Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

– Даруй, божухна.I ўжо зусiм па-гаспадарску хлопец сказаў наступныя словы:– Пакладзiце гэта, калi ласачка, каню.Пан Адам пакутлiва пачырванеў. Няёмкасць трывала доўга. Потым бацька, увесь час аглядаючыся на мацi, пачаў тлумачыць сыну, што так нядобра, што так не робяць, i выгляд яго, вiдаць, быў горшы, чым у Алеся, бо мацi раптам засмяялася – ласкавым сумным званочкам.Лёд растаў. Перастала быць няёмка Алесю. Усе засмяялiся. Ды толькi смех яшчэ гучаў не вельмi весела.– Что же вы, например, ели сегодня на завтрак, мой маленький? – спытала панi Антанiда.– Сёння... на заўтра? – неўразумела перапытаў Алесь.– Антонида, – сказаў пан Юры. – Если можешь, говори по-мужицки.– Што ты еў сёння на... сняданне? – спытала мацi.– Крышаныя буракi, – басам адказала медзведзяня. – I курыцу елi... Зарэзалi з такой прычыны старога пеўня... Марыля сказала: “Усё адно ўжо, дык няхай хаця панiч-сынок памятае”.Мацi ўсмiхалася, яе забаўлялi “крышаныя буракi”.– Жорж, – сказала яна, – няўжо стары певень для iх – свята? I як мог жыць маленькi? Нашто такая жорсткасць з боку старога Вежы?Шакаладна-матавы твар бацькi спахмурнеў.– Я вiнен перад табою, Антанiда. Бацька даў толькi лёгкi намёк на тое, што Алеся пажадана аддаць на “дзядзькаванне”. Астатняе дадумаў i вырашыў я. Кагуты – лепшыя гаспадары. Майстры. Сумленныя, здаровыя людзi.Яго моцныя рукi сцiснулi край абруса:– Бачыш, ты i ўсе лiчылi мяне легкадумным. Я не хацеў, каб сын пайшоў у мяне. Я хацеў, каб ён быў моцны, увесь ад гэтай зямлi. Няхай сабе яго не кармiлi каплунамі. Ты паглядзi на большасць яго аднагодкаў: спешчаныя, саслабелыя. Заўсёды добра рабiць, як рабiлi дзяды. Яны былi не зусiм дурнi. Я хацеў, каб з яго вырас сапраўдны пан, мацнейшы за хлопаў не толькi розумам, а i целам.Памаўчаў. Потым сказаў:– Сын графа Хаданскага, даражэнькага суседа, едзе дарогаю мiж iльноў i кажа ўсур’ёз, што мужычкi будуць з хлебам. Якi з яго будзе гаспадар? Якой павагi яму чакаць ад прыгонных? А гэты будзе iншы... Некалькi год сярод жытнiкаў, простая здаровая ежа, шмат паветра, фiзiчныя практыкаваннi, размеранае жыццё. А лоск мы яму вернем за год.Хiтравата ўсмiхнуўся у вусы:– Пад’еў, сынок? На вось табе. Гэта цукраваная садавiна. Гэта называюць цукатамi. Можаш узяць да iх фiлiжаначку кавы.Густы карычневы струмень пабег у маленькую – з напарстак – фiлiжанку. Мацi з цiкавасцю, нават трошкi грэблiвай, сачыла за тым, як сын бярэ загарэлай лапкай цукат, насцярожана кладзе ў рот.Тое, што першае трапiла на язык, спадабалася Алесю: цукар, якi часам прывозiлi дзецям i ў Азярышча. Але далей зубы ўлезлi ў нешта вязкае, – груша i не груша, – нечаканае i таму гiдкае.Ён выплюнуў пад стол.— Нясмачныя твае... марцыпаны. Бацькаў твар спахмурнеў, бо на матчыных вачах выступiлi слёзы.– Ты не маеш рацыi, Антанiда, – сказаў ён. – Я шчаслiвы за хлопца. У яго сяброў страўнiк ужо цяпер назаўсёды сапсуты ласункамi. А гэты будзе, калi спатрэбiцца, варыць жалеза. Быстраногi, спрытны, здаровы. Трэба ж камусьцi цягнуць па зямлi род наступнае тысячагоддзе.I ён, прыцягнуўшы жонку да сябе, пацалаваў яе ў скронь.– Аh, Gеоrgеs, – сказала яна, – часам ты такi, што я пачынаю вельмi, вельмi любiць цябе. Бацька ўстаў:– Пойдзем, сыне. Буду табе ўсё паказваць. А вы заставайцеся тут, пан Адам. Сёння дакладаў не будзе нi ў вас, нi ў галоўнага аканома. Пасядзiце тут з жонкай, папiце кавы... Дарэчы, пенсiю атрымаеце праз тыдзень, за ўсе тры месяцы.