Чорны замак Альшанскі, ч. 3

– Ту-туфлем, – захлынаўся Змагіцель. – Ну, сволачы, дабяромся мы да вас, зальём мы вам гарачага сала з дзярмом за шкуру.– Змагіцель-урвіцель, – прабубнеў Шаблыка. – Добра, што хаця добра скончылася. Страшэнна гэта прыемна, калі ніхто не б’е вас доўбняй па галаве... асабліва калі другі раз... Вось пераканаецеся самі.Прыплёўся здорава задыханы Ганчаронак, і дзяўчаты з Белай Гары аж з віскам, без усякага ладу пачалі балбатаць пра здарэнне і яму.– Што? Уцяклі? – бязладна кідаў ён. – З нажамі? Вось быдла. Не можа быць! Ах, м-мярзотнікі.– Ва ўсякім разе, хаця і не ведаю, – сказаў Альшанскі. – Ва ўсякім разе, разбяромся.– І гэта ў нас, – божкаў Ганчаронак.Генка Сядун прыгладзіў свае цёмнахвалістыя валасы і раптам, не саромеючыся дзяўчат, сказаў:– У вас, у вас. Як мог бы сказаць адзін мой знаёмы акцёр (вечна ён лесуноў грае, ведзьмаў, словам, завуць яго “заслужаная баба-яга рэспублікі”), дык ён, пачуўшы пра гэтыя здарэнні тут у вас, сказаў бы:А што датычыцца маралі,То ў лесе на яе... начхалі...Я ўспомніў усе гэтыя пачварныя таямніцы, паперы, разварушаныя на маім стале, і нічога яму не сказаў.

РАЗДЗЕЛ IVЗагадкі і адгадкі.Палкоўнік, лейб-медыкус і пракуратарУсё, словам, пайшло дагары нагамі ў гэтым лепшым са светаў. Дый ці быў ён наогул лепшым з найлепшых? За апошні час я дужа пачаў сумнявацца ў гэтым. Чортавы таямніцы, чортавы катакомбы, д’яблавы начныя кашмары, хай яно згарыць.Ужо вечарэла, калі я падыходзіў да сваёй шматпавярховай хаты. Стары сябар Герард Пахольчык заўсміхаўся мне з тытунёвага кіёска зычліва.– Даўненька не бывалі нешта, – наіўныя вочы разглядалі мяне. – Што, усё яшчэ ў паездцы? Усё яшчэ для новай кнігі матар’ялы? І як?– Усё яны... А наконт як, то паступова пасоўваемся наперад, чалавеча.– І што вам даліся гэтыя сярэднія вякі?– Ды я чужымі словамі адкажу: “Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зной перажыць яго. Безліч разоў”.– І самае страшнае?– І яго.– Бр-р.– Дайце мне два блокі “БТ”. Э-э, ды, відаць, няма, на вітрыне нешта не бачу.А вы яго часта ў мяне на вітрыне бачыце? – Ён дастаў з-пад прылаўка два блокі, якія я і паклаў у свой партфель. – Няма на вітрыне – для вас знойдзецца.– За што ж гэта мне такое вызначэнне?– Оптавы пакупнік... І свой.– А вось узгрэюць цябе, Герардзе, – нечакана прагучаў за спінай мяккі глыбокі голас. – Узгрэюць і за “сваіх”, і за падпрылавачны гандаль.За мной, схаваны вітрынаю з цыгарэтамі ад вачэй гандляра, стаяў Вітаўт-Інезілья Хасэ-Марыя Лыганоўскі і корпаўся ў пулярэсе.Пахольчык на хвіліну быццам сумеўся. Нешта прамільгнула ў ягоных вочках. Пасля ён махнуў рукою. Прыжмурыўся:– Вот вам, Антоне, яшчэ адну “бэтэшку”. Закацілася на сёння апошняя. – І ён падаў мне пачак.– А мне не знойдзецца? – спытаў псіхіятр.– На жаль, сёння апошняя. Але заўтра будзе.– Глядзі, каб былі. А пакуль “вячорку” і два пачкі “Кладна”.– “Кладна”? Угм. Дзе ж гэта “Кладна”? Ага, ёсць.Мы пайшлі да дома, і тут я нечакана сказаў:– Дарэмна я заракаўся. Прыйшла чарга і мне да вас зайсці неяк.– Што, нервы?– А з чым жа гэта яшчэ да вас ходзяць?– Ну к... Што ж... Ды заходзьце вось хоць і зараз. Чаго дарам час траціць? Паслухаем, паглядзім....Я не бываў раней у яго хаце і тут ужо быў сапраўды здзіўлены. Тут, здаецца, усё было разлічана не на тое, каб супакоіць чалавека, а, наадварот, узвінціць ягоныя нервы да апошняга. Спакойны тут пачаў бы торгацца ў скоках святога Віта або выць нараспеў, як воўк у гайню, а нервовы выйшаў бы псіхам. Не дапамагала нават звычайная мэбля, усе гэтыя тахты ды сталы, крэслы ды серванты, гравюры ды тэлевізар.