Чорны замак Альшанскі, ч. 3

Дамовіліся сустрэцца праз пару дзён на бліжэйшай станцыі і ехаць некуды аж пад Беласток, дзе ў леснічоўцы, блізка, збор кандыдатаў.Як вы думаеце, што мне было ў гэтай гісторыі асабліва брыдка? Не ведаеце? А тое, што гэтая… ухітрылася яшчэ пасля са старэйшаю дачкою цалавацца за гумнамі. Ведаючы ўжо ўсё.Ну і вось. Перон паўстанка. З’яўленне Юлляна. Цень лёгкага незадавальнення, калі той сказаў, што здолелі сабраць толькі дзвесце пяцьдзесят злотых. Некалькі прыпынкаў цягніком. Пасля некалькі кіламетраў на таксі. Калі тое ад’ехала – выявілася, што злезлі зарана, што трэба яшчэ метраў дзвесце прайсці да патрэбнай сцежкі (таксіста пасля знайшлі, і ён паказаў і паваротку – не тую, і сказаў, што “палясоўшчык” даў яму звыш таксы тры злотых, а астатнія грошы і дакументы “маладога” схаваў у кішэнь).Урэшце паварацілі ўлева. Надыходзіў змрок. Ужо і сцежку было відаць кепска. І тут упершыню нешта, мабыць, стукнула ў галаву Саю:– Куды мы?– Ды тут, блізка ўжо.І тут, бы ў дрэннай меладраме, закрычаў пугач (Крыштоф адзначыў гэтую дэталь пазней, калі стала марнай справай маўчаць). І гэта было злавесна.– Не пайду далей, – сказаў Юллян.І ўбачыў, як сказаў нехта, “самае сумнае відовішча на свеце”, дзірку чужога пісталета.– Скідай вопратку.– Што ж я зрабіў вам? – дрыжучы, пачаў маліць небарака.Сярод вясковых хлопцаў з глухіх месц хапае такіх ціхіх, “вады не замуцяць”, людзей. І гэта, на мой погляд, было адзіным апраўданнем “ідыятызму вясковага жыцця”, калі ён яшчэ не адыходзіў у нябыт.– Вы мяне не забівайце. Злітуйцеся. Грошы бярыце. Я маўчаць буду. Не вярнуся ў Замшаны. Далёка-далёка з’еду.– Кінь енчыць. Памяняемся адзеннем, дый ідзі сабе.Той нават не спытаў, нашто тым адзеннем мяняцца. Скінуў усё і чакаў, пакуль Крыштоф з пісталетам павольна апранае ягоныя порткі, пінжак, а ўсё сваё кідае пад ногі хлопцу. Яму б у той час скочыць у гушчар і бегчы: у адной калашыне не пабегаеш. Але ён быў запалоханы, і ён… паверыў. Яму хацелася верыць. Бо хто ж не паверыць, калі хочацца жыць?І таму, калі ён пераапрануўся, ён адразу атрымаў кулю ў скронь. З правай рукі і таму ў левую скронь. Упаў. Яшчэ варушыўся і таму атрымаў, зверху, другую кулю, у сэрца.А пасля забойца падцягнуў Сая да невялічкага ўрвішча, адкінуў яму адну руку так, каб звісала над дрыгвою. У запае не заўважыў, што адкінуў правую, не тую, калі ўлічыць, што рана была ў левую скронь.Ну а потым засунуў забітаму за борт пінжака загадзя напісаны ліст і пайшоў сабе. А пісталет дарогаю – трэцяя памылка – кінуў у нейкую ручаіну.Думаеце, канец? Ды не. Што там дзвесце сорак злотых, калі з васьмісот – сотню паспеў пражыць. Калі ўжо зроблены першы крок па дарозе, на якой чалавек ператвараецца ў брутальнага і без лішняй маралі звера, то астатнія крокі даюцца лягчэй. А тут яшчэ ён не ведаў пра свае памылкі, пра існаванне нас, верыў, што ў скуры Сая яму бяспечна. І яшчэ ведаў, што простыя лясныя людзі не ведаюць усёй меры цынізму такіх, як ён.Таму з Варшавы піша ліст і дасылае фота Антасевіч. А пасля з Цешына, падрабіўшы почырк (узор – заява Сая), піша бацьку забітага, што дзякуючы пану Хмялевічу паступіў, што ўсё добра, толькі патрэбен новы касцюм, гадзіннік і сто злотых на выдаткі.Гэты забойца так і застаўся ў душы дробным кавалачнікам, які памёт здатны з-пад сябе з’есці.І прыехаў. І расказаў аб планах Юлляна, аб сябрах. І атрымаў усё, што хацеў. А ад старэйшай дачкі – таксама. Вось што самае страшнае!