Чорны замак Альшанскі, ч. 1

І вось наш навуковец выпісваў адтуль, колькі разоў сустракаецца тая ці іншая літара, і запісваў гэта так: ў-1, о-3, р-1, ы-2, і-2, у-1, ф-1, н-3, в-2, с-1, ч-1, г-1, а-3, ш-1, э-1, д-2. Або: ўооорыыіі і г.д.Калі чалавек паміраў, таямніца аб шэфавым носе памірала разам з ім. Не ведаю, ці можа ў такім выпадку дапамагчы нават самая складаная электронная машына з безліччу перабраных і выпрабаваных варыянтаў.Той, хто адкрыў нешта, завяраў шыфроўку ў натарыуса, рассылаў іншым буйным вучоным і пасля спаў спакойна, ведаючы, што ніхто гэтага не разгадае, што ўчастак застаўся за ім.А ўрэшце быў факт, калі, здаецца, Галілей – я не астраном і таму, магчыма, расказваю вам легенду або ў нечым скажаю рэчаіснасць, але сутнасць гісторыі была прыблізна такая, і я пра гэта недзе чытаў – застрахаваўся такім чынам і, ледзь не Кеплер, не паленаваўся перабраць усе магчымыя варыянты і падстаноўкі літар і заявіў, што зашыфраваны сказ гучыць так: “Прывітанне вам, блізнюкі, Марса параджэнне!” А калі гэта так, то Галілей адкрыў спадарожнікі Марса. Было, праўда, некалькі лішніх літар, здаецца, тры, але тады і гэта назнарок рабілі, дзеля большай упэўненасці.Праз некаторы час Галілей усё праверыў і выступіў з паведамленнем, што змест ягонага адкрыцця, калі адкінуць шэсць лішніх літар, такі: “Высачайшую планету трайною назіраў”.Выявілася, што ён адкрыў кольцы Сатурна.Але я ніколі не быў Галілеем і ніколі не буду Кеплерам, дый чорт яго возьме цярплівасці на два гады падстановак і варыянтаў, каб пасля зведаць цікавы факт, што ў жонкі такога і такога ногі крывыя і валасатыя.Таму я падумаў, што ўмяцінкі могуць быць і на іншых аркушах і што я іх проста не заўважыў. Гэтыя я прыкмеціў на першай балонцы “Апакаліпсіса”, і, па логіцы думкі, можна было меркаваць, што і астатнія, калі яны ёсць, будуць зробленыя невядомым шыфравальшчыкам на першых балонках кожнай кнігі.Гадзіны дзве заняло прагляданне на святло, аж пакуль я не дабраўся да “Новага тэстаменту”. І тут я заўважыў…Я выпісваў літары. Нешта атрымлівалася.(Гэта значыць первы, першы – аўтар наблытаў, бо тэксту кнігі не хапала.)Мне карцела ўзяцца за “Апакаліпсіс”. Неяк падсвядома я меркаваў, што асноўная частка тайнопісу там, што мозг сярэдневяковага чалавека абавязкова павінен быў бы праводзіць нейкую паралель паміж сваёй таямніцай і таямнічасцю “Адкравення”, што ён павінен быў нібы спаборнічаць у незразумеласці з самім апосталам Іаанам. Але я стрымаўся і вырашыў сачыць слова за словам, аж пакуль не заяснее надзея.Вы ўжо ведаеце, што ў агульную вокладку былі пераплецены без усялякага парадку і без якой бы там ні было сістэмы кнігі зусім рознага зместу. Урэшце, я дабраўся да Статута 1588 года.Нашч…Я поўзаў па гэтых радках, літарах і націсках, слепячы вочы нізкім агнём пяцісотватнай лямпы.…атку разумному – нашчадку разумнаму.Я ўпаў у нейкую раз’юшанасць работай, у нейкі шалёны азарт. Усё ж гэта была шыфроўка пачатку ХVІІ стагоддзя. Яшчэ быў жывы Леў Сапега, яшчэ не нахлынулі шведы, яшчэ старажытная мова гучала, гучала на поўны рот й ва ўрадзе і ў судзе. І паступова на асобным аркушы ўзніклі выпісаныя мною словы:Ён назнарок не дзяліў сказа на словы, гэты шыфравальшчык. Але тут ён дапусціў адну ўласцівую ўсім людзям памылку: пісаў літары як найгусцей менавіта там, дзе словы дзяліліся. Я праверыў, дзе стаіць “ъ” пасля зычнай, і пераканаўся, што гэта так. І тады я стаў дзяліць сказ на словы і, адначасова, перакладаць яго. Шкодзіла тое, што невядомы аматар таямніц назнарок парушаў сучасную яму старабеларускую граматыку, каб цяжэй было здагадацца. А можа, недастаткова ведаў яе. Але ж зусім адступіць ад яе ён не мог. Ён заўсёды так ці йначай заставаўся ў яе палоне.