1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26

Трошкі далей ад Месяца

Алесь Пятровіч глядзіць у другі бок.

Ну, добра, ну, добра. Гняздо злодзеяў умывае рукі.

Сяргей. Маўчыце!!!

Бяскішкін. Нічога. Гэта так не абыдзецца. Не ўсіх добрых людзей ваўкі паелі. (На жонку.) Маўчы, дура! Пачакайце, будзе яшчэ вам!

Вярыга (шэптам). Прэч, прэч, нізкі вы чалавек.

Бяскішкін моўчкі заспяшаўся да дзвярэй. За ім жонка. Цішьшя.

Грукнулі дзверы. Усе маўчаць, прыгнечаныя.

Ганна. Альжбета сказала б: “Крычаць, аж у Крычаве чуваць”. Божа, Божа!

Паўза.

Вярыга. Вось да чаго дайшло, Алесь... Ты разумееш, пакуль нічога не змянілася – мне нельга тут быць. Бывай, браток. (Ідзе. Каля дзвярэй спыніўся.) Я вельмі люблю цябе. Я шкадую цябе... I люблю.

Выходзіць. Цішыня. I раптам Сяргей упускае на падлогу крэсла.

Сяргей. Што ж гэта такое?! Да чаго дажылі?! Якімі вачыма на нас глядзець? Дом пусцее!

Алесь. Маўчы, чуеш! Для цябе ўсё...

С я р г е й. Не магу! Гандляры ў храме! Няма сілы, сну... пры адной думцы аб тым, што ваша гнілая любоў да грошай можа ўсесціся на сэрцы, на чалавечнасці, на волі, на пяшчоце нашай. Зажэрліся! Сорам людзям у вочы глядзець. Яны працуюць, а вы... вы жарэце.

Гучная поўха пралунала ў пакоі. Сяргей глядзіць на бацьку дзікімі вачыма, кулакі яго сціскаюцца.

Ганна. Сярожа!

Але вочы Сяргея ўжо згаслі. Ён павярнуўся, пайшоў у свой пакой і замкнуў за сабою дзверы.

Ганна. Ты ўпершыюо ў жыцці ўдарыў хлопца... Якраз тады, калі ягоная праўда. Я недалёкая жанчына, але гэта... гэта брыдка, Алесь.

Алесь. А хто спытаў, як жыве чалавек, што ён думае, як цягае шкуру на гэтых дарогах?! Я вінен! Я друг Вярыгі, і я падружыў з Бяскішкіным, я салдат – і падружыў з Бяскішкіным, я салдат – і я закрыў вочы на тое, што падначаленыя крадуць. Я не гандляр – і я атрымліваў камісійныя. Хто спытаў у мяне, што думаў і як пакутваў я? Я, я, я вінен! Я мярзотнік, а ўсе святыя. (Грукае ў дзверы. Голас яго гучыць дзіка і жаласна.) Сяргей, Сяргей, адчыні! Адчыні мне! Расчыняюцца ж дзверы перад усімі. Маўчыш? Сярожанька! Што ты ведаеш аб жыцці... Маўчыш? Ну добра. Вы, што кідаеце чалавека на дарозе! Сволачы! Сволачы! (Амаль хістаючыся, ён ідзе з пакоя.)

Ганна. Алесь!

Бразнулі дзверы.

Курчыць яго. А што разумець у жыцці? Жыві сабе і менш думай і спадзявайся. (Заплакала.) А сэрца як на дзве паловы разадралі. Хто вінен? За што? За што пакутваюць бацькі? За што дзеці? Як нарогам па полі... Вялізны разор правялі.

Ціха з’яўляюцца ў дзвярах Вярыга і Наташа.

Наташа. Цёця Ганна. Мама. Не плачце.

Абняліся і плачуць разам.

Вярыга. Я пабачыў Наташу ў пад’ездзе. Чакалі разам. Толькі што Алесь прабег, без шапкі. Каб ён не выйшаў – давялося б да заўтрашняй раніцы чакаць.

Ганна. Чаму?

В я р ы г а. Сэрца баліць, Ганначка, друг мой стары. Не кідай гэтага чалавека. Ён добры, ён заблытаўся толькі. Цяжка было ісці прама. Зрабі, каб ён ажыў, каб я мог прыехаць зноў.

Ганна. Паспрабую, родны. Але што я магу? Я жанчына, ды яшчэ і...

В я р ы г а. У цябе сэрца. I гэтым сэрцам ты разумней за нас.

Н а т а ш а. Сяргей!

Дзверы ў пакой Сяргея адчыніліся. Сяргей на парозе.

Сяргей. Пачакайце хвіліну. Мама. Хадзі сюды.

Ганна ідзе да яго.

Вярыга. Ну што, смялей у дарогу. А я вось так і не знайшоў дачкі. (Паўза.) Наташа, будзь ты мне замест дачкі, а Сярожка замест сына. Пераязджайце да мяне.

Н а т а ш а. Дзякуй вам. Але ён хлопчык з кажушанага рукава. На мароз, на добры мароз!.. Яно добрае і суровае, жыццё! Мы будзем працаваць, як валы. Нічога, абы разам.

Вярыга. А дапамагаць вам часам можна?

Наташа. Не трэба. I ён не возьме. Яму зараз трэба толькі самому, каб шчыра глядзець у вочы.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26