Чорны замак Альшанскі, ч. 2

– Нашто? Гэта вы адтуль можаце да Кладна, а адтуль аўтобусам, – сказаў старшыня, – зручней да станцыі. Езна. Дваццаць кіламетраў – і проста на Мінск.– Нічога сабе зручней.– Дык сёння туды наш грузавік паедзе, машыны прымаць. І вось Ганчаронак паедзе, Высоцкі, Шаблыка. Шаблыка па школьныя прылады. Загадзя. На будучы год. Мы гэтага “ўзахапы і напярэймы” не любім. Даедзеце якраз да цягніка вячэрняга. Дый на будучыню, вось Высоцкі, наш “возны”, прашу шанаваць. Кожны дзень у Альшаны, у іншыя месцы па акрузе, кожныя два-тры дні – на станцыю. І “казёл” ёсць і “Масквіч”, а часам даводзіцца й так “аўсянай парай”.Уздыхнуў:– Падманула нас чыгунка. Дайшла калісь да Езна, а пасля вільнула на паўночны захад і пайшла, пайшла ўсё далей, аж да Кладна. А адтуль аўтобусам – самі ведаеце. А каб да нас – быў бы ўжо, можа, някепскі гарадок.– Калі будзе магчыма – скарыстаюся....Праз гадзіну Шаблыка, Высоцкі, Ганчаронак і я ўжо трэсліся ў кузаве грузавіка.Ніхто не захацеў лезці ў кабіну да шафёра, бо майскі надвячорак стаяў надзіва цёплы.Я ўспомніў словы з той паэтычнай легенды:Слуцкай брамай начною таемна яны уцякалі:Месяц у хмарах нырае, а хмары імкнуць, нібы хвалі.– Слухайце, Шаблыка, ёсць у замку Слуцкая брама? І чаму – назва? Брама ж адна.– Ёсць. Праўдзівей, была. Слуцкая, або Нясвіжская. Адтуль калісь вёрст праз дзесяць была паваротка на Нясвіж – Слуцак. Пасля яе цэглай заклалі. Як і другую. Адна толькі трэцяя засталася. Галоўная. Слуцкая – гэта другая з таго боку, што супраць Галоўнай.Зараз я быў амаль упэўнены, што гэта менавіта ў ёй гарэў начны агеньчык, бачны з аднаго пункта дарогі. І ў суседняй уваход у падзямелле.– З тым бокам, напэўна, і ваенная гісторыя звязана, – сказаў Шаблыка. – Дошку ў пары кіламетраў ад вёскі бачылі?– Бачыў.І сапраўды, стаіць невялічкі абеліск з шэрага бетону, і ў яго ўмуравана мармуровая дошка:“На гэтым месцы пахаваныячатырыста савецкіх грамадзян,па-зверску забітых15 ліпеня 1944 годанямецка-фашысцкімі захопнікамі.Вы стаялі да скону,Як гэта належыць людзям.Спіце спакойна,Радзіма пра вас не забудзе”.Езна было той невялічкай станцыяй (мала іх пасля вайны засталося на Беларусі), дзе і дагэтуль на будынку вісіць звон, у кветніку з аднаго боку высяцца таўшчэзныя таполі, а ў маленькай зале чакання цьмяна і душна, і плача, канькае невядома чыё кацяня....Калі злезлі з грузавіка, у мікраскапічным станцыйным пасёлку ўжо заміргалі першыя агні. Высоцкі з Ганчаронкам пабеглі па сваіх справах (умоўлена было на позні час), а Шаблыка, у якога ў Езна былі прыяцелі, перш чым ісці да іх начаваць, а заўтра з раніцы ўзяцца за работу, пакурваючы са мной на пероне, глядзеў удалячынь, за далёкі агеньчык светафора.– Вось чаму гэта так, Антосю, што ў юнацтве да цягніка гуляць хадзілі, як на баль?.. Нейкае іншае жыццё побач пралятае... Не наша... Можа, прыгажэйшае, а можа, такое, што сабаку не пажадаеш. А зараз не цягне. Сядзеў бы і сядзеў на сваім месцы.– Мохам абрастаем, Рыгор. Старэем.– Відаць, так... Дык што ты там, Антосю, казаў пра галаваломку?Я ў самых агульных рысах расказаў яму аб усім, не згадваючы, вядома, ні пра лёс Мар’яна, ні пра кнігу, ні пра змест напісанага, ні пра ўсю катавасію, якая раптам узнялася вакол легенды трохсотгадовай даўнасці.Шаблыка задумаўся.– Нешта ва ўсім гэтым ёсць, – урэшце сказаў ён. – Але ўсё адно нічога не атрымаецца. Ты не ведаеш таўшчыні і даўжыні кійка.