Чорны замак Альшанскі, ч. 1

Што ж такое Z i N?І тут раптам нібы ўсплыло нешта з самага дна памяці. Ну, так, так. Z i N – знак замазвання. Знак, які ставілі, калі нейкае рэчыва замазвалі на , на гадавы або і большы тэрмін.І, значыць, сказ гэты трэба было чытаць прыблізна так:“…вартаўнік лобнага месца. Відаць, а не знойдзеш, бо замазана пад скляпеннем гэтым”.Сэнс быў малазразумелы – аўтар пагарджаў усякай граматыкай, нават склонамі, але ад гэтага не менш страшны. А можна было, іначай расставіўшы знакі прыпынку, зразумець усё гэта і так:“Лобнае месца відочнае, а не знойдзеш, бо замазана пад скляпеннем гэтым”.Але нават пры такім, усё яшчэ цьмяным, хаця і больш зразумелым, прачытанні было ў гэтым запісе нешта трывожнае, нешта страшэнна змрочнае, падступна-вытанчанае і гнюснае. Я скураю адчуваў гэта. І ведаў, што цяпер я не кіну гэтай загадкі, які ні быў бы адказ.Загадкі, схаванай пад нейкім невядомым скляпеннем. Загадку, якую я павінен быў вырашыць у памяць майго сябра, была яна прычынай яго смерці або не была.