Чазенія

“Студэнты-практыканты, не крыўдзіце полазаў Шрэнка. Яны – удавы, а значыцца, сваякі вам”.“Радачка, прыгожы, малады мірміколаг! Ці такім ручкам займацца з мурашкамі? Цалую іх”. Подпіс нечытэльны.“Мурашак ці рукі?”“Рукі, ды толькі не твае, зялёная кваква”.Нясцерпны сум сціснуў ягонае сэрца. Вясёлыя, маладыя, з цвёрдай надзеяй на шчасце, мудра-легкаважныя. Усё перад імі. Чаму так не шанцуе яму?– Можаце класціся, – ціха сказала жанчына.Севярын азірнуўся. Яна ляжала ля супрацьлеглай сценкі. Цёмныя вочы глядзяць у столь, голыя рукі на коўдры. Вусны цвёрда сціснутыя. Будрыс сумна ўсміхнуўся, сустрэўшы на хвіліну яе дапытлівы, дзіўны позірк. Нібы на хвіліну яна ўсё-ўсё ў ім зразумела, а пасля адвяла зрэнкі.Сціснула сэрца. Адчуваючы, што ўсё скончана, ён дзьмухнуў на лямпу, забраўся на нары і лёг на спіну, закінуўшы рукі за галаву. Цёмнае акно ў хатцы пасвятлела. Як густая сажа, чарнеў змрок.Мужчына ляжаў і бяссонна глядзеў у яго, нібы спадзяваўся нешта ўбачыць.

XIIПЕСНЯ ПЕСНЯЎУначы, недзе далёка ў нетрах, крычалі і хрыпелі касулі. Здавалася, што гэта яны не даюць спаць. Крык іхні быў вельмі падобны на рык тыгра, нават дзіўна было, што такое пяшчотнае стварэнне можа вытаргаць гэткія гукі.I хадзіў, хадзіў, коламі хадзіў вакол лясной хаткі леапард. Зрэдку рыкаў. На нешта чакаў у глухой цемры.Будрыс адчуваў, што яна не спіць. Адтуль, дзе ляжала яна, не далятала і шолаху, але ён быў упэўнены, што яна не спіць і ведае таксама, што не спіць і ён. Усё ж трэба было легчы ля вогнішча. Ля вялікага вогнішча. Амур хай сабе ў хаце, а ён – ля вогнішча. У хатцы вельмі горача. А там ноч, цішыня, зоры. Чорт з ім, з гэтым вар’ятам-леапардам. Нічога б не зрабілася. Стрэльбу пад бок – і ўсё.Не спіць. Ёй было б спакайней, каб ён быў ля вогнішча. Заснула б. Спала б спакойна і назаўтра ўстала б насустрач зары, насустрач джунглям, насустрач умытаму сонцу.Будзь спакойная, дзяўчына. Будзь спакойны, чалавек. Будзь спакойная, чазенія.Усё вярнулася на кругі свая. Жыві добра. Смяротна шкада, што атрымалася так. Нічога, хай сабе ўсё застаецца так, як яно здарылася. Заўтра ён пойдзе. Яны ніколі больш не ўбачацца. Яна будзе тут. Будуць лётаць начныя матылі, крочыць звярынымі сцежкамі ізюбры, трапятаць на ветры празрыстыя чазеніі.А ён паедзе да сябе. Скажа шэфу, што не трэба яму гэтага “вяртання да прыроды”, што чхаць ён на гэтае вяртанне хацеў. Будзе добра з галавою – хай будзе добра. А не, дык і не. Яму ўсё адно. Хай шэф дае работу. Чым горш, тым лепш. Чаго там асабліва распускацца?Ён уявіў знаёмыя будынкі. Кафэ, у якім хлопцы спрачаюцца вечарамі. Круглую крэпасць сінхрафазатрона.Чорт, абрыдла яму гэтае “апрашчэнне”, “прымітыўнае і здаровае жыццё”, “здаровая, першабытная простасць нораваў”. Добрая простасць! Нідзе ён і думаць не мог убачыць гэткую складанасць. Гары яно ўсё ясным гарам....Вось ён прыходзіць у будынак сінхрафазатрона... Кальцо з двух велічэзных самкнутых магнітаў... Святло пультаў... Людзі ў белым. Звыклая, разумная работа. Сходкамі, як віядукам, можна прайсці над металічным гмахам і... спусціцца ўнутр... кальца.Рык леапарда?.. Ды не, проста зараўла сірэна. Папярэджвае, што вось пачнуцца доследы. Правільна, якраз дзве гадзіны.Заміргалі лямпы. Бог ты мой, хіба ён глухі, што патрэбен і сігнал святлом?!Але ж бываюць і глухія. Усё прадумана.Ён не рухаецца з месца, нібы ўсё гэта яго не датычыцца. Голас з дынаміка: