Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

– Bonjour, monsieur.Бацька бачыць усё гэта аж занадта добра. У самай спіне хлопчыка невыказная пакута. Але ён усміхаецца і шэпча маці:– Глядзі, што ён вытварае... Les merweilles gymnas tiques1.Падыходзіць пан Мнішак... Гэтага шкада... Такі стрыманы гонар y вачах, і такі змучаны твар... Кажа нешта па-польску... Зразумець нельга, хаця гукі і некаторыя словы падобныя...A вось гарматы грымнулі тройчы. Лёкай абвяшчае недзе пад тэрасай:– Віцэ-губернатар, іх яснавяльможнасць граф Ісленьеў.На тэрасу падымаецца гнуткі і станісты стары ў мундзіры палкоўніка. У старога сівыя бакенбарды і зусім малады, без ніводнай зморшчынкі, румяны твар з яснымі вачыма.Пра гэтага Алесь ведае. Выпадкова чуў размову бацькоў.Граф не зробіць кар’еры. У яго занадта многа сваякоў, замешаных y той няшчаснай гісторыі, – пра яе ніхто толкам не ведае, яна адбылася год за трынаццаць да Алесевага нараджэння, – калі “ныне здраўствуючы” цар страляў з гармат па людзях. Невядома, што хацелі рабіць тыя людзі. Але стары прыемны. I ён не мучыць яго, Алеся. Ён ласкава, са старамоднай галантнасцю ківае яму галавой і адразу праходзіць да бацькоў.Голас маці, y якім, як заўсёды, гучаць бездапаможныя інтанацыі. Яна пытае графа... Нешта аб пераводзе ў Вільню... Граф стрымана смяецца:– Мне добра ў вашым доме... Рыцарства заняпала. Яго няма. Мы з вамі, як дрэвы на лядзе. Іх пакінулі выпадкова побач, і яны радуюцца гэтаму. Чаго яшчэ патрабаваць ад жыцця? Спадзяюся, ваш малады князь будзе, як вы.– Я спадзяюся, што ён будзе лепей за нас, – строга адказвае бацька.Іх не можа чуць ніхто. Іх не чуў бы і Алесь, каб не яго выключны слых, аб якім яны не ведаюць....Ідзе цэлая кампанія: поўны сівы чалавек y бездакорным фраку, старая ў чорных карунках і хлопец, можа, гады на два старэйшы за Алеся.– Граф Мікіта Хаданскі!.. Графіня Альжбета Хаданская... Граф Ілья Хаданскі.У старога графа паблажлівы, – бо не прыродны, a прыдбаны выхаваннем, – выраз на поўным, сінім ад брытвы абліччы, такі выраз можна бачыць на старых партрэтах. Ён ні да чаго не абавязвае, гэты выраз. Румяныя вусны завучана ўсміхаюцца, – нават ямачка амура на адной шчацэ. Відаць, быў y свой час селадон, ведаў сабе цану.Калі спытаць аб такіх – добразычлівы чалавек толькі і скажа: “Il a de l’esprit”2, таму што больш y заслугу ім сказаць няма чаго.Графіня пабляклая, з прыпухлымі вачыма. Адразу відаць, што злая румза. Алесь чуў і пра яе. Дворня казала. Казала, што з “людзьмі” капрызная, бо ўсё жыццё плача аб першым сыне, які памёр немаўляткам.Затое Ілья Хаданскі нічога сабе. Гэткі звярок, рухавы, спрытны, гарэзлівы. Вочы сінія і дурнаватыя, як y кацяняці, валасы залацістыя. Такім галубоў ганяць.Вітаюцца, праходзяць да бацькоў... Цікава было б зараз уцячы з гэтым Іллём і Мсціславам куды-небудзь y лес. Во пашукалі б!– Пан Таркайла! Панскі брат, Тодар Таркайла! Гэтыя былі яшчэ больш дзіўныя. Абодва ў дыхтоўных, на сто год, сурдутах шэрага колеру, абодва трошкі занураныя, абодва пышнавусыя, яны чымсьці нагадвалі камічных шляхцюкоў з карціны “Бітва пад Оршай”. Праўдзівей, нагадвалі б, бо ні ў аднаго з ix не было ў вачах дабрадушнасці. Насцярожаныя шэрыя вочы, жорсткі прыкус вуснаў. Старэйшы, Іван, той хаця намагаўся ўсміхацца краёчкам вуснаў, ды і наогул быў больш тоўсты і гладкі. Затое Тодар, худы, згорблены нейкай невядомай сілай, глядзеў падазрона і холадна.Стоячы поруч, яны нагадвалі лічбу “20”. Лічбу “20” in fiocchi3, якая павольна рухалася да дзвярэй y дом.