Чорны замак Альшанскі, ч. 3

Нервова зацягнуўся:– Ты пачакай, калі задумаеш расказаць пра ўсe гэта. Ты трохі пачакай.– Я пачакаю. Можа, і некалькі год.Стук аддаўся ў сценку. З суседняй кватэры. Маeй. Жонка клікала нас піць чай.– Ну а ты што надумаў? – спытаў, заплюшчыўшы вочы, Хілінскі. – Якія вынікі на жыццe зрабіў? Усe ж, што ні кажы, падзеі з табой адбыліся не на кожны дзень.– Не ведаю, – сказаў я. – Ведаю толькі адно. Пастараюся пражыць жыццe, рэшту яго, спаўна. Як у гэтыя дні. Аддаць сябе поўнасцю братам. І тады я пайду на спатканне з богам, калі eн у мяне eсць, сваімі нагамі і простай хадой. Не паўзучы. Не згінаючы нават каленяў. І не буду маліць у яго, як не маліў ні ў каго пры жыцці. І я скажу адкрыта: “Я адрабіў спаўна і па сваeй ахвоце сваю катаргу на зямлі. Я зрабіў нават болей таго, што мог. І не для сябе, а дзеля іх, дзеля гэтага акіяна, народа майго. І цяпер я прыйшоў да цябе не кленчыць аб узнагародзе. Дай тое, што мне належыць па працы маeй, калі ты eсць. А калі няма – я не буду шукаць узнагароды за справы свае. Нідзе”.– Аман, – сказаў Адам.Міргалі за адчыненым акном бясконцыя агні.О, жыццe!