Чорны замак Альшанскі, ч. 1

Лейтэнант, які прымасціўся побач са мною, прыемна пачырванеў і сунуў мне халаднаватую далоньку.Клепча… Якуб… Іванавіч… вельмі прыемна.Ну, гэты быў, прынамсі, устойлівы. І на тым дзякую богу.Машына рванула з месца, і толькі тут я заўважыў, што за ёю сляпуча мірганулі фары другой. Скосу, краем вока, я ўбачыў, як прыстройваецца да нашага картэжу адзін матацыкл… другі.Пачуццё было надзіва непрыемнае. Я ледзь не пачаў думаць, а можа, я ўсё ж зрабіў у жыцці нешта такое… сам, можа, і не думаў, а яно з пункту гледжання крымінальнага кодэкса… Пасля, раззлаваўшыся на сябе самога, я ўявіў яшчэ горшае глупства: што гэта я рэзідэнт і еду патаемна на спатканне з шэфам (божа мой, колькі ж гэта я наглядзеўся дрэнных карцін) у нейкі лясны дом. На прыём нейкага пасла гэта не паходзіла, не хапала сонечнага святла і ганаровага каравула.– І вось ён і кажа прадаўцу, – Клепча відавочна расказваў далей анекдот. – “А ці ёсць у вас аленева сядло?” Магазін жа завецца “Дары прыроды”. “Не, – кажа прадавец, – ёсць натаценія”. Рыба ў сэнсе. “Ну а ласіна ёсць?” – “Натаценія ёсць”. – “Гм, ну а хаця каўбаса хатняя ёсць?” – “Бярыце натаценію, у ёй фосфару шмат”. – “Ведаеце што, – кажа пакупнік, – мне не трэба, каб… свяцілася…”Шафёр коратка гмыкнуў, Шчука толькі галавой пакруціў.– За такія старыя анекдоты пры іхняй мірапамазанай вялікасці Мікалаі, ведаеш, што рабілі?– Ну?– Ссылалі туды, дзе козам рогі правяць… У Аляску.– Аляску да таго часу прадалі, таварыш палкоўнік, – сказаў Клепча.Палкоўнік на хвіліну замяўся.– Ды я не пра таго Мікалая кажу. Я пра Першага. Твайму ж анекдоту горай.– А якая ж тады, Андрэй Арсенцевіч, натаценія была?– Гэта праўда, на вялікі жаль, – не было. Уніклівы ты чалавек, Клепча, скрупулёзны. Дока!– Трэба ж ведаць, Андрэй Арсенцевіч. Іначай такіх памылак наробіш.– Ну і добра. – Шчука павярнуўся да мяне, але чамусьці толькі ў профіль. – Расказвайце.Я расказаў. Страшэнна мне было не па сабе. Я не разбіраўся ні ў тым, што робіцца, ні што яны такое гавораць, як не разбіраўся пасля ні ў дэталях апазнання, ні ў тым, хто з іх следчы абласной пракуратуры, а хто старшы ўмацаванай аператыўнай групы. Сяк-так яшчэ мог сказаць, што вось гэта “праваднік службовага сабакі” – так, здаецца, гэта называецца, – і то таму толькі, што пры ім быў сабака. У даміно згуляць, выпіць – гэта так, але ўсё жыццё я хацеў быць – па справе – далей ад людзей іхняй прафесіі. Таму што гэта толькі ў кепскіх раманах чалавек б’е ў ладкі і скача ад радасці з той прычыны, што да яго ў дом кожны дзень пачала ўчашчаць міліцыя. На месцы следчага я б у такіх выпадках абавязкова зацікавіўся, чаго-то ён скача? Але тады і рамана не было б! Таму што скрынку з доларамі абавязкова знайшлі б тут жа ў клумбе ў гэтага веселуна, і не трэба было б прыглядацца да падазроных паводзін хлопчыка Пеці і да таго, адкуль пенсіянер Сінічка бярэ грошы на штодзённыя оргіі з “мадэлькамі”.За шклом машыны, як на здымку, паступова пачалі праяўляцца праз туман чорныя дрэвы. Туман плыў аднекуль хвалямі, пэўна, з нізіны. Машыну пачало кідаць на каранях дрэў. Пасля яна спынілася і дрэвы скончыліся, а вачам адкрылася вялікая паляна ў хаосе туману, які варушыўся над ёй.Мы выйшлі, і толькі тут Шчука спытаў:– Ну а галоўны неспакой?– Мне здалося, што драпіны вакол замка.– Віця, – звярнуўся Шчука да матацыкліста, – адвязі Сцепанца, каб стаў ля кватэры… Адрас?.. Вось па гэтаму адрасу. Адвязі і адразу вяртайся.