Чорны замак Альшанскі, ч. 3

– Ну што, верная жоначка? Што, нявестнік3? Ці ўдалася ж табе твая намова4? Ці паспяхова табе вялося маё дабро плюндраваць5?– Крадзенае яно, тваё дабро, – я адкідаю манашы капюшон: – А дзе някрадзена, то гэта юдавы грошы, цана прададзеных табою сяброў.Ён набліжаецца. Вараны топча верас, скошвае вочы і скаліцца, як д’ябал.– Ну што ж, – усміхаецца коннік. – Насмеліўся ты на жонку, на майно маё кусіціся1, то не скардзіся цяпер і на маю адправу . Што выбіраць будзеш? Абешанне , або тыдні два ва ўсніяным квасе , каб шкура мацнейшая была, ці сляпымі вас у паток ?– Умёт ты, гразь, – адказваю я.Ён махае аршаку пальчаткай.– Спешыцца ўсім, – і ўскідвае галаву. – Ат чорт! Во нюх у заразы. І адкуль зведаў, куды скачам? Хітры чортаў ліс.Толькі праз нейкую хвіліну я чую далёкі спеў рагоў, які ўсё набліжаецца і набліжаецца. Пасля паміж чорных стаўбуроў-волатаў сям-там пачалі з’яўляцца водсветамі, а пазней усё мацней і мацней налівацца чырванню рухомыя, усё больш зыркія плямы.А пасля на паляну выехаў у суправаджэнні чатырох латнікаў з паходнямі ў левай руцэ (правая ва ўсіх ляжала ці на шыйцы гакаўніцы, ці на рукаяці шаблі) туга збіты, але не дужа высокі чалавек у простай, але вельмі, відаць, дарагой мясцовай чузе, жоўтых кабцях і файнавай, суконнай, шапачцы, аблямаванай тонкай палоскаю футра. І жазло кароткае ў руцэ, знак суддзі.Шапку зняў, рассыпаліся валасы, ледзь не па-сялянску падстрыжаныя “пад гаршчок”. Аблічча простае, хударлявае, хаця і шырокае ў выліцах і цвёрдых мускулах на шчоках, вочы пранізлівыя і крыху іранічныя.“Копны. Сам Станкевіч. Адзін з нешматлікіх непадкупных, адзін з тых, хто кожную справу да заслужанага і справядлівага канца даводзіць”.– Што ж гэта ты, княжа? Ты ж абяцаў. А тут кажуць: на ловы выехаў. Бачу я цяпер, якія гэта ловы. А ты ж абяцаў уцекінёраў не ганіці і не хапаці. Так бо, харошае тваё абяцанне, калі ў тваіх людзей на сёдлах ужы бачу. То што мне, цекачоў аж да самога Жыгімонта Трэцяга. Кроў шведская ды кроў Ягелонаў – ой як яны да сябе іншую кроў цягнуць. Проста як магнітам жалеза.– Ды мы й сапраўды на ловы, – не адводзячы вачэй, кажа князь. – На ловы, ды вось выпадкова на іх вылезлі. Відаць, заблыталі. То хаця да шляху давялі б. А з раніцы і ловы.– Самі на шлях выедуць. А вы вось лепей зараз нас выведзеце на тое месца, дзе табар перад ловамі разбіваць хацелі, начаваць, ды раніцай – з богам. Звяры ў яры, зубры ў яры. А адтуль, з месца табара, мы ўжо самі дарогу да замка знойдзем ды пачакаем вас, пакуль вы з палявання не вернецеся.– Ды нашто ж, найяснейшы? Калі вы завіталі ў маю сціплую камяніцу, то давайце або мы вас пакінем з намі ў табары, а раніцай разам у ловы…– Стаміўся я, ваша яснавяльможнасць. Адпачыць бы хацеў…– Або мы разам паедзем зараз у замак…– Ды нашто ж я псаваць буду вашу забаву. Вы нас толькі да табара, да начлегу праводзьце. Гэта ж і недалёка. Нейкія шэсць літоўскіх вёрстаў.– Польскіх гэта, лічы, дванаццаць, – буркнуў лоўчы.– Нічога, – сказаў Станкевіч, – час звыкнуць. І памятаць словы Вердума: “Mile podolskie, czyli ukrainskie, sa dwa razy tak wielkie, jak polskie, a im blizej Turcji, tym wieksza mila” . Ну а там вы станеце біваком, а мы паедзем да замка… Вам трэба-такі развеяцца, бо з будучага тыдня і вам і мне прадбачыцца нешта нязвыклае і нас будуць чакаць не вельмі прыстойныя і прыемныя дні, – зірнуў на нас, пасля – на князя. – А гэтыя хай едуць, выберуцца. Я мяркую, няма чаго цаніць крышталёвы кубак, калі ён даў моцную трэшчыну ў дне. Дый не да сасудаў вам будзе.