Чорны замак Альшанскі, ч. 3

– А я і не збіраюся яго склейваць. Хай едуць.– Княжа, – ціхенька шапянуў лоўчы. – А завадныя коні, зменныя з грузам. Няўжо аддамо? Іх бы…– Хай забіраюць свае анучы, – кажа чуйны Станкевіч.– Дык там жа…– Змоўч, – шыпіць князь і моўчкі выцінае калючай шпорай лоўчага па назе. Цяпер шыпіць той. З болю.– Аконьвайцеся, чэрці, – бурчыць князь Вітаўт. – Я ўжо аконіўся.Пагоня ўзвіваецца ў сёдлы, пачынае знікаць між дрэў, рассейваецца між іх, знікаць. Меркнуць агні паходняў. Зніклі.Галава жанчыны падае мне на грудзі.– Божа, вечнай будзе слава твая, – кабета плача. – З пячы вогненнай, з пашчы львінай уратаваў ты нас.

– Ну, Ганна… Ну, Сташка… Ну, Гардзіслава, – я гладжу яе валасы. – Цяпер усё, цяпер усё будзе добра.Але думкі мае не тут. Я думаю. Станкевіч адпусціў збеглую жонку князя. Ясна, не тыя часы, калі за пралюбадзейства каралі смерцю, хаця й такое сям-там яшчэ здараецца. І ўсім вядомая яго “сімпатыя” да князя Альшанскага. Ну і яшчэ: не ведаў, што пад плашчом я, Валюжыніч. А можа, ведаў? Шмат казалі пра яго, Станкевічаву, “любоў” да ўчынкаў караля Цыкмуна, хаця суддзя і памоўкваў. Ведаў. Напэўна ведаў. Таму і адпусціў. Не ведаў толькі, што ва ўюках на спінах завадных коней. Каб ведаў – сухімі не выйшлі б.А цяпер што? Цяпер напэўна ўратаваныя. Шэсць польскіх міляў, дванаццаць нашых. У цемры начнога лесу гэта гадзіны чатыры туды (без святла), ды праводзіны на шлях да замка, ды каб уздумалі ізноў ганіціся – яшчэ тры з гакам – чатыры гадзіны. Першыя тры гадзіны мы можам заблытваць сляды, яшчэ пяць гадзін чуйдух скакаць прэч з ягоных земляў. А там панясе нас рака ў адвечна вольны наш Нёман. Уратаваліся.Дык адкуль такое балючае, такое трывожнае адчуванне таго, што чакае нейкая немінучая, неакрэсленая пагроза, нейкая няўхільная бяда? Можа, варта было б вярнуцца і аддацца пад абарону суддзі, пад шчыт яго імя? Не, тады, можа, і засталіся б жывыя, але грошы тых, што ўзбунтаваліся, зброя, якую абяцалі тыя грошы, – нічога б гэтага не было. Памры, але аддай тым, каму яны меч, і жыццё, і магчымасць біцца.– Скачам. Чуйдух. Гардзіслава!Коні крыху адпачылі, і цяпер не трэба заганяць іх. Галіны хвошчуць па тварах, пушча гусцейшая і гусцейшая. І ў гэтым адна з надзей, хаця страшнае і падсвядома – невыразнае – чакае.…Цела на ўвесь свет. Ідуць па гульбішчы дама з чорным манахам.Ясна… Ясна… Я вар’яцею, вар’яцею… І не трапячу, як казаў нехта:Перад тварам кахання,Перад тварам вар’яцтва,Перад тварам смерці самой.…Ох, як баліць галава. Мае дзверы адчынены, і дзверы ў вартоўню Мультана адчынены, а за імі шэрая туманная раніца, мірыяды амаль нябачных кропелек вады, якія часам сутыкаюцца з нячутным звонам і звісаюць на жэрдках паркана, асядаюць на траве, заблытваюцца ў павуцінні і робяць яго вясёлкавым, калі ўзыдзе нясмелае сонца.– І што гэта такое? – бурчыць з вартоўні Мультан. – Стагнаў усю ноч, гаварыў нешта ў сне, нават зубамі скрыгатаў. Находзяцца вось так па сонцы цэлы дзень без шапкі, галаву напячэ, не ў час ядуць, накурацца, насмокчуцца гэтай суслы, вып’юць яшчэ гадасці нейкай.– Я не піў.– Ды я не супраць, каб піў. Я супраць, калі без мяне. Дык ідзі спаласніся, ды вяртайся бульбу смажаную есці, ды ступай па сваіх справах.…На рэчцы лёгкі туманец сцяліўся, крыху адарваўшыся ад вады. Запаўзаў пасмамі ў лазу і знікаў там. Я бабухнуўся ў яшчэ прахалодную ваду, вынырнуў і ўбачыў на процілеглым беразе Сташку. Відаць, ужо выкупалася, але ўсё адно стаяла з ручніком на плячы, сумная, стомленая і нібыта заспаная. І боль мой стаў лягчэй, бо цяпер балела не галава. І адчуваў я самае банальнае, ледзь не да слёз, замілаванне і самае банальнае пачуццё ў свеце. Каханне.