Чорны замак Альшанскі, ч. 3

– Зірніце! Унь! – паказаў я.– Што такое, – прыслеплены Шчука міргаў вачыма. – Што гэта такое?– Я здагадваюся, што гэта такое, – кіўнуў Хілінскі.– Гадзіннік, – сказаў я, – сапраўды старамодны, старажытны нават, “дзыгар”. Толькі адзін тут тып памыліўся. Тут нерухомы “дзённы” гадзіннік з рухомымі стрэлкамі і рухомы – больш вялікі цыферблат “месячнага” гадзінніка. Ён за нерухомым дзённым. І ён круціцца, хаця і бязладна, бо не да канца адрапараваны. А пад ім непарушная стрэлка... І нерухомыя постаці “святаў”.– То што? – спытаў Мультан.– Арганіст і ксёндз казалі мне, што там дзеля нейкай мэты сістэма моцных люстраных рэфлектараў...Ну вось, у пэўныя дні прамень месяца трапляе на іх. І вось ідзе галерэяй цёмны цень, ад нерухомай стрэлкі, а за ёю светлы цень, адбітак ад рэфлектара.– Вось і ўсё, – сказаў Вячорка. – Баечкі.Лягла цяжкая паўза.– Дурында ты, – сказаў яму прыгнечаны Змагіцель і пасля кінуў мне: – І ты не лепшы. І собіла ж табе такую казку, прыгажосць такую ў друз расшкуматаць. Патрэбнае яно камусьці было, тваё тлумачэнне.Я і сам шкадаваў, што ўбачыў і даў убачыць іншым яшчэ ў адной з’яве паршывы наш рэалізм.

ЭПІЛОГ

Канец пад’езда кавалераўНекалькі год назад і прыблізна праз месяц пасля падзей, на якіх я скончыў сваe апавяданне, мы з Хілінскім сядзелі ў ягонай кватэры за шахматнай партыяй.І патрыя тая была не партыя, а суцэльная нескладуха, і настрой у нас таму быў не з лепшых.А за акном стаяў мяккі і добры ліпеньскі вечар. І тут ясна, што не за дурацкімі шахматамі трэба было сядзець, а недзе ў лесе ля вогнішча. Над ракою. Чысціць рыбу на вясле, абдзіраць цыбулю, скрэбці бульбу.Словам, усe, што хочаце, толькі не гэта.– Ну што, па малому каньяку? – прапанаваў Хілінскі, раптоўна змяшаўшы фігуры.– Адзін з польскіх, здаецца, дэтэктываў так і пачынаўся: “Капітан піў усe, акрамя какавы”.– Дрэнны пачатак, – сказаў Хілінскі. – У нас бы яго рэдактар неадменна зарэзаў.– Вып’ем за рэдактараў, якія разумеюць гумар.Выпілі. І зноў нібы праляцеў над намі ціхі анeл, а прасцей кажучы, нібы нарадзіўся недзе злодзей.– Ты чаму не пытаеш, чым уся гэтая гісторыя скончылася? – раптам спытаў Адам.– Мяне яна перастала цікавіць. Ведаю, скончыцца яна так, як трэба. І кожны атрымае, чаго заслужыў. Я зрабіў што мог. Проста ў памяць аб усіх гэтых людзях, што адышлі заўчасна. Цяпер ужо гэта справа іншых. І я сярод іх не маю гонару быць.– Альшанскі атруціўся ў камеры, – глуха сказаў Хілінскі. – Тыдзень назад. Мне Шчука казаў. І апошнія словы ў паказаннях былі такія: “Больш не маю чаго сказаць. Пражыў большую частку свядомага жыцця і пражыў яго дарэмна, не зрабіўшы, акрамя пачатку дарогі, амаль нічога людскага. Магчыма, больш сурова, чым вы судзіце мяне, я суджу сябе. І асуджаю. На смерць”.– То што ж, адкуль атруту здабыў? Не аглядалі?– Аглядалі. Гэты чалавек казаў праўду аб магчымасці пайсці прэч, калі толькі захоча. Пад каронкамі верхніх клыкоў хірургічным метадам была зашытая маленькая капсула з атрутай. Даўно. Можа, яшчэ пры немцах. Мала чаго eн мог ад іх спадзявацца. І вось прыдалася. Лыжкаю, як рычагом, націснуў і раздушыў. Моцна, відаць, даводзілася ціснуць – зламаў два ніжнія разцы.– Хто яму тады зрабіў такое?– А хто цяпер можа гэта зведаць?.. Значыць, чакаў, ведаў, што кожнай вяроўцы бывае канец. І ведаеш, чамусьці нават шкада... Вось гэты быў з вартых ворагаў. Не смоўж нейкі. З такімі цяжка і небяспечна, але й прыемна мець справу.