Чорны замак Альшанскі, ч. 3

– Жонка з’ехала да ўнукаў. Я адзін. Пасля, значыцца, сходзім у рэстарацыю. А пакуль будзем піць чай. З сунічным варэннем. Леташняе. Ну цяпер і да сёлетняга недалёка... Любіце з сунічным?– Яшчэ б.– І я люблю.Калі з’явіўся фарфоравы пузаты чайнік-самавар, срэбныя, хаця і крыху памятыя, імбрычак з заваркай, цукарніца і смятаннічка з вяршкамі і талерка (так, звычайная талерка) з сунічным варэннем ды дзве разеткі, ён пасадзіў мяне на старадаўнюю драўляную шляхецкую канапу, наліў чаю, паклаў варэння і стаў мяне разглядаць.А я ў гэты час разглядаў яго.Высокі і, нягледзячы на старасць, худы, не азызлы. Худы не ад “злога жыцця”, а па-спартыўнаму. Жоўтае, сухое, вельмі класічнае аблічча, і на ім сіні нябеснай вочы. Не хацеў бы я сустрэцца з такімі, каб мяне судзілі.Не, не выглядае на старога. Нос не адвіслы, сівыя, аж срэбныя, валасы толькі крыху парадзелыя з лоба, рот цвёрды, вусны хаця і страцілі колер, але харошай формы. Рухі хаця крыху й замаруджаныя, але дакладныя і выразныя. Відаць адразу былы склад і былую пароду.А ў вачах побач з гумарком пранізлівая ўвага, адметны шырокі розум.Не, не хацеў бы я быць падсудным пры такім пракуратары. Справядлівы-то справядлівы, але як ты вінаваты – літасці не чакай.– Значыць, вам працэс “сваякі Юлляна Сая супраць Крыштофа Высоцкага”? Ліпень – жнівень трыццаць дзевятага? Ну, паколькі ўжо спатрэбіліся жывыя архівы, то да вашых паслуг. Ну, вядома, настолькі, наколькі можна спадзявацца мне на сваю памяць. Тым больш што я той працэс не вёў, а аддаў яго весці памочніку, віцэ-пракуратару Рышарду Мыслоўскаму.– Чаму?– Ну, малады чалавек. Маладое імкненне да пашаны і славы. А мне было тады ўжо амаль сорак. Трэба было даць яму магчымасць высунуцца. Я яго паважаў…– А акрамя?..– Гледзіцё ў корань? Гэта добра, што адразу заўважылі і “акрамя”… Я амаль ніколі не звязваўся з працэсамі, дзе хаця крыху пахла палітыкай. А калі звязваўся, то пракуратар з мяне быў нікуды не варты. Калі бачыў, што чалавек сумленна ішоў у сваю справу, – адвакат амаль абавязкова выйграваў працэс.– І можна было?– Так, каб ніхто не мог прычапіцца – цяжка, але можна… Не верыце, думаеце, языком віляю. Каб віляў, каб быў пракуратар-інсінуатар, пракуратар-каланізатар, то не пенсія б мне ад новай улады была, а віляў бы я языком недзе ў Вілюі.– Хіба палітычнае было забойства?– Спачатку выходзіла на ўсе сто, што палітычнае. Толькі занадта ўжо нейкае… гідкае, з паскудзінкай. Нібы не “палітык” рабіў, а такая сабе дробная вужачка. Хаця ў палітыцы і такіх хапала і хапае. Хадзілі чуткі, што хлоп нібы ўваходзіў у нейкую падпольную студэнцкую групіроўку. Звязвалі з яго імем справу лістовак у Кладненскім тэатры, “экс”1 банкаўскай машыны. Але два сведкі былі звязаны з паліцыяй. І гэтыя справы, у якіх ён ці ўдзельнічаў яшчэ, пашкодзілі Крыштофу больш, чым забойства. Ну, а пасля пайшло такое, што я за галаву хапіўся, і адзіным суцяшэннем было тое, што пакарання смерцю яму і Рышард Мыслоўскі даб’ецца.Дык вось як яно было.Апавяданне былога акруговага пракуратараЯраслава Мірашэўскага аб працэсе 1939 года,на якім абвінавачваўся ў забойствемешчанін Крыштоф Высоцкі– Зноў папярэджваю: кажу толькі тое, што памятаю. І ручацца за кожную дэталь, за кожную дробязь, за кожны валёр – не буду. Так з папраўкамі і запісвайце. З папраўкамі на тое, што я гэта так запомніў.Гэта было, калі я не памыляюся, вясною 1939 года. У той дзень я якраз папісваў так званыя “уможэнювки”. Адзін з самых непрыемных абавязкаў у пракуратара. Гэта значыць, “марыў” кароткім рашэннем справы, падрыхтаваныя віцэ-пракуратарам: “няма складу злачынства”, “самагубства”, “спраўца не знойдзены”, “няшчасны выпадак”. Разабрацца ў гэтым толкам часу няма, і калі твой віцэ-лянцюх, то цалкам можа быць, што ўморыць нехта, ды хоць бы й ты сам, за нейкі там дзень і поўны куль улік, і забойства, і самога злачынцу, які ў скверы па той бок вуліцы ў гэты час цыгарэтку прыкурвае.