1 2 3 4 5 6 7 8 9

У шалашы

– Леў Пятровіч, – яна заклала рукі за спіну, тонкія рукі з залацістым пушком каля локцяў, – я думаю, з вас ніколі не выйдзе акадэмік. І не толькі акадэмік, а нават чалавек. Наш знаёмы імкнецца павысіць свой узровень, а вы... Фу, якая негасціннасць!І ўсе паехалі. Відаць, Мар’яна была добрым завадатарам.У трамваі Міхал сядзеў поруч з ёю і расказаў, па яе патрабаванню, аб тым, хто ён такі, ці надоўга тут (на два дні) і як палююць на лісіцу ў нары (з факстэр’ерам).А ветрык гуляў яе валасамі, лашчыў твары ўсіх, сваволіў у лістоце каштанаў, прыгаршчамі кідаў на рукі дязўчыны залатыя плямы.Так Міхал, нечакана для самога сябе, папаў ад саркафага на раскопкі.Э-ех, князь, князь, што ты са мною зрабіў!На раскопцы было вельмі пыльна і горача. Усе хлопцы працавалі ў адных трусах, і Міхала таксама прымусілі распрануцца.Булыжнік на ўзроўні вачэй блішчаў так, што вачам было балюча. І дзівосным караблём плыў над галавою блакітны, белы і залаты Андрэеўскі сабор.Але Міхал больш глядзеў на дзяўчыну, якая пэндзлем і гнутаю голкай вельмі старанна ачышчала ад глеістай зямлі нейкую рэч.Усе людзі падабаліся Міхалу. І адзін тоўсты чалавек, відаць, вялікая шышка, але таксама ў трусіках, ляпаў Міхала па плячы.Такія слаўныя хлопцы былі гэтыя археолагі!І раптам Міхал заўважыў, яе сінія халаднаватыя вочы, узнятыя на яго.– Бачыце, Міхал, ёсць такія знаходкі, пра якія ніхто і дагэтуль не ведае, што гэта. Дорага дала б я, напрыклад, каб даведацца, што гэта такое. Але мне ніхто не скажа.Лёвачка ў папяровай касцы (ён стаяў над траншэяй, як Банапарт) з’едліва сказаў:– Мар’яша, абяцанне помніш?І ўсе загулі: – Абяцанне... Абяцанне...– А што, – сур’ёзна сказала яна, – і сапраўды пацалавала б таго, хто б растлумачыў.– Не спадзявайся, родненькая, – прытворна ўздыхнуў Лёвачка, – калі будзеш чакаць тлумачэння, так і памерці табе нецалаванай.– Пакажыце мне, – сказаў міхал і пряцягнуў руку.Пальцы яго, калі ён браў рэч, сутыкнуліся з пальцамі Мар’яны, і ён адчуў сябе так, быццам нейкая стрэмка мякка ўвайшла ў яго сэрца, напоўніўшы хваляваннем.У Міхала ў руках была невялічкая штучка з рога: круг, перасечаны, перпендыкулярна па плоскасці, квадратам. І ў тым і ў другім былі прабітыя невялічкія дзірачкі. Мала таго, было прасвідравана нават месца перасячэння плоскасцяў, на ўсю даўжыню.Міхал сядзеў на кукішках і моршчыў лоб. Усе глядзелі на яго, большасць з усмешкаю.– Кінь, Міша, – сказаў Лёвачка, – гэта галава яшчэ спатрэбіцца для вырашэння праблема аб месцы, дзе паміраюць сланы.Кругом відны былі ўсмешкі. Белазубыя, шырокія. І яшчэ панавала цішыня.– Ведаю, – вельмі проста адказаў Міхал.Нехта войкнуў.– Што? – уся падаўшыся ўперад, спытала Мар’яна.– Жыццё дрэнна ведаеце, археолагі, – зларадна сказаў Міхал, – каб ведалі добра, дык не давялося б вам думаць, ад якой бочкі гэты шпунт.– Не здзекуйцеся, – сказала яна. – Для нас вельмі важна. Што гэта?– Я ж і кажу: “шпунт”. Праўдзівей, дзіцячая цацка. Дзеці і цяпер ёю гуляюць. У некаторых вельмі глухіх вёсках Палесся. Бяруцца тры бутэлькі з гарбуза. У адной дзірка круглая, у другой – квадратная, у трэ-цяй – крыжападобная. І трэба зрабіць для ўсіх адзін шпунт, каб праз яго можна было напіцца з бутэлькі. І тады робіцца такая вось фігура.– Ну добра, – сказаў Лёвачка, – ну квадрат, ну круг. Але дзе ж тут крыж? Нешта я не разумею.– Галава яшчэ спатрэбіцца, калі акадэмікам будзеш. Кінь, Лёва, – сказаў Міхал.

1 2 3 4 5 6 7 8 9