Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

З гэтых чатырох два галышы i адзiн трохi адзеты былi вельмi падобныя. Залацiстыя зблытаныя валасы, дзiкаватыя светла-сiнiя вочы i, нягледзячы на дзiцячую рэзкасць, нейкая асаблiвая, няспешная ладнасць у рухах. Кожны, паглядзеўшы на iх, сказаў бы:– Кагутова племя.Чацвёрты быў зусiм непадобны на iх. Больш тонкi. Цёмны скурай. З простым носам, як астатнiя тры, але з крутымі ноздрамi. Са спакойным, не па-дзiцячаму цвёрдым ротам.Ён i сядзеў неяк больш вольна i лёгка. Каштанавыя, вельмi iскрыстыя пад сонцам валасы гэтага хлопца ляжалi буйнымі хвалямi. Цёмна-шэрыя шырокiя вочы спакойна глядзелi на iмклiвую плынь Дняпра.Нiчога не было на гэтай плынi, нi ветразя, нi чарады качак, i таму гэты занятак хутка абрыдзеў шэравокаму. Ён лёг на спiну i звярнуўся да суседа:– Пойдзем яшчэ ў ваду, Павёлка?– Здурэў, Алесь? – салiдна сказаў Павал. – Пачакай, усю ж ваду скаламуцiлi.Вада ў Дняпры была яшчэ халаднаватая, i таму сябры выбралі для купання невялiчкую затоку, добра прагрэтую сонцам. Купалiся, вiдаць, зусiм нядаўна, бо валасы ў iх былі мокрыя.– Горача, халера на яго, – уздыхнуў Алесь i апусцiў чорныя вейкi. – Пойдзем праз тыдзень на Равеку. Стафан там надоечы во якога акуня выхапiў. Павал маўчаў.– Ты што маўчыш, Павёлка? – сказаў Алесь. I, ужо ўстрывожаны, убачыў, што ў сябра дрыжаць вусны. – Ты чаго, Паўлюк?– Праз тыдзень цябе, магчыма, тут не будзе, – глуха сказаў Павал.– Во, дурына. Куды ж гэта я падзенуся?– Сёння ранiцай – ты якраз апошнi воз гною на Нiзок вазiў – прыязджаў Карп з маёнтка. Сказаў, што паны пагаворваюць: маўляў, досыць. Маўляў, цяжка Мiхалу Кагуту без нашай дапамогi, i час браць Алеся... Гэта каб за цябе бацька “пакормнае” i “дзядзькавое”1 атрымаў...У вачах у Алеся з’явiлася трывога. I адразу ж знiкла, саступiўшы месца рашучасцi.– А я не пайду. Хто мяне прымусiць, калі мне i тут добра?– Гэ-эх, брат, – тонам дарослага сказаў Па¬вал. – Тут ужо нiчога не зробiш. Возьмуць у двор – i канцы. На тое яны паны. На тое мы мужыкi. Як аддалi яны цябе, так i возьмуць.– А я ўцяку. Я не iхнi. Я – ваш.– Прывыкнеш, – працягнуў Павал. – Памятаеш, як шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлi? I страшна ў нас, i чорна. Прывык жа...– Куды гэта Алеся забяруць? – спытала дзяўчынка.Стаяла перад iмi, голенькая, круглая. Трымала ў роце палец.– Iдзi ты, Янька, – з прыкрасцю сказаў Павал. – Што ты ведаеш?– Куды яго забяруць? Ён жа наш, – у голасе дзяўчынкi было неўразуменне.– Наш, ды не зусiм.I тут Алесь ускiнуўся на калені .– Як гэта не ваш? Як гэта? А чый жа я? Буслаў?! Арышкi-дурнiчкi?!На вачах яго накiпалi ўжо злыя слёзы. Ён не стрымаўся i адважыў дружбаку гучнага ляпаса. А яшчэ праз хвiлiну яны, адзiн цераз другога, кацiлiся ўнiз, да ракi, узнiмаючы хмары пяску. За кулакамi – свету вiдаць не было. Скацiўшыся на самае ўзбярэжжа затокi, чырвоныя, пыльныя, яны малацiлi адзiн аднаго i раўлi.Яня, захлынаючыся ад крыку, пабегла да iх, густа ссоўваючы нагамi пясок.– Не трэ-э-э... Але-е-е... Па-а-а!!!За ёю паважна, адхiнаючыся назад, быццам круглае пуза магло пераважыць, рухаўся галыш «мужэска полу», Юрась Кагут.Дзяўчынка крычала ўжо зусiм без голасу i часта тупала нагамi, не заўважаючы, што зайшла ў ваду.I тады васьмiгадовы Юрась, паглядзеўшы на яе, нагнуўся, чарпануў поўныя прыгаршчы глею i гучна шалёснуў на абедзве галавы.Бойка спынiлася. Абое глядзелi адзiн на аднаго i на Юрася. А той, пасля паўзы, павольна сказаў:– Э-к, важна...I пайшоў да дзяўчынкi: