Чорны замак Альшанскі, ч. 2

– За што?– А бог яго ведае. Я з ім амаль незнаёмы быў. Нібыта забіў правакатара, а тыя падстроілі справу так, што забойства крымінальнае. Ну і ясна, можа, хто і заступаўся, а шырокая грамадскасць – не... Другі, стрыечны, расстраляны немцамі за падполле проста на вуліцы. Хто кажа ў Кладна, хто кажа, што вывезлі ў Беласток. Так што бачыце, нашаму брату куды ні кінься. Лепей я ўжо тут. Спрос, як рускія кажуць, малы, адказнасці няма. Ціха – і гары яно ўсё.

РАЗДЗЕЛ ХІІІНарада двух кавалераў, аднаго ўдаўцаі аднаго жанатагаРаніцай я пазваніў у Кладна Максіму Смыцкаму, аднаму з лепшых, калі не лепшаму, знаўцу горада і гісторыі яго і наваколля. І, на шчасце, застаў яго дома.– Слухай, Максіме, ты гісторыю з Альшанскім замкам чуў?– Дружа, ты мяне за дзіця лічыш. Хутка пасадзіш за парту і прымусіш вучыць...– Што?– Ну, “сам сабе катлетку смажыў і запэцкаўся ў сажу” або “ў Мані верны быў баран, сабаку вярнейшым не быць: куды б дзяўчынка ні пайшла – баран за ёй бяжыць”.– Угм. Ты яшчэ ўспомні “Anna und Marta baden” . Замак у Альшанах бурыць хацелі...– Хто?.. Ах, сек тваю векі... Хто?!– Гэтага сказаць не магу. Слова даў. Абяцалі не расцягваць. То вось ты як “ахова помнікаў культуры” пра гэта помні і пры выпадку настраш. Дошку новую павесьце.– Ах, чорт! І яшчэ легенда за ім такая прыгожая. Халлера!– Магчыма, яна і мае пад сабою нейкі грунт.– Які?– А ты пра бунт Валюжыніча чуў? І пасланне біскупа Кладзенскага?– “В лесу родилась елочка”.Ён быў вельмі падобны да Мар’яна. Гумар у нас амаль ва ўсіх адзін: гумар эпохі і яе манера жартаваць. І ўсё ж ён быў не тое, не тое. Хаця і энцыклапедыя на дзвюх нагах.І тут мне нешта цюкнула ў галаву.– Максіме, што ты знаеш аб расстраляных у апошні дзень немцамі ў Кладна?– Ёсць такі помнік. Стэла, праўдзівей. Толькі тут іх палову нібыта расстралялі. Частку далей, пад Беластокам. І невядома, каго дзе. Расстраляныя былі палякі і беларусы. Ва ўсякім разе, і там і там адэкватныя і двухмоўныя стэлы.– Тэкст памятаеш?– Памятаю, але лепей, дзеля вернасці, па картатэцы.Хвіліна паўзы.– Ёсць, слухай, – і далей тэкст.Tu spoczywaja zwtoki22 bojownikow Ruchi Oporu,zamordowanych przez hitlerowcowІ далей пералік прозвішчаў:A.Oblocki z Krakowa.P.Romski… . . . .Яшчэ прозвішчы і пасля, як апошняе пацвярджэнне:I.Stankiewicz z Olszan.W.Wysocki z Kladnaoraz 17 osob nieznanych.Czesc ich pamieci.І ніжэй па-беларуску:Тут спачываюць астанкі22 байцоў Руху Супраціўлення,замардаваных гітлераўцаміў дзень 17.VII.1944 годаА.Аблоцкі з Кракава.П.Ромскі... . . . .І.Станкевіч з Альшан.В.Высоцкі з Кладна,а таксама семнаццаць чалавек невядомых.Вечная слава памяці герояў.– Дзякуй, Максіме. Да сустрэчы. – Я павесіў трубку.Чаму мне стукнула ў галаву спытацца пра гэта? У гісторыі гэтай усё было загадкай, і таму даводзілася прыглядацца да ўсіх. Што азначаў чалавек пад вокнамі? Выпадак у музеі? Усыпленне сабак? Забойства (так, я падсвядома ведаў, што то было забойства, і нават жадаў гэтага, іначай гэта была б занадта дурная смерць)? Запіска, напісаная маёй рукой? Дзіўныя і дзікаватыя людзі ў Альшанцы (а я ўмудрыўся праверыць: ніхто з іх ужо два месяцы не быў у нашым з Мар’янам горадзе)? Урэшце, уся гэтая гісторыя са старой легендай, і дзіўная яе сувязь з сучаснасцю, і дзіўны паварот старой казкі. Ды і ўвогуле, куды мог падзецца такі чалавек, як Валюжыніч? Хаця. Мог жа Кучум пасля апошняга разгрому пагнаць каня, і сляды яго, як кажа вялікі гісторык, “загубіліся ў цемры гісторыі”. І гісторыя гэта – мая гісторыя, а не тая – дужа паскудная, дужа шмат у чым страшная гісторыя.