Чорны замак Альшанскі, ч. 1

Тады першай літары алфавіта павінна адпавядаць апошняя.А – гэта я, а я – гэта а.Гм, вось і адпаведныя кавалкі “яа”. І яшчэ “яа”. І яшчэ. Значыць, гэта “ая”. Падобна на тое, што канчаткі прыметнікаў жаночага роду, тыпу “тоўстая”, “дурная”. Ну што ж, у гэтым нешта ёсць. Цалкам магчыма, што гэта і ёсць дзіцячыя хітрыкі “літарэі”, калі алфавіт дзялілі напалам, першую палову пісалі злева направа, а другую справа налева, пад ёю, і пасля замянялі літару з верхняга радка літарай з ніжняга і наадварот.Што ж, паспрабуем і мы.Колькі ж гэта ў яго было літар у старабеларускім алфавіце? Ну, у часы Кірылы Тураўскага было сорак дзве. Але нават ужо ў той час амаль не ўжывалася літара – дзерв. А ўжо да ХVІ стагоддзя і пагатоў.Шыфравальшчык наўрад ці ўжываў яшчэ й такія знакі, як юсы простыя і ётаваныя. Выкраслім і іх. Літары “от”, “ксі”, “псі” не былі ў пашане ў старажытных беларусаў, асабліва ў мірскіх дакументах. Продкі вызначаліся рацыяналістычнасцю і схільнасцю спрашчаць непатрэбна складаныя рэчы. Што ім было ў аўтаматычна перанесеных з грэчаскага алфавіта знаках? Падумаеш – “ксі” ў слове “Аляксандр”? Можна і дзвюма літарамі напісаць.Я доўга думаў над тым, ці ўжываў мой чалавек такія літары, як “зяло”, “і дзесяцірычнае”, “фіта”, “яць” і г.д. І вырашыў, што не ўжываў. Замест іх цалкам можна ўжыць звычайныя з і ф. А яму трэба было як мага спрасціць сваю справу.Такім чынам, складзены мною “алфавіт шыфравальшчыка” набліжаўся да сучаснага беларускага алфавіта, з тым выключэннем, што ў ім не было літар э (яе ў той час увогуле не было) і, вядома, ў. Бо кірылаўскі алфавіт яе не ўжываў, і мы нават не ведалі б, ці існаваў такі гук у нашай тагачаснай фанетыцы, каб не ўскосныя меркаванні і каб не беларускія кнігі, што пісаныя арабскім шрыфтам, які мае і дз, і мяккае ць, і шмат іншых рэчаў такога роду.Затое, па роздуме, я ўключыў у алфавіт літару ш (шта), досыць распаўсюджаную ў тагачасных тэкстах. Такім чынам, у мяне атрымалася трыццаць літ ар, або два рады па пятнаццаць.На адным баку былі такія літары (я, вядома, даю сучаснае іх напісанне, а не вычварнае тагачаснае).І больш нічога да самага канца ўсёй шасцідзесяцітрохсантыметровай паласы. Я падставіў літары.“Як латін…” Нешта складалася. Але чаму толькі гэта? Напісаў, пасля раздумаў і перагарнуў стужку? Можа быць.Першая літара на адвароце щ. Гэта значыць е. “Як латіне”.І тут добра. Пя значыць ра. Што ж яны ра? Пако етнас? Глупства, пане дабрадзею. Але вось дзесяты радок хмнв Finis падыходзіць – куть Finis. “Як латіне ракуць Finis”. Што ж, гэта чалавек яшчэ й тут шыфраваў? Пісаў першы радок, дзесяты, дваццаты, а пасля запаўняў прамежкі іншымі радкамі? Але дваццатым радком было нейкае дурацкае ані ы б. Гэта я малпячай сваёй часткай падумаў расшыфраваць усё з налёту.Калі я пераклаў літарэю на звычайную нармальную чалавечую мову, на палосе з’явілася такое.Першая палова стужкі: Другая палова стужкі:Пытанне першае: чаму пісаў наўскос? Пытанне другое: чаму пергамент увесь носіць сляды колішняй змятасці і, сям-там, плямы ад клею? Пытанне трэцяе: якім метадам запісу карыстаўся той чалавек?Вось слова “капь”, старая мера вагі. Яна паўтараецца. Ясна, што гэтыя радкі павінны быць побач, бо хутчэй за ўсё тут пералічваецца нешта. Але паміж словамі капь зта і капь срла не дзесяць, а адзінаццаць радкоў. Не, гэта зноў не тое. Ты зноў ледзь не ўдарыўся па лёгкай дарозе. Зноў. І таму зноў пакарай сябе цяжкай працай, чалавеча.