Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

У наступны момант моцныя рукi бесцырымонна схапiлi яго, падкiнулi ўгору i зноў спаймалi, i легкаважны, гучны голас весела пракрычаў нешта незразумелае i адначасова нiбы трохi ї зразумелае, але прызабытае.Збянтэжаны, ён паспрабаваў выкруцiцца, але рукi трымалi яго моцна, а рот чалавека, якi пахнуў нейкiм вельмi прыемным тытунём, цалаваў яго твар.Сiнiя вочы смяялiся, заглядаючы ў зрэнкi маленькага звераняцi, што скурчылася на руках, унiкаючы чужых вуснаў.I тады белы сцёбнуў лёскай каня i закурыў у алею, у зменлiвы цень, у скокi сонечных зайчыкаў, пакiнуўшы далёка за сабою кабрыялет.Алея разарвалася на два паўколы з дрэў, i наперадзе, за клумбай, за кругам гонару, стаў дом, шырокi ганак, аблямаваны лёгкiмi арачкамi, i белакаменная тэраса, на якой – невысока ад зямлi – стаяла жанчына ў шырокiм ранiшнiм уборы.Белы – проста праз клумбу – падскакаў да тэрасы, зноў узняў Алеся i лёгка перасадзiў яго цераз парэнчы, на рукi жанчыне. Потым стаў на сядло i перакiнуў над балясамi свае гнуткае цела.– Аh, Gеоrgеs! – сказала з дакорам жанчына.I адразу прыпала да хлопчыка, важлiва заглядаючы ў яго вочы сур’ёзнымi, цёмна-шэрымi, як у Алеся, вачыма.Гаварыла i гаварыла нешта гартанна-страснымi i цiхiмi словамі i толькi потым спахапiлася:– Ён не разумее, Жорж.– Аi-jе biеn аttасhе lе grelot? Koнi – мара хлапчукоў. Вось я i пракацiў.– З самага пачатку i так па-чужому, Жорж.– Чорт, я i не падумаў, – сказаў смяшлiвы.I абхапіiў жанчьну i хлопчыка, прыцiснуў іх да сябе:– Ну, пацалуй мяне, пацалуй яе... Ну!Жанчына і Белы, абое яны гаварылi па-халопску з модным акцентам, але ўсё ж гаварылi, i гэта рабiла iх неяк больш блiзкiмi.– Пацалуй мяне, – сказаў Белы.Але хлопчыку было няёмка, i ён, схiлiўшыся, пацалаваў, – зусiм як Кагутова папу, – руку жанчыны, пяшчотна-тонкую, асаблiва белую сярод чорных карункаў шырокага рукава.– Fасоn dе vоir d’un сhеvаliеr, – засмяяўся мужчына. – Я ж казаў, што ён мой сын, мой. Да рукi жанчыны – перш за ўсё. Сhе-vа-liеr!З– Gеоrgеs! – зноў з дакорам сказала жанчына.Алесь на ўсе вочы глядзеў на яе. Не, гэта было не тое. У яе былi маленькiя рукi i ногi, непрыгожа танклявая постаць.Але ж яе твар з такiмi цёплымi шэрымi вачыма, з такiм спакойным ротам! Але ж каштанавыя iскрыстыя валасы! Усё гэта было роднае, толькi на хвiлiну забытае, i вось цяпер усплывала ў памяцi.I ён раптам несамавiта, нечакана крыкнуў:– Ма-ма!Крыкнуў амаль як сялянскае малое, на якое рушыць вулiцай карова, крыкнуў, цвёрда верачы, што вось зараз мацi прыйдзе i ўратуе. Крыкнуў i адразу засаромеўся.Ёй толькi таго i трэба было. Абхапiла, пачала шаптаць на вуха. Але ў iм ужо расло абурэнне i сорам, быццам ён здрадзiў хаце, рукам Марылi, вачам братоў. I ён так разрыдаўся ў гэтых вузкiх руках, быццам сэрца яго рвалася на шматкi.А яна цалавала.Ён плакаў, бо адчуваў, што злоўлены, што з гэтым шэптам канчаецца для яго ўсё....Яго павялi мыць i пераапранаць. I калi бацька i мацi засталiся на тэрасе адны – усмешка няёмкасцi так i не сышла з iхнiх вуснаў. Пазбягаючы глядзець мужу ў вочы Антанiда Загорская глуха спытала ў пана Адама, якi стаяў наўздалёк:– Што, пан Адам, як вам панiч? Пан Адам мяўся.– Праўду, – цiха сказала яна.– Мужычок, проша панi, – наважыўся Выбiцкi. – Але з чыстым сэрцам, з добрай душою.– Нiчога, – нават з нейкай палёгкаю ўздыхнула мацi. – Навучым.Бацька лёгкаважна зарагатаў, паказваючы белыя зубы.– Бачыце, пан Адам? Так лёгка i навучым. Lеs fеmmеs sоnt раrfоis vоlаgеs1.– Гэтую iдэю падаў ты, Gеогgеs, – шэрыя вочы мацi сталi вiльготнымi. – I ты не маеш права...