Чорны замак Альшанскі, ч. 1

Я прачытаў усе чатыры Евангеллі, і дзеянні апосталаў, і пасланні іхнія, пачынаючы ад Паслання Іякава і канчаючы Пасланнем да яўрэяў. Заставаўся толькі “Апакаліпсіс” Іаана Багаслова ды недарэчна прышмараваны да яго “Статут”, таксама з “пасланнямі”, толькі ўжо свецкіх уладароў.Нічога!Хаця б цень нейкага следу, нейкай здагадкі!Урэшце я пачаў думаць, што з гэтым тэкстам мы памыліліся. І самае горшае, да той самай думкі схіляўся і Мар’ян. За гэтыя дні ён пару разоў заходзіў да мяне, і мы, да болю ў вачах, тупа ўзіраліся ў тэксты, варочалі пад чарапамі гіпотэзы, і ўсё гэта толькі для таго, каб тут жа зарэзаць іх. Адзінае, у чым мы “пасунуліся” наперад, быў сапраўдны акт пра знікненне жонкі Альшанскага, надрукаваны ў “Актах, выдадзеных археаграфічнай камісіяй…”.– А што гэта нам дасць? – спытаў я.– А можа.– Рыбу нам з табою лавіць, а не шукаць.– Паловім. Вось-вось ужо. Нават на азёрах лёд амаль скончыўся.І мы зноў да ачмурэння сядзелі над кнігаю і копіяй, і Мар’ян бурчаў:– Холмсы мне яшчэ таксама… Пінкертоны… Картэры… Станкевічы … Мегрэ.У тую тхланную, золкую сакавіцкую пятніцу – было гэта, здаецца, дваццаць дзевятага сакавіка – мы таксама ні да чаго не дадумаліся.– Прарок Навум – і той бы не дадумаўся, – плюнуў урэшце Пташынскі.– Ну-ну. Няўжо мы двох дурнейшыя за аднаго?Я пайшоў праводзіць яго. На душы ад уласнай бездапаможнасці было моташна.– Як шчанюкі сляпыя, – сказаў Мар’ян.Наперадзе спускаўся па сходах цікавы малады чалавек, сусед Лыганоўскага. І на гэты раз у руках ягоных было вядро са смеццем. Адкуль ён яго бярэ?– Вось такое смецце ў нас у галовах. Выкінеш – і застанецца пустая макітра чарапаная.– А мо і сапраўды трэба ўсё выкінуць і пачаць спачатку? – сказаў я. – Можа, справа і не ў тэксце? Можа, выскаблена нешта? Можа, сутнасць не ў змесце, а ў вядры? У самім існаванні рэчы?– Трэба будзе паглядзець. Заўтра ж.Мы спыніліся ля тытунёвага кіёска.Я купіў пачак “БТ”, Мар’ян вінавата ўсміхнуўся і папрасіў пачак “Шыпкі”.– Кінуў бы ты гэта, Мар’яне, – сказаў я. – Дальбог, кінь.– Слабасць клятая! Ды я адну-дзве ў дзень буду.– І я б на вашым месцы кінуў, – сказаў павучальна “брыгадзір Жэрар”. – Вось сябар ваш – ён жа здаравенны, не раўнуючы першэрон ці брабансон, прабачце, таварыш Косміч. А я і яму раіў бы кінуць. Кропля нікаціну забівае, да вашага ведама, каня.– Я не конь, – сказаў Пташынскі.– Бачу. На пазногці зірніце. У блакіт аддаюць.І раптам усхадзіўся. Дастаў з кішэні металічную таўлінку .– Хочаце, я вам замест гэтай дрэні табаку даставаць буду. Нюхаць. Сам праціраю.Ён зарадзіў у кожную ноздру па здаравеннай порцыі зеленаватага пылу.Праз секунду гармата моцна ўдарыла, і Пахольчык закруціў носам.– Аж уваччу пасвятлела… Улічыце, камерцыю падрываю. Сваю ж. Але здароўе чалавека за ўсё даражэй, як казаў стары рымлянін Гіпакрат. А тое, што вам скажуць, што слізістую абалонку сушыць, што сухі катар будзе, – гэта глупства пана бога – даруй ён мне і злітуйся… То як?– Не ўжо, – сказаў Мар’ян.– Глядзіце, – сказаў Пахольчык, падаючы яму “Шыпку”. – Як надумаеце – прыходзьце. Дастану. І не “Пчолку”, халера на яе, а сапраўдны.На рагу мы развіталіся.– Калі не з’еду ў Вільню на пару дзён, то заўтра зайду, – сказаў ён.– Заходзь.– Шкада, што нельга тую кнігу распатрашыць. Можа, у вокладцы заклеена нешта?– Не. Вокладка тых жа часоў.– Чорт яго! У галаву не лезе, што б гэта магло быць.