Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

– Многа памагло егерам, што яны не адны былi?– Ды што ўрэшце здарылася?– Пазаўчора ранiцай абстраляў з пагорка няпоўны ўзвод егераў. У той жа дзень, вечарам, затрымаў фельд’егера ад генерал-ад’ютанта. Пошту спалiў. Учора сустрэў на дарозе спраўнiка з людзьмi i разрадзiў па iх стрэльбу. Удзень ледзь не нарвалася на яго земская палiцыя, але ражна дагналi. Толькi жарабцоў хвост бачылi. А ўначы Раўбiч паведамiў: Война праехаў праз вёску.– I ўсё адзiн? – спытаў Выбiцкi.– Усе адзiн. З апошняга мяцяжу адзiн. Ну, бывай, Выбiцкi.I хвастануў карбачом каня. Пан Адам глядзеў яму ў спiну.– Паехалi, панiч, – сказаў ён пасля паўзы.Кабрыялет пачаў спускацца ў лагчыну. Паручнiк мiльгнуў кропкай на далёкiм пагорку i знiк... Пан Адам сядзеў натапыраны i неяк дзiўна ўсмiхаўся.– Раўбiч яму паведамiў, – буркнуў ён. – Чорнага Войну, бачыце, так лёгка злапаць... Не ты, брат, першы. Ла-вi-лi.— А хто такі той Чорны Война? Вусны Выбiцкага няўлоўна пацяплелi.– Люблю смелых, – сказаў ён. – Можа, таму, што сам не такi. А Война смелы... I страшны. Ездзiць сабе на вараным i страляе.– Чаго яму ездзiць?– Дваццаць год ездзiць. Усiх астатнiх пабiлi, пастралялi, па цытадэлях згнаiлi. А гэты ездзiць... Апошнi день. Анi спаймаць яго, анi купiць... Як дух... Каб не спалi...Алесь зразумеў, што Выбiцкi больш нiчога не скажа, i не распытваў далей.Зноў мiльганула з левага боку срэбная стужка Дняпра, трохi больш вузкага ў гэтым месцы. Справа пайшлi лясы. Маладыя каля дарогi, яны ўзбягалi на ўзвышша, рабiлiся ўсё больш i больш старасвецкiмi, пакуль не пераходзiлi – на верхавiне грады – у перастойную адвечную пушчу.Дарога пайшла з грывы ўнiз, блiжэй да Дняпра, i тут вачам адкрылася прытульная i даволi вялiкая лагчына. Узгоркi абкружалi яе i прыцiскалi да ракi. Лагчыну, вiдаць, утварыла невялiчкая рэчка, якая злiвалася з Дняпром тут, амаль пад нагамi коней.– Папараць, – сказаў Выбiцкi. – Жэка цёмна. Кабрыялет спускаўся да рачулкi па спадзiстым адхоне. Лазняк па берагах разарваўся, паказаўшы драўляны масток. За iм сталi перад вачыма вясковыя хаты, значна больш дагледжаныя, чым у Азярышчы: амаль усе з садкамi, амаль усе крытыя новай саломай, а сям-там нават i гонтамi.– Загоршчына, – сказаў пан Адам. – Ваш маёрат, панiчу.А над Загоршчынай, вышэй па адхоне, слаўся пладовы вялiзны сад, абрываючыся ўверсе, як па лiнейцы, цёмнай i раскошнай сцяной iрэгулярнага парку.У парку бялела нешта, перакрэсленае па фасадзе серабрыстымi мётламi iтальянскiх таполяў.Чым блiжэй пад’язджаў кабрыялет, тым ясней вымалёўваўся двухпавярховы будынак з доўгiм мезанiнам i двума балконамі, над якiмi цяпер былi нацягнуты сляпуча белыя, бялейшыя, чым муры, маркiзы. Вакол дома iшла галерэя на лёгкiх каменных арачках.– Ложно понятый провансальскiй замковый стiль, – сказаў, чамусьцi па-руску, пан Адам, сказаў з такой завучанай iнтанацыяй, што адразу можна было зразумець: гаворыць не свае словы.Здалёк можна было яшчэ заўважыць у парку, лявей i глыбей дома, нейкi круглы павiльён, а яшчэ лявей i значна далей – зграбную i вельмi высокую, вузкую цэркаўку на ўзгорку, такую белую i празрыстую, быццам уся яна была пабудавана з сонечнага святла.Алесь, напэўна, паспеў бы лепей разглядзець усё гэта, але тут здалёк пачуўся тупат капытоў. Потым з вузкага жарала цёмнай алеi вырваўся, як ядро з гарматы, коннiк на белым канi i наўскапыта памчаўся да iх.Асадзiў каня ля самага кабрыялета так рэзка, што конь як быццам урос усiмi капытамi ў зямлю. Алесь убачыў касы, нервовы зрак каня, яго раздзьмутыя ноздры. Здзiўлены, амаль спалоханы гэтым нечаканым з’яўленнем, не разумеючы яшчэ, што да чаго, ён баяўся ўзняць вочы i таму бачыў толькi белую скуру сядла i белы гарнiтур для верхавой язды. Потым нясмела, спадылба, кiнуў позiрк вышэй i ўгледзеў вельмi загарэлы, амаль шакаладны твар; усмешку, што адкрывала роўныя белыя як снег зубы; белакурыя, хвалiстыя вусы i грыву валасоў i, галоўнае, смяшлiвыя васiльковыя вочы з нейкiм нетутэйшым, доўгiм, мiндалевiдным разрэзам тонкiх павек.