1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12

Сіняя-сіняя

Ган-Аджэн быў толькі звычайны член свайго племя, але нюхаў ён лепш за сабаку, хоць увесь нос, рот і ніжняя частка твару былі ў яго вечна завешаныя.Гэтыя не выпусцяць. Ён ведаў.Як здарылася, што ён стаў ворагам таргві? Вельмі проста: з’явіліся ўзброеныя французы.Чорт пабяры! Ён ведаў і любіў французаў і ненавідзеў іх цяпер за разбой.Ён любіў таргві - і цяпер біўся супроць іх.Ён ведаў высакародства людзей - і вечна змагаўся і на радзіме і тут.Лёс?У таргві ў дзяцінстве, пакуль не паспее абпаліць сонца, таксама белая скура. Але яны помсцяць усім, хто белы скураю. Маюць рацыю.Таму што белыя прыходзілі, і гвалцілі, і стралялі, як ашалелыя. Таргві бедны народ. Шацёр, ды вярблюды, ды антылопы ў пясках, ды трохі посуду.А пры сабе шчыт, ды дзіда з чатырма зазубінамі на лязе, ды шабля, ды пара дроцікаў. І яшчэ пістонная стрэльба і дзве маленькія торбачкі са скуры. У адной - зброя, у другой - мука з рознага збожжа, жменя фінікаў ды жавальны тытунь.І бурдзюк з вадою, і душа, і замест буды ў дарозе - толькі зоры над галавой. Бедны народ! І на іхнія пяскі таксама знайшлася лапа.Харошы яны народ! Непарушна сумленны, рыцарскі, верны слову. Яны не ведаюць, што такое хлусня, крадзеж.Але і ў іх рабства. Не ўнутры племя, не. Проста яны робяць набегі на поўдні Сахары, а потым вядуць палонных у Біскру. Джамілю, хутчэй за ўсё, чакае гэткі самы лёс. І таму ён, Пятрок, страляе, замест таго каб даць забіць сябе, бо жыццё даўно стала непатрэбным цяжарам і, што датычыць гэтай ягонай паношанай скуры, яму ўсё роўна.– Адхаліб, дай вады.– Трошкі патрывай... ясачка, - шорхлым голасам сказаў ён. - Вазьмі во гэты сухі яблык. Ён аддзяляе слінку. Пажуй, лягчэй стане.Дзяўчынка ўзяла і з цяжкасцю пачала жаваць. Спачатку як не сваім ротам, а потым усё смачней і смачней. Адхаліб казаў праўду. Яна толькі не ведала, што і сушаных яблыкаў у яго больш не было.Туарэгаў не трэба было вінаваціць. Яны прыглядаліся да розных рэлігій. Спачатку да ранніх хрысціян - і навучыліся інкруставаць зброю крыжамі, потым да юдаістаў - і зведалі, што чужыя багі няўмольныя, потым да магаметан - і навучыліся гандляваць рабамі. І ўсё ж яны вераць у неба - Аджэн, у вольнае неба, а не ў вар’ята бога.Яны вольны народ, а іх гоняць у ярмо, каб былі, як негры ў Старой Біскры, як апатычныя і вялыя маўры Сеціфа і Туніса, якіх столькі ганялі, што ім ужо ўсё адно.“Як людзям на маёй радзіме...”Ах, як тады ззяў Дняпро, калі яго, амаль непрытомнага, выносілі з кола ворагаў адпушчаныя камандзірам палонныя. Звычайныя хлопцы аднекуль... А, ды не ўсё хіба адно - адкуль... Выратавалі аднаго з ворагаў у адказ на высакароднасць.Усё адно, такая смага... Застрэліцца б... Нельга... Побач гэты камячок...Адзін дзень трэба пратрымацца. А раптам здарыцца дзіва?Спёка рабілася нясцерпная. Пустыня маўчала ў барвяным зарыве. Ён фізічна адчуваў, як гэта зарыва піло з яго ваду.Паспрабаваў плюнуць - не было сліны.– Адхаліб, глыні вадзічкі.– Бадай, трэба глынуць.Ён прыклаў рыльца пляшкі да вуснаў, прапаласкаў рот і... вада нібы выпарылася ў роце. Больш было нельга. І ён страшэнным намаганнем волі аддзёр ад вуснаў гарачае рыльца.Пятрок ляжаў, схіліўшы галаву, прыпаўшы шчакою да прыклада, а перад невідушчымі вачыма ўставалі, плылі, мяняліся дзіўныя праявы.Вось стаяць яны на ўзлессі. За спіною вільготны шолах лістоты, а наперадзе гарматы, што вывяргаюць смерць. Вось пагоня, і ён уцякае берагам чорнай балотнай ручаіны... А вось плошча ў Санта-Крус. Вось пасля бою пеўняў птушак нясуць за галовы з арэны, мёртвых. І металічныя шпоры на іхніх нагах драпаюць зямлю. А хлопчык змывае кроў з арэны вядром вады... А потым маўрытанскія мячэці ў Танжэры, і ваданосы з казлінымі бурдзюкамі праходзяць паўз іх і звоняць у свае званочкі. Колькі б ні піў - плаціш адну ачaву.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12