1 2 3 4 5 6 7 8 9

У шалашы

Рака ўся млела пад сонцам, прымаючы ва ўлонне сонечную цеплыню.Каля берага плыў у чаўне дзед, самы лепшы з усіх дзядоў на свеце, сівы, лысы. Такі добры дзед. І Міхал махнуў яму рукою і крыкнуў голасам, які сарваўся ад радасці:– Лавіць табе не пералавіць, дзед!І гэты дзед адказаў праз зубы, не таму, што быў мо не ў гуморы, а таму, што трымаў ў роце шнур:– Хадзі шчасліва, сынок.Гэта быў такі добры дзед, проста незвычайны!Міхал засмяяўся ад радасці і пакрочыў дарогай. Свет, сонечны, іскрысты, як хвост паўліна, ляжаў перад ім.З-за далёкага, зіхатлівага лесу паказаўся дымок, бы там хто піпчыў люльку, а потым даляцеў прызыўны гудок цягніка.

1 2 3 4 5 6 7 8 9