Перевод и легализация днепропетровск www.poseidontour.com.ua.

Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

Логвiн усмiхнуўся сцiплай харошай усмешкай.– Панiча намуштраваць, – сказаў Загорскi. – Навучыць скрэбцi, чысцiць, мыць, даглядаць капты. Навучыць лекавым травам для коней. – Зробiм, – сказаў Логвiн.– То тады бывайце... Бывайце, мiстэр Крэбс.Яны прайшлi конскiя двары i падышлi да старасвецкай каменнай сабакарнi. Чалавек сярэднiх год, з прыкметнай ужо сiвiзною ў доўгiх вусах, буры, як абкураная пенкавая люлька, павольна iшоў да iх. На поясе, што ладна перахватваў яго зялёную венгерку, вiсеў доўгi медны рог. – Карп, – сказаў бацька, – старшы даязджачы. З гэтым, брат, трымай вуха востра. Сур-ровы.Карп падышоў да iх i, не вiтаючыся, пачаў дакладаць звонкiм i трошкi сiпаватым, даязджачым голасам:– Юнка адышла, пан Загорскi.– Ведаю, – сказаў бацька, – старасць. А добрая была.– Знайд, памятаеце, са своркі адбiўся. То схапiў, вiдаць, ад нейкай вясковай сучкi, скурапею. Мазалi празрысценькiм бярозавым дзёгцем i акурвалi. Празз два тыднi будзе як шкло... Сцiнай паздаравеў... I яшчэ Аза мела ласку прынесці шчанюкоў.– Вось гэта добра. Хадзем, Карп. Сабакарня ўнутры была паўцёмнай, з вузкiмi акенцамi. Каля паўсотнi сабак розных парод i масцей ляжалi i хадзiлi па загарадках. Тут былi выжлы, ганчакi, норныя, дацкiя п’яўкi для мядзведжага палявання. Брудастыя, шчыпцовыя, камякалапыя... Але хлопец яшчэ не мог адрознiваць iх, i таму асаблiва зацiкавiў яго стракаты ньюфаундленд, з добрае цяля ростам, i куток хартоў.Харты былi ўсе белыя, з доўгiмi шчыпцамi1. Вялiзныя iхнiя вочы былi, як чорныя слiвы.Бацька на хаду даваў парады, якiя Карп слухаў пачцiва, але з нейкай сваёй думкай.– Пайшлi б вы ўжо, княжа, да Азы, – сказаў ён. – Хвалюецца.Калiдорчыкам прайшлi ў парадзiльнiк. Тут, у плеценым кашы, ляжала на аўсянай саломе чорная з белым сука iспанскай пароды i махала куртатым хвастом. Ля яе саскоў павiсквалi цёплыя шчанюкi.Убачыўшы гаспадара, Аза танютка брахнула. Вялiзныя, усе ў дробных завiтках, чорныя вушы раскрылiся.– Бачыш, – сказаў Алесю пан Юры, – на качак i цецерукоў лепшага не бывае. А якая акуратная. Не сабака, а арыстакратка.– Я вазьму аднаго шчанюка, – сказаў Алесь.– Ну вось, – сказаў бацька, – цяпер маеш усё. А iмя ёй будзе – Алма.Хадзiць давялося доўга. Аглядалi палi, не вельмi добрыя. Аглядалi бровар i – здалёк – багадзельню. Ля сцежкi, што вяла туды, выпадкова падслухалi размову дзвюх старых. Стаялi, абапiраючыся на кii.– Ты куды iдзеш?– Га?– Куды iдзеш, кажу?– А-а... У анвалiдны дом.– Ну i як там? – Нiшто-о.– Кормяць хаця добра?–До-обра. Цэбар крупнiку дадуць на тыдзень, акрамя сухога, то хочаш адразу з’еш, хочаш – раздзялi.I гэта размова сапсула хлопцу ўсю радасць ад Ургi, Касюнькi i Алмы. Не ўзнiмаючы вачэй, ён глуха спытаў бацьку:– Гэта праўда, што iм адразу даюць?– А што iм, дрэнна?– Але чаму адразу?Селi адпачыць у парку, на лаўцы з неашкураных бярозак.Бацька пакручваў хвалiсты бялявы вус, з усмешкай паглядаў на сына. Яго загарэлы твар здаваўся алiўкавым ад рухомага ценю дрэў.– Добры ты, сыне. Я вось купiў у матчынага траюраднага брата, у Кроера, цукраварню. Прыйшоў – аж работнiкi ўсе ў масках, каб не елi цукру. Гэта Кроер прыдумаў.– Ну i дурань, – сказаў сын. – Я i чуў, што гадзюка.– Ды i не ў тым справа. Нельга дазволiць такога здзеку. Што яны, быдла, гэтыя людзi, цi што? Я зняў... Але ж нельга дагаджаць. Будзеш салодкi – згiнеш. Багацця аднаго чалавека на ўсiх не выстачыць. Ведаеш, колькi дваран на Магiлёўшчыне?