Чорны замак Альшанскі, ч. 1

Гук матацыкла хутка заглохнуў у ватным тумане, і зноў стала ціха. Мы ішлі па пластах зляжалай графітнай лістоты. Я зірнуў на гадзіннік, але заўважыў не час, а тое, як над сукном паліто вачавідна мітусіліся мікраскапічныя кропелькі туману.Край паляны. Я глянуў і раптам убачыў ля самых ног дробныя бязгучныя ўсплёскі, якія зрэдку лізалі пясок, і зразумеў, што гэта не паляна, а возера, густа ахутанае імглой. І адразу ўсё стала на сваё месца, і я нават пазнаў тое, што вакол. І гэтую крывую бярозку з шарападобным капам-наростам на ёй, і, крыху далей, цьмяны цень чаўна на прыколе, і стаўбур чорнага дуба ля вады. Пазнаў возера Романь, куды мы так часта выязджалі рыбаліць з Мар’янам.І тады прадчуванне нейкай вялізнай бяды, нават упэўненасць у ёй, сціснула маё сэрца.З паляны на беразе даляцелі глухія галасы, выплылі цені. Некалькі чалавечых, адзін – сабачы. Ля сабакі стаяў маўклівы чалавечак са смешным абліччам. На мяне, пакуль тое, ніхто не звяртаў увагі, і я прыстроіўся да яго.– Косміч.– Старшына Велінец, – сіпата сказаў ён.– А сабака? У-у, саб-бака мой.– Рам, – і ціха абазваў: – Не раю.– Укусіць?– Бескарысна.Палкоўнік прайшоў паўз нас, і толькі тут я зразумеў, чаму ён трымаўся заўсёды з правага боку і паказваў толькі профіль: у яго амаль не было правага вуха. Я ведаў, што гэта ў яго. У сорак пятым ці сорак сёмым годзе трапіў недзе пад Ашмяной у рукі банды Боўбеля. Не надта вясёленькая гісторыя. Дапытваў яго намеснік, і толькі таму ноччу Шчуку ўдалося ўцячы. Сам не выпусціў бы.Клепча сказаў бы пра Шчуку: “Стары, пагрызены, загартаваны ў бітвах воўк”.– Да нас ён звыкнуў. А вы – свежы чалавек. Але гэта не сорам. Гэта каб звыклі.Я здзівіўся, што старшына заўважыў і гэта, а не заўважыў, што мы на “ты”. Але тут ад купкі людзей даляцелі галасы, і я пазнаў іх: глухі голас палясоўшчыка і звонкія дысканты двух дзяцей.– Леснічоўка мая тут… на беразе… Ну, прыехаў…– Ён часта тут ловіць, дзядзька.– А мне што. Дзеці ходзяць у школу… – глухі ў тумане голас.– Мы, дзядзька, зараснікам, наўмання. Машына стаіць, – гэта дзіця.– “Запарожац” стаіць, дзядзька палкоўнік.– Дзень, значыцца, стаіць пустая… І другі таксама… А на трэці ўжо я трывогу падняў. І човен на вадзе, бачу… у глыбіні затокі, халера на яе.Вецер, паступова ўздыхаючы, пакрысе пачаў зганяць з возера туман.Ясней праступілі сілуэты людзей і нешта цёмнае, доўгае, што ляжала на траве ля іхніх ног.Над затокаю калыхаўся вэлюм, то падымаючыся, то зноў ападаючы на ваду. Усё ж, хаця і павольна, яго падносіла, і ўсё часцей праяўляўся на вадзе сілуэт чаўна, постаці людзей, якія, стоячы ў ім, скарадзілі дно, і пляма буя на вадзе. Я здагадаўся, што гэта месца здарэння.– Падыдзіце, Косміч, – сказаў голас палкоўніка.Я падышоў. З таго, цёмнага і доўгага, адкінулі брызент.Я ўбачыў, што тое ляжыць на пажоўклай леташняй траве, і тут мяне замуціла. Вопратка была падобная, але твар… Твару не было. “Ракі, ці што?” – недарэчна падумаў я.Успыхнулі яшчэ раз бліцы. Я адвярнуўся, і Шчука, відаць, зразумеў, што мне кепска: тысячы трупаў бачыў я на вайне, але паспеў адвыкнуць, а тут яшчэ гэта быў… не, ужо не быў.– Ён? – спытаў Шчука.– Твар – самі бачыце. Вопратка дужа падобная. Канстытуцыя – рыхтык ягоная. Прабачце, я павінен адысці.Я сеў на пень. Я глытаў нешта, а яно ўсё сядзела ў глотцы. Вясёлага было мала ва ўсіх гэтых падзеях. Ад вас ідзе абражаная жанчына. Ваш лепшы друг загінуў. Ягоныя словы, ягоны неспакой…