудзіў сам Кізгайла. Я запаліў свечку і, нацягваючы вопратку, кінуў на яго позірк. Твар быў бледны, спатнелы, перакрыўлены. І ў вачніцах ад свечкі цені.“Баіцца? – падумаў я. – Не. Ненавідзіць? Не. Баіцца і ненавідзіць больш баязлівасці, вось што. Але чаму?”Урэшце, думаць пра гэта не было калі. Я спяшаўся. – На муры, – сказаў гаспадар.Праз некалькі імгненняў мы беглі ўжо да Жабінай вежы, што выходзіла на Княгініна поле.Трывогі пакуль што яшчэ не было чуваць ні сярод прыслугі, ні сярод салдат. На забрале ля вежы стаяў вартаўнік брамы і з ім яшчэ чалавек, жанчына, як я пазней даведаўся, яго дачка, удава Дар’я. Абое маўчалі і глядзелі кудысьці ў ноч. Мы сталі поруч з імі.Месяц, ужо нізкі і барвовы, хіліўся да далёкага лесу. Ад усіх, нават ад самых маленькіх, узгорачкаў леглі вялізныя трывожныя цені. І толькі лапікі, малюсенькія кавалачкі поля, былі азораны няпэўным аранжавым святлом.– Што там? – чамусьці ціхім голасам спытаў я. Дар’я моўчкі ўзняла руку, паказваючы ёю ўдалячынь.Але ноч была спакойнай, толькі дзесьці чулася песня драча.– Яна і ўчула, – сказаў вартаўнік, – я сам глухаваты стаў.– Ды што такое? – зноў спытаў я. – Вішчыць, – сказала Дар’я.– Драч? – як бы пытаючы, сказаў гаспадар.– Не. Вішчыць, – сказала яна.– Хочаш сказаць “рыпіць”? – спытаў Кізгайла.– Вішчыць.Я ведаў, што мясцовыя людзі часам не знаходзяць слоў, што не перашкаджае ім быць някепскімі людзьмі. Адна дзеўка, тлумачачы мне колер сукна, сказала: “Кармазынавы, зеляненькі, як васілёчак”. Але цяпер не час быў чапляцца да слоў, і я стаў слухаць, што ж такое “вішчыць”.Песня драчоў стала як быццам галаснейшай. У полі ставала ўсё больш ценю: пранізліва-чырвоны месяц ужо напалову схаваўся за пушчу. Спяваў ужо не адзін драч, а некалькі. А цемра ўсё агортвала поле, і ў гэтай цемры ўсё нарастала птушыная песня.І раптам я зразумеў: гэта не драч, гэта рыпяць... вазы. Так, гэта рыпелі вазы. Многа, магчыма, сотні вазоў. І гэтая песня нарастала і ўжо рабілася пранізлівай, заглушаючы ўсё.Я не ведаў, хто гэта едзе ў такой нямой цішыні, калі нічога не чуваць, акрамя песні колаў, але я адчуў, што ў мяне мурашкі пабеглі па спіне.– Ён, – сказаў Кізгайла, і я зразумеў, хто гэта “ён”.А вазы рыпелі і рыпелі ўначы, і ўжо не заставалася нічога, акрамя гэтага рыпення.– З’явіўся, варажына, – сказаў гаспадар праз зубы, – што ж, рыхтуйся, Цхакен, заўтра будзем біцца. Насмерць.Я баяўся за гаспадара, але цяпер мой страх мінуўся. Ён проста быў з той пароды, для якой чакаць небяспекі горш за самую небяспеку.Я цяпер ведаў, што ён будзе і баяцца, і ненавідзець, але будзе трымацца і не дасць зразумець гэтага. Гэта дрэнна, але ўсё ж гэта лепей, чым відовішча дрыготкай жывёліны.