Хрыстос прызямліўся ў Гародні, ч. 4

– А на тое, каб не сядзець з ім. І каб думка-ткі была. І каб уратаваць або паехаць усім разам у мілую кампанію да праайца Аўрама, і абдымацца там з паважнай бабулькай Рахіллю, і да сканчэння дзён есці без выпіўкі аднаго смажанага левіяфана, аж пакуль не пачне нудзіць... Таксама да сканчэння вякоў.Ён быў зусім іншы, і ўсе астатнія глядзелі на яго здзіўлена.– Пайшлі... Дарогаю пагаворым....Яны ішлі і меркавалі аб тым, што ім рабіць, ужо даволі доўга, калі Іуда заўважыў у мільгаценні лясной лістоты нейкі цень. Чалавек сядзеў спіною да дарогі, і Іудзе здалося, што ён пазнаў яго. Астатнія нічога не заўважылі.– Ідзіце, – сказаў ён астатнім. – Я даганю.Пачакаў, пакуль сябры не зніклі за павароткаю, і асцярожна пайшоў да чалавека. Мяккая трава глушыла крокі. Нейкая птушка, назвы якой ён таксама пакуль не ведаў, свірысцела ў лістоце. Так яму пашанцавала стаць амаль за спіною таго, хто сядзеў.Іуда не памыліўся. Уцякач, здрадлівае падла Мацей, сядзеў і пералічваў грошы. І тады Раввуні голасна сказаў:– У дні цара Саламона быў у Ерусаліме нейкі, хто трахнуў у храме, бо дынарый абяцалі яму.Пры першых гуках голасу Мацей ускінуўся. Вочы былі белыя ад страху.– Ты?!– І з’явіўся да іх, з’явіўся ў Эмаўсе, і многія не верылі, што ён... Н-ну?!!Мацей супакоіўся. Нахабна ўсыпаў грошы ў вацок і схаваў яго:– Пашчу закрый... І, ведаеш, валі ты адсюль, агнец. Выбраўся, дык весяліся. А то вось дам, і... Дзіваў не бывае. Галавой наложыш.Іуда бачыў, што Мацею трохі ніякава. Літаваць яго, аднак, не збіраўся. У агульнай здрадзе была і Мацеева лепта.Ён рыкнуў так, што Мацей разгубіўся:– Ты што?.. Ты што?Белыя, нібы ў сабакі, зубы Іуды амаль драпежна выскаліліся.– Нехта казаў: Іудзе евангелля не паложана. Нехта ў мяне евангелле спёр і спахабіў.– І не паложана. Па пісанню.Іуда насунуўся на яго.– А па жыццю? Па майму? І па твайму, смярдзючы тхор?– Пісанне.Іуда быў па-боску іранічны:– А трыццаць срэбнікаў? Яны ж, згодна з пісаннем, мне належаць, а не табе.– Ідзі атрымай. Хто перашкаджае?– Па пісанню, чуеш? – твар у Іуды быў страшны. – Дав-вай цану здрады!І ён зрабіў тое, чаго ў звычайным стане не мог бы зрабіць: узяў Мацея загрудкі і ўзняў. Мытар кінуў вацок у мох. Сківіца ягоная калацілася. Іуда з сілаю шпурнуў яго на кучу лаўжоў. Падабраў каліту, паклаў у кішэнь. Выціраючы мохам рукі, сказаў:– Ну вось, цяпер усё па пісанню. Евангелле ў Мацея, грошы – у Іуды. Уставай, а то я нешта не разумею, дзе ў цябе азадак, а дзе твар. Так, малайчына. Можаш цяпер, прынамсі, казаць, што не дзеля грошай прадаў, а па перакананню... А цяпер – валі. Людзі цябе заб’юць. Шкада – мне няма часу. Дурныя, як дарога, разумнага судзяць.Іуда даганяў сваіх і бурчаў сам сабе пад нос:– Вось цяпер я зразумеў, чаму адзін друкар замест “бяссмерця душы” памылкова набраў дый ціснуў у трох тысячах прымернікаў кнігі “бяссмерце дупы”. То ён гэткую во неўміручую поскудзь меў на ўвазе.

Раздзел LІІІ

За дабрыню, за спачуванне намПан Бог уздасць вам шчодраю рукой.Вось мы вісім бясконцай чарадой.Над намі крумкачоў рагоча зграя,П’е гной з вачэй. І вы ў наш страшны часНе смейцеся над намі, умаляем!Маліце ў Бога літасці для нас!Балада павешаныхУ тую ноч забілі не ўсіх. Усіх схопленых забівалі пасля, паступова, на грунце цвёрдай законнасці, але з належнай няўхільнасцю і жорсткай дабрынёй. Бо лепей адсячы гангрэнозны член, чым дазволіць памерці хвораму.