Чорны замак Альшанскі, ч. 3

– А што было Кутузаву да Англіі?– Ну, калі мы надта ўжо насіліся і панькаліся з новай саюзніцай, дык ён сказаў “пфуй” і імператару і такой палітыцы і дадаў нешта ў сэнсе: “А по мне так хоть сейчас же провались этот остров – я бы и не охнул”.– Т-та-ак, гуманнасцю тут фельдмаршал не вызначыўся.– І ўсё ж я нікога не бачу з прысутных там, хто мог бы такое ўчыніць, каго мінулае звязвала б з гэтым няшчасцем.– Мы яшчэ вельмі мала знаем. І таму не можам прадбачыць і прадухіліць учынкі гэтага або иншых.І ты маеш рацыю: маглі камусьці і расказаць.– “Прадухіліць”. А тут праз гэтае няведанне гінуць і гінуць людзі. Вы не загінулі ўчора толькі дзівам.– Думаеш, штучны абвал?– А як жа. Упаў кавалак муру там, дзе ламалі. І тут да сатрасення далучылася сіла, прыкладзеная да пліт.Шмаргануў. На гэты раз акунька.– Кінь, – нечакана папрасіў ён. – Кінь. Не твая гэта справа. І гэта пачынае рабіцца вельмі небяспечным. У наступны раз для цябе гэта можа не скончыцца так удала. А тут яшчэ твой нервовы стан. Кожны можа сказаць, што справай займаўся псіх. Даверу не будзе.— І няхай не будзе. – Ува мне раптам прачнуўся гумар шыбеніка, чаго я ад сябе аніяк не чакаў. – Тут столькі разумных, што абавязкова патрэбен хаця адзін вар’ят. Калі не Лапатуха, то няхай ужо буду я.— Ну-ну. Вар’яты часам павінны выказваць парадоксы. І ерэтычныя меркаванні. Нават замахвацца на аўтарытэты. Асабліва калі да гэтага грашылі перадавымі поглядамі. — Ну так. Звышчалавечая пагарда да лаянкі і ўхваленняў... І куды ж гэта я ўваліўся, куды трапіў? І ў якую ж банду бандзюкоў могуць завесці чалавека перадавыя погляды? А многія ж лічаць свае погляды перадавымі. А ў каго сумленне атрафіраванае – тыя ўсе сябе ў перадавых лічаць. Вынаходзяць газы, атам, прэнг, шавінізм, гістарычныя ўчынкі, эшафоты. І вучаць тае маралі, толькі калі ведаюць, што на яе махнулі рукой... Адкрываюць, адкрываюць тое, да чаго нікому няма справы. А вот звычайнага сродку ад зубоў, ад галаўнога болю ды, урэшце, ад радыкуліту, калі ў чалавека азадак баліць... Чалавецтва крыкам ад гэтага крычыць, а ім слабо. Яны корпаюцца ў глаголіцах...– Ну-ну. Ты даеш. Проста пурытанскі...Ды раптам так і ўтаропіўся ў мяне.– Ты што, марскога змея ўбачыў?Ён, відаць, нават занепакоіўся, бо я нібы скарчанеў, утаропіўшыся ў адзін пункт.Мая вуда паспяхова сплыла б на сярэдзіну става, каб ён не перахапіў яе.– Ну вось. Вось і ў цябе. Ды глядзі, як павёў асцярожна... А, чорт! Ды што ўрэшце з табою?Але тут я пачаў калаціцца ад смеху. Спачатку ціхага, а пасля зусім ужо нясцерпнага і нястрымнага.– Ды што з табой, хлопча? Сапраўды ты з глузду з’ехаў, ці што?– Ідыёт! Ідыёт!– Згодзен, але чаму?– Я сказаў... ой... пра глаголіцу.– Не ты першы.– І толькі тут мне стукнула ў галаву... Мы шукалі пад трэцяй вежай.– Правільна.? трэцяя літара, што ў кірылічным алфавіце, што ў глагалічным.– Так. І ў глагалічным... ах-ха-ха!.. – першая літара і мае пад цітлам значэнне адзін, мае значэнне – два, а мае значэнне – тры... Ой, трымайце мяне! І нас ледзь не засыпала і не забіла пад трэцяй вежай.– Та-ак. Не бачу нічога смешнага. Своеасаблівы гумар.– Справа ў тым, што – сапраўды адзін, два і тры. Так у глаголіцы. Але ў кірыліцы – не мае лічбавага значэння. І ніколі не мела, як , як дзвервь , як Ш, Щ, Ю і іншыя. Не мела.– Як-як?– А вось так. І, значыць, ступ уніз, гэта азначе 6, а не восем ступ уніз. Б і Ж не мелі ў старажытнай Беларусі лічбавага значэння. – першая вежа, – ніякая, разумееш ты, ніякая. А – гэта другая вежа ад кутняй. І, значыць, памыліліся не толькі мы, але і тыя, што хацелі