Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

Хлопцы ехалi, падмасцiўшы пад сябе кажухi i сярмягi. У празрыста-сiнiм небе гарэла на захадзе Вечарнiца. Пералiвалася, як сцюдзёная кропля.I Алесь шырока расплюшчанымi вачыма глядзеў на ўсё гэта, быццам з заўтрашняй ранiцы яму выпадала жыць зусiм пад iншым небам, без гэтай Вечарнiцы, без гэтых скупых паўночных сузор’яў, без самотных Стажараў, якiя цесна сышлiся, каб пагаманiць аб справах нябесных i зямных.Цёмныя стрэхi вёскi засталiся за iмi. Конскiя капыты зачвякалi: табунок пераязджаў цераз вiльготны лугавы клiн каля затокi. Потым дыхнуў халаднаваты павеў з Дняпра i пачалi наблiжацца круглыя, як стагi, хмызы.Табун спусцiўся з адхону, i конi па калена зайшлi ў ваду, а яна закалыхалася, расплылася кругамі ад iхнiх ног, зрабiла зоркi дрыготкiмi i вельмi вялiкiмi.Цiсавая кабылка зайшла ў ваду глыбей за ўсiх i працягнула мяккую храпу да вячэрняй зоркi ў вадзе. Зорка замiтусiлася ў трывозе.– Зараз праглыне, – шэптам сказаў Алесю Анд¬рэй, i Алесь усмiхнуўся ўдзячна. Андрэй разумеў яго.Конi пiлi доўга, усмак, часам адрываючыся ад вады. Чуйна слухалi вецер з зарэчных паплавоў, адпачывалi, а потым зноў прагна прыпадалi да зорак, да кругоў, якiя бясконца беглi ў змрок.– Досыць вам, воўчае мяса, – буркнуў нарэшце Кандрат.Падымалiся на адхон, i чуваць было, як булькоча ў пакруглелых конскiх жыватах вада....На лузе Алесь з Паўлам спуталi коней. Старэйшыя хлопцы нацягалi сушняку. Зыркае полымя рвалася ўжо кудысьцi ў ноч.Яны сядзелi на шырокай касе, што ўдавалася ў Дняпро. На ёй былi там-сям раскiданы дубы з рэдкай яшчэ лiстотай. Толькi вузкi перашыек памiж касой i высокiм мацерыковым берагам быў сухi. Астатнюю частку поймы займаў мокры луг, якi цягнуўся вярсты за дзве. За iм былi, невыразныя цяпер у цемры, шаты парку, а над шатамi гарэў яшчэ, як амаль нябачная iскра, далёкi агеньчык.– У Раўбiчавым маёнтку нехта не спiць, – ска¬заў Павал.– I наша вогнiшча бачыць, – дадаў Алесь.– Напэўна бачыць, – сказаў Кандрат, – адсюль да Раўбiчавага дому вярсты тры якiх. Замаўчалi, гледзячы на агонь. Полымя шугала высока. Конi даўно разышлiся ад яго па касе. Толькi страляла часам у агнi вiльготная галiнка, ды ўтрапёна сакаталi жабы ў далёкай затоцы, ды на другiм беразе, у лугах, раз-пораз крычаў драч. Як палатно дзёр.Хлопцы ляжалi вакол агню на кажухах i свiтках, ляжалi нерухома, з шырокiмi ад задуменнасцi вачыма. Толькi Кандрат не мог супакоiцца. Ды i той клаў бульбу ў прысак асцярожна i амаль бязгучна.Маленькi, меншы за самую маленькую iскру, свяцiўся ў цемры далёкi-далёкi агеньчык. Бабухнула недзе: вiдаць, абвалiўся ў ваду бераг.– А памятаеш, Кандрат, як бацька нас упершыню на начлег узяў? – спытаў Андрэй.– Анягож. I собiла ж яму якраз у тую ноч.– А што такое? – спытаў Павал.– Ноч была, – цiха сказаў ён, – такая ж, як сёння, цёмная. I якраз на пачатку мая. Берагi ў такi час заўсёды бурацца. Мы, малыя, ляжалi на кажусе. I раптам бабухнула. Далёка, глуха, страшна. Зусiм не як бераг... I потым звон аднекуль здалёк. Узгоркi i дрэвы яго глытаюць, i таму звон рэдкi. Як на хаўтурах.Памаўчаў.– У тую ноч старэйшая дачка Раўбiчава нарадзiлася. Дык гэта Раўбiч з гарматы стрэлiў. Там, пэўна, весела было, а тут страшна. Надта ўжо цёмная ноч была.Маўчалi. Вадкая барва трапятала на тварах, i тварам было горача, а патылiцы ласкава сцiскаў начны халадок.– А цi праўду гэта кажуць, Андрэйка, што Раўбiч той – чараўнiк? – спытаў Кандрат.– Чаму гэта? – упершыню за ўвесь вечар спы¬таў Алесь.