Подушки декоративные купить недорого www.tekstail.com.ua. . http://gastehnika.com.ua/ двухконтурный газовый котел цена.

У снягах драмае вясна

Зявязку гэтай маленькай і даволі сумнай гісторыі трэба шукаць у тых снягах, што даўно сплылі весняй вадою ў раку, а потым, з ракою, у сіняе мора. Выпадалі і потым снягі, – і яны сплывалі вадой. Былі пасля гэтага сінія марозныя ночы, шмат разоў пускаліся ў скокі аўсянікі над летняй ракой – але ў сэрцы тых, хто перажыў гэта, жыве яшчэ ўспамін.Карацей кажучы, пачалося гэта ў канцы лютага тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят другога года ў вялікім горадзе, дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала гарластая і хударлявая, дасціпная і яхідная парода людзей, якіх завуць студэнтамі.

IБыў канец лютага, але небывала ранняя прыйшла ў той год вясна: гарадскі асфальт быў сухі і цёплы, той-сёй хадзіў ужо ў адным пінжаку і на тратуарах дзеці гулялі ў “класы”.За горадам яшчэ ляжалі снягі і былі праталіны, што пахнулі зямлёю, але тут здавалася, што зіма сканала, што вось-вось заквітнеюць чаромха і бэз, што ўсе глядзяць на цябе закаханымі вачымі.Уладзіславу Берасневічу, чалавеку легкадумнаму і, па маладосці год, трошкі самаўпэўненаму, таксама здавалася, што свет і жыццё існуюць толькі для яго. Было яму дваццаць два гады, вучыўся ён на чацвёртым курсе універсітэта, ніколі яшчэ не кахаў па-сапраўднаму, быў моцны, глытаў кнігі, жыў амаль толькі на адну стыпендыю і лічыў, што пераважная большасць дзяўчат глядзіць на яго з прыхільнасцю.Таму ён крочыў вуліцай як гаспадар, мімаволі ўсміхаўся і паскараў крок, як толькі бачыў наперадзе маладога прадстаўніка прыгожай паловы роду чалавечага.І, пытаюся я ў вас, хто не рабіў бы таго ж самага на яго месцы?Што яшчэ магчыма было сказаць пра яго? Нічога. Звычайны хлопец, звычайны нос, звычайныя вусны. Хіба што толькі вочы былі надзвычайныя, сінія-сінія, з доўгімі вейкамі, вельмі вялікія і задуменныя (абакраў нейкую дзяўчыну). Ды яшчэ ў постаці, зграбнай і стройнай, было шмат той маладой, прыгожай сілы, што здаецца некаторым лепшай за грацыю. А валасы здаваліся самому Берасневічу не падыходзячымі для хлопца: вельмі ўжо мяккія, вельмі залацістыя.Аднак і з гэтым можна было мірыцца, абы было за плячыма кароткае і яснае жыццё, бацька, стары камуніст-пенсіянер, маці, клапатлівая і падобная на квактуху жанчына, універсітэт, вясна і, галоўнае, усё жыццё ў будучым: праца на вакацыі, невядомыя, але вялікія ўчынкі пасля універсітэта, тая адзіная, якую ён абавязкова стрэне ў жыцці.Сёння, калі ён выходзіў з інтэрната, яго сябра, Паўлюк, сказаў:

– Ранняя вясна. Значыцца, абавязкова будуць марцавы санеты.

– Ты пра што гэта? – не зразумеў Берасневіч.

– Калі пасля такой ранняй вясны зноў ідуць снягі, гэта ў нас, у Страшыне, завецца “марцавымі санетамі”.Берасневіч не зразумеў гатага сумна-сімвалічнага папярэджання (яму здавалася, што раз вясна і шчасце, дык гэта назаўсёды) і сказаў толькі:– Прыгожая назва.– Тым больш прыгожая, – сказаў Паўлюк, – што яе далі сакавіцкім снягам тыя, што ніколі не чулі такога слова, як “санет”.– Не, братка, – усміхнуўся Берасневіч, – няхай нават снягі, усё адно – вясна, усё адно нічога сумнага ў жыцці не будзе і ўсё будзе вельмі-вельмі добра. За што мне дрэннае? Эх, дай я цябе пацалую.– Ну-у, мазунчык, – сказаў Паўлюк, але ўсё ж абняў яго.… Куды ж ісці? Можна ў кіно, дык няма грошай. Вечар заняты разам з сябрам, Жэнькам Ядлінскім. А можа, проста пасядзець недзе з гадзіну і пасля папрамаваць да Жэнькі на кватэру? Там можна будзе і паабедаць.