Чорны замак Альшанскі, ч. 1

Ну, 0,82 бяром у квадрат. Атрымоўваецца, што матлялі пад вуглом у 200. На жаль, прадмет, здаецца, і сапраўды быў складанай канфігурацыі. Мяркуючы па змятасцях, крыху таўсцейшы на абодвух канцах і ўсярэдзіне. Але гэта нічога. Дзе вугал іншы – адпаведна і разлічым. Дый, нягледзячы на патаўшчэнні, шаг (вугал намоткі) будзе адзін, павінен быць адзін. Проста ў такіх месцах пергамент будзе заламвацца, заходзіць пад наступны віток або напаўзаць на яго, і, значыцца, вугал амаль не зменіцца, а проста застануцца на стужцы белыя, незапоўненыя літарамі месцы. Што мы й бачым у нашым выпадку.Цяпер іншае. Цяпер больш складанае. Як вылічыць дыяметр рэчы, на якую трэба матаць усё гэта? Трэба знайсці хаця б адзін радок, які супадае. Скажам, напісана:І тады разгарнуць стужку і змераць адлегласці паміж складамі, замерыць яе.А гэта штука роўная ?D. Пашукаем такі радок. Ёсць такія радкі. Вось па сэнсу бадай такое: “етнас… цю моею… о маю то ма”. “(Шт)., о маю, то ма… етнас… шо моею”. Або – капь срла. Малайчына, што пералічваў, разумнік, што даў мне гэты ключ! Ты й не думаў, што даеш мне не вядомае табе ?D. Ты не меў і зялёнага паняцця, што адсюль, D дыяметр рэчы, на якую ты матаў сваю таямніцу, роўны змеранай адлегласці між радкамі, што супадаюць. Роўнай гэтай адлегласці, падзеленай на 3,14. Галавастыя людзі твайго семнаццатага стагоддзя таксама ведалі гэта, але ведалі крыху іначай – як-то яны гэта ведалі? – ага, яны, наколькі мне памятаецца, ведалі гэта, прынамсі на Беларусі, як . Што ж, і гэта хлеб, амаль тое самае з разыходжаннем у чацвёртым знаку. Але ты наўрад ці вадзіў знаёмства з галавастымі людзьмі. Галавастыя людзі, яны непакояць, таму вы іх не любіце, стараецеся не паважаць, і гэта галоўная ваша памылка ўва ўсе часы, шаноўныя панове-магнаты. Таямніца твая нават для галавастых тваёй эпохі ляжала на паверхні.Вось яна, твая таямніца. Тваё “жазло” было дыяметрам у два сантыметры з двума-трыма міліметрамі. Дыяметр патаўшчэнняў па канцах даходзіў да чатырох сантыметраў, патаўшчэнне на сярэдзіне – да трох (што б то магла быць за рэч? Але гэтага я пэўна ніколі не даведаюся, дый малаважна!).Усе гэтыя патаўшчэнні, вельмі шаноўны, практычна можна адкінуць. Вось так! Дарэмна задурваў сабе галаву.…Я пайшоў на кухню і пачаў шукаць сярод свайго прычындалля нейкі прадмет дыяметрам у два сантыметры.І знайшоў. Чапёлка, якой бяруць з агню патэльні, была акурат два сантыметры два міліметры дыяметрам, хоць кранцыркулем мерай.Што ж, цяпер падрыхтуем тры-чатыры дакладныя копіі з паперы, каб пергамент застаўся непарушны, каб не падзерці яго, каб не пэцкаць клеем. Проста перавядзём праз капірку – і не алоўкам, а канцом запалкі – усе гэтыя літары. Гатова. Ну вось, а далей бяром, хлопец, цыліндр вылічанага дыяметра, чапёлку і, пад вылічаным вуглом, накручваем на яго паперу, чытаючы тэкст.Я мучыўся з гэтым доўга. Прыклейваў і прымінаў тыя месцы, дзе былі белыя плямы, і зноў мераў вугал намоткі, і вёў-вёў далей, аж да пасінення.Зроблена.Я прыклеіў канец, пачакаў, пакуль клей падсохне, і пачаў чытаць уздоўж прадмета, нібы кукурузу грыз. Толькі што вачыма:І далей:Пры далейшым павароце цыліндра выявілася наступнае.Тут яму не хапала месца, але, гледзячы па тым, што апошнія словы былі лаянкай “лайно (гной, памёт, адкіды), псіно”, – чалавек, які запісваў гэта, аж задыхаўся ад ярасці, аж гарэў ад жадання дадаць яшчэ нешта. І таму ён загарнуў палосу і напісаў на месцах, дзе было не запісана яшчэ некалькі слоў: