У снягах драмае вясна

Дзеці скінулі шапкі, заўсміхаліся. Берасневіч адказаў “вечар добры” і ўжо амаль праскочыў у бібліятэку, як раптам стаў і аслупянеў. У зале спяваў жаночы голас. I было ў гэтым голасе нешта ніколі не чуванае і разам з тым знаёмае-знаёмае.Што гэта? Што? Голас кліча, голас заве. Што гэта і дзе ён? I дзе ён чуў гэты надзвычайны, такі глыбокі і прыгожы голас? Маладосць, страсць, туга! Дзе гэта было? Можа, тады, калі квітнелі каштаны чатыры гады таму? Які ён быў тады малады, закаханы і чысты!В ясный день желанный Пройдет и наше горе, Мы увидим в дали туманной Дымок вон там, на море. Вот корабль весь белый В порт входит плавно.Маладосць, каханне! Нашто кліча яго гэты, даўно забыты голас? Нашто так трывожыць?Я не бегу навстречу,О нет, я стану здесь на склоне в сторонкеН долго стою притаившись,Жду милой речиВ минуту встречи.Кто идет, кто идет?Судзуки, угадай.Кто зовет, кто зовет:“Баттерфляй! Баттерфляй!”Я ж притаилась,Не говорю ни слова,Обнять его готова.Арыя Батэрфляй, маладосць, радасць, каханне спявалі да яго. Голас!Как сердце бьется! Не выдержит оно Такого счастья...Берасневіч кінуўся да залы. Па галерэі бліжэй да сцэны. Няўжо гэта яна? Сэрца яго захлыналася ад радасці, ад бязмежнага шчаслівага болю: мора нарэшце прабіла грэблю крыўды і несправядлівасці і рынула, знішчаючы ўсё на сваім шляху. Не, ён ніколі, ніколі не забываў яе.Маладосць... бязмежнае каханне... бессмяротная каханая. Кулачкі каштанаў. “Глядзіце, Уладзік, якія яны даверлівыя...” Гукі “Манфрэда”... “Я б жадала плысці з табою да сіняга мора...” Мудрыя і старыя словы казкі пра вужыную каралеву, вада пад месячным сяйвам. Як ён мог падумаць, як ён мог уявіць на хвіліну, што можа забыць яе! Не, няхай яна не зверне на яго ўвагі, няхай яны не пабачацца, няхай яна ніколі не працягне яму рукі – яна ўсё ж адзіная для яго, і іншай яму не трэба.У поўцемры сцэны, цьмяна асветленай газоўкамі, стаяла тое, чаго ён не забыў, не мог забыць, стаяла яна.Ён не заўважаў яе сукні, яе рук. Ён бачыў толькі трошкі пасталелую постаць, вялікія вочы, нейкую вельмі складаную і прыгожую прычоску, яе вусны, яе тыя самыя, дзіцячыя і горкія вусны.А он меня с тревогой все зовет, все зовет:“Цветок мой ароматный,Малютка дорогая”, –Как прежде, называл он меня, лаская.Гэта была тая самая арыя, але таксама і іншая, як і яна была той самай і іншай. Яна спявала зараз з не вядомым раней пачуццём, з вялікай страсцю. Яна перажывала. Яна ведала. I новым быў яе позірк, такі дзіцячы і наіўны раней. Зараз ён быў глыбокім, чыстым, абазнаным.I гучэла, гучэла арыя:Верь мне, моя Судзуки, Пройдут и наши мукн. Я знаю.Горкае, светлае, напаўзабытае ахапіла яго душу, слёзы прасіліся з вачэй.Любая! Любая! Вечна каханая! Цёплы агеньчык! Іскра ўначы! Кліча, кліча твой голас. Я іду, іду. Я ніколі не дайду да цябе, я чужы табе і невядомы, я ніколі не кіну і слова, ты нават не пазнаеш, што я тут. Але я іду.Калі песня скончылася, Берасневіч хутка выйшаў з клуба і падышоў да дзядзькі Нічыпара.– Дзядзька, давайце кажух, шапку, пугу. Спіце гэтую ноч спакойна, ідзіце слухаць канцэрт. Толькі нікому не кажыце, што я паеду замест вас. Добра?. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Берасневіч, загорнуты ў кажух і падобны да мядзведзя, у валёнках клубнага вартаўніка, закруціў амаль увесь твар шарфам, насунуў шапку на вочы. Ён цвёрда вырашыў, яна не пазнае яго. Ён давязе яе да станцыі, праедзе з ёю гэтых тры дзесяткі кіламетраў, пагрэецца ля свайго вечнага агню, а пасля хоць на ўсё жыццё зноў халодная дарога, праца і мары аб ёй, поўнае ўсведамленне таго, што яна – адзіная і што ён яе ніколі не пабачыць.