Чорны замак Альшанскі, ч. 3

Сядзеў, выпрастаўшыся ў крэсле. Нават у нізкім крэсле – высокі, сівы. І зараз не містэр Сміт і не славянская храпа, а проста паджылы, стомлены чалавек. Між гэтых паліц з кнігамі, мноства з якіх eн, мабыць, не паспее перачытаць.Сухі твар з абвіслымі павекамі. У гожай мужчынскай руцэ пачаты келіх.– Яшчэ і жартаваў у апошнюю гадзіну. Нібы намякаючы: “Гэта называецца: урэшце пасля празмернага зацікаўлення гісторыяй перайшоў да цеснага кантакту з сучаснасцю”.– Змоўкніце, Адам.Eн моўчкі згадзіўся са мною. За акном свяцілі праз шаты ліпаў начныя агні, якіх апошні Альшанскі ўжо не мог бачыць. І міжволі думалася, што некалі іх не ўбачым і мы. Якое глупства перад гэтым былі ўсе намаганні, прывілеі, скарбы, улада над душамі і целамі?! Якое гэта ўсe было тройчы клятае глупства!– Я павінен быў прадбачыць, – сказаў Хілінскі. – Гледзячы на ягоную прафесійную вопытнасць, не забываючы аб веданні Усходу... І яшчэ: мяне аднойчы ўразіла адна думка: хто мог пасля Нюрнбергскага прысуду перадаць Герынгу ампулу з цыянкалі?– Кажуць, жонка падчас развітальнага пацалунку?– Не. Псіхіка не тая. І я падумаў, што там магло быць вось так... як з гэтым. Не ведаю, ці меў я рацыю. Пасля ж пэўна аглядалі? Але магло быць: здаўна чакаў канца, бо жывeльна баяўся смерці, а калі даведаўся, што літасці не будзе, што ратунку няма ніадкуль, што шыбеніца, – тады скончыў. Усe ж хаця і гнюсная, паскудная, гнілая дрэнь, разбэшчаная гэтым сіфілісам неабмежаваных улады і раскошы, але ўсe ж у былым ваенны чалавек.– Кіньце, Хілінскі. Вы й самі бачылі ваенных, якія клалі ў порткі горш за іншага цывільнага. Ды ў лекара і не было жаху. Проста не хацеў жыць.Я пачаў нібы здагадвацца і рабіцца відушчым:– Я, здаецца, разумею хаду вашых думак. Скажыце, была б яму?..– Не ведаю. Аб смерці Мар’яна eн не ведаў, аб “подзвігах” тых мярзотнікаў – таксама. Можа, і не была б.– Ясна, – сказаў я. – І eн, аднак, заслужыў забыццe. Бо нашто яму ўжо было жыць? Ды яшчэ за кратамі... Шмат... Ён заслужыў.Хілінскі моўчкі працягнуў мне цыгарэты.– Свае, – сказаў я.Дастаў новы пачак, раздзeр яго зубамі. Хілінскі назіраў за мной:– Што, крушэнне звычак старога кавалера?– Так. Калі ўжо крушэнне ўсяго пад’езда кавалераў, то чым я лепшы. Росцік ажаніўся.– Дый яшчэ сeй-той, – усміхнуўся eн.– Хата Лыганоўскага стаіць пустая. З часам паселіцца нехта. Пэўна ж таксама жанаты. Будзе і ў нас на сходах спачатку віск, а пасля й заравуць, як сірэны.– Ах, чорт, – Хілінскі раптам стукнуў кулаком па сталешніцы. – Падлюга, дурань няшчасны. Меў ты рацыю: які матэрыял прапаў... Разумны, дасціпны, адукаваны, бывалы, таленавіты, як чорт. Ведаеш, які лекар? Казалі калегі – цар і бог. Адным веданнем псіхікі чалавечай больш рабіў, чым іншыя рознымі там рэзерпінамі і серпазіламі. І так не змагчы, так паскудна распарадзіцца ўласным жыццeм! Патрэбныя яму былі тыя струхнелыя рэліквіі, даўно знішчаная слава роду. Такі лекар, такі чалавеказнаўца! Мала яму было гэтага для самапавагі... З атрэб’ем звязаўся, з пазаддзем, з падонкамі. І сам стаў падонкам. У, асeл!Выпілі яшчэ трохі. І я са здзіўленнем убачыў, што мой “нязломны” сусед крыху захмялеў.Глядзеў на партрэт у авальнай раме. Ніколі я не бачыў такога значнага твару. І такога прыгожага адначасова.І ў Адама так змяніўся твар, так задрыжалі вусны, што я не здзівіўся б, каб eн, упершыню на маіх вачах, заплакаў.– Помста ўсe ж eсць, – глуха сказаў eн. – Ёсць. За кожную кроплю крыві, за кожную слязу. Не цяпер, дык заўтра. Не самому, дык нашчадкам. Іхні суд або суд сумлення, – помста eсць. Яна не спіць. І запісвае ў кнігу лeсаў, і абурваецца на галаву злачынцаў або дзяцей іхніх разорам, бядой, вайной. І нікому не ўцячы. І я ўпэўнены, і гэта дае мне сілу жыць – рыгнецца яна і тым, хто яе забіў. Страшна рыгнецца. І толькі гэта дае мне сілу жыць, думка, што я, наколькі сіл слабых хопіць, памагу запабягчы гэтага на будучае. І толькі гэта... сілу жыць.