Чазенія

– А што?Паўлаў начапляў “лінкольн”.– Ды выгляд такі, нібы ты... А ну, расказвай. Севярын расказаў.– Ясна, – сказаў Паўлаў. – Севярын Бахрым мелі ласку закахацца. “Ты, што мора трымаеш і сушу нерухома тонкай рукой...”– Кінь! Слова гонару даю. Якое там каханне! Нязручна. Слова дзяўчыне даў. Палічыць за хлуса...– А мне якая справа, калі мяне выпадковая знаёмая за хлуса палічыць?Празрыстыя, наіўна-сінія вочы глядзелі ўбок: Паўлаў думаў. Але язык яго мянціў нібыта незалежна ад мазгоў:– Аэліта джунгляў. Сын неба імкнецца. “Я цалую зяніцы твае, каб мяне не забыла ніколі...” Міжзорны вандроўнік занадта лёгка згаджаецца на “хао”. Па-марсіянску азначае: “Сыход”. I асуджае на яго сваю каханую.– Даю табе слова гонару, што ні аб якім такім і не думаў. Голас у Севярына затрымцеў. Васіль уважліва глянуў на сябра, уздыхнуў і пачаў здымаць “лінкольн”.– Распранайся. Загортвай транты ў брызент. Паплывём.– Ты што? Казалі, шторм можа быць.– Ну і штармяга! – сказаў Паўлаў.– “Друг заўжды саступіць гатоў месца ў шлюпцы і круг...”– Я не паеду.– Тады я дастаўлю замест цябе рукзак. Ёй нават цікавей будзе...– А Вера? Я ж ведаю...– Нічога ты не ведаеш. Вера побач. Не бачыў я гэтых танцаў... Слухай, сук-кін ты кот, ты будзеш рыхтавацца? Нам нельга марудзіць. Сапраўды, трапім у шторм, і... “стане плакаць мая маладая любоў...”Яны спусцілі яхту на ваду. Васіль прытрымаў яе ля прычала, каб сябар мог скочыць. I толькі ўжо калі яны адчалілі, сказаў:– Гэта больш важліва.Сур’ёзнасці ў яго хапіла толькі на гэтыя словы.– Не, не загінула яшчэ каханне! “Гарачэй і мацней, чым Рамэа Джульету”. Пры такой справе цікава, чаму нашы ВНУ пастаўляюць спецыялістаў, а не сыравіну для могілак?.. Я разумею вас, я, праўнук жандарскага палкоўніка, сасланага за каханне. “Праз буры і змрок на кахання агонь”. “Клоцікаў трэск і кітоў плеск”.– Балаболка ты, – сказаў Будрыс. – Ты проста звычайны паршывы балабон...Вецер напоўніў ветразь. Яхта паляцела, нібы пушчаная з цецівы страла.– Слухай каманду, – сказаў Паўлаў, – ты, дохлы васьміног, якога выкінула цунамі! Ану, на борт!– Ёсць!– ...сэр.– Ёсць, сэр.– Калючую жывародку акулу табе ў зад! Усе сто дваццаць пяць сантыметраў яе калючак, пратухлая марская капуста!.. А шторм будзе... Добра, калі паспеем схавацца за востраў Рагвольд.– Але ж адтуль яшчэ...– Я не павязу вас далей, вы, сіні краб... Тапіцца разам – маё сяброўства не заходзіць так далёка... Адкінься!– Ёсць.– ...сэр.Сапраўды, было падобна, што збіраецца на шторм.– Я завязу вас на Рагвольд і выкіну там, як сапсуты ўлоў. Сёння ў мяне быў капітан малога рыбалоўнага сейнера Іван Няпіпіва... Запарожскі казак.Сінія бясстрашныя вочы глядзелі на пагрозлівы захад, што абяцаў небяспеку.– Рыбалоўная фірма “Няпіпіва энд карпарэйшн”. Калені ў трапангах, дно ў ахоцкіх крабах. Заўтра ён павінен быў ісці якраз на Тыгравую. Я ўспомніў і падумаў, што ён можа даставіць туды і гэты мех з сухапутным смеццем... А я перачакаю на востраве....Калі яны выйшлі з заліва ў мора, Будрыс адчуў трывогу. Мора было ўсё грыфельнае, уздыбленае, усё ва ўзвёртах і закалупінах, як кракадзілава скура. I над гэтым графітавым морам далёка ляжалі ліловыя, як слівы на блюдзе, астравы.У гэтае змрочнае мора сядала трывожнае сонца.Будрыс нічога не разумеў у мастацтве ваджэння яхтаў. Але тут нават ён адчуў нешта дзіўнае і рызыкоўнае ў паводзінах сябра.