Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

...Бацька глядзеў на іх. Потым перавёў позірк на спіну сына. Яна была занадта выразная, гэтая спіна. I таму ён усміхнуўся і адшукаў вачыма маладога Маеўскага.– Мсціслаў, ідзі да Алеся... Пастой з ім трошкі, сынок... Цяпер ужо нядоўга.Алесю адразу стала лягчэй, калі ён пачуў крокі Мсціслава, a потым дотык яго рукі. Цяпер яны стаялі поруч, два юнакі. A сa сходаў, што вялі на тэрасу, плыў і плыў, насустрач ім і абцякаючы іх, стракаты людскі паток, y якім ужо бадай нельга было адрозніць твараў.Вочы Мсціслава смяяліся.– Такая пані, як простасардэчнасць, сёння пакуль што na point paru5. Нават прызнала лішнім de faire acte de presence ici6. Няма чаго ёй тут рабіць.– Слухай, – ціха спытаў Алесь, – чаму гэта ўсе яны тут гавораць не так?– Прыкідваюцца ўсё... Строяць з сябе больш годных, чым на самае справе.– Не, я не ў тым сэнсе. Чуеш, французская мова... Яна заглушае ўсё. Напэўна таму, што вельмі-вельмі прыгожая. Але ж яны не французы, гэтыя Хаданскія і іншыя. A вось гучыць польская – даволі моцны паток. A вось руская... I ніхто пакуль што словам не абмовіўся на мужыцкай, акрамя цябе...– A мне ўсё адно... Бацькі ў мяне няма. Маці заўсёды на водах, хворая. Ніхто не прымушае.– ...Ды яшчэ Басак стары і бацькі, калі гавораць са мной, то гавораць па-мужыцку. У чым тут справа?– A хіба гэта мова для князя? – усміхнуўся Мсціслаў. – Гэта, брат, так... Мужыкі гавораць, бо іх ніхто не вучыў. Хіба іх мову параўнаеш з французскай? Яна бедная і грубая.– Бадай што, і так, – сказаў Алесь. – Але ж чаму яны не саромеюцца гаварыць на гэтай грубай мове, калі загадваюць мужыкам: “Дашлі сёння сыноў з крыгай. Паны юшку будуць есці, дык, можа, якая рыбіна ўблытаецца?” I тут ужо не саромеюцца такіх грубых слоў, як “крыга”, “ублытаецца”. Нешта тут не да ладу. Табе што, таксама не падабаецца?– Мне падабаецца, – пасля доўгай паўзы сказаў Мсціслаў. – Мне нават здаецца, што яна мяккая, толькі іхняе вуха не чуе... Тут, разумееш, нешта накшталт спеву рагоў на псовым паляванні. Італьянец ад яго вушы зацісне, гэта для яго, як Бетховен пасля Беліні, a між тым няма для вуха сапраўднага паляўнічага музыкі, саладзейшай за гэту.Памаўчаў.– Толькі... не нашага розуму гэта справа. Потым дадумаю.У гэты момант y круг гонару ўз’ехала старадаўняя карэта шасцерыком. Спынілася перад сходамі.– Памыліўся, – вочы Мсціслава смяяліся, – з’явілася нарэшце і добрасардэчнасць. Во, брат, весялосці будзе.Лёкай абвясціў нейкім асабліва высокім голасам:– Высакародная пані Надзея Клейна з дачкой. Сажэннага росту лёкай скочыў з запятак і з ляскам адкінуў падножку, расчыніў дзверы.– Проша...У карэце нешта варушылася, не хочучы вылазіць.

Другі лёкай паспеў за гэты час памагчы фурману прыўзняць гальму1 (пані, відаць, увесь час загадвала трымаць яе на коле, баялася хуткай язды) і зняў з галоўнага каня хлапчыну-фарэйтара, y якога замлелі ногі, a з карэты ўсё яшчэ ніхто не выходзіў.– Зараз будзе смех, – паўтарыў Мсціслаў. З карэты пачулася бурчанне. Потым нехта перадаў на рукі першаму лёкаю моську, вельмі тлустую і азызлую, але – дзіва! – зусім не агідную. Потым яшчэ адну. Лёкай дарэмна спрабаваў прытуліць іх да грудзей адной рукою, каб падаць другую камусьці, хто сядзеў унутры.– Сабакам нязручна, – сказала з карэты буркатлівае старэчае кантральта. – Трымай Кадошку лепей, чорт бязглузды. A Віялету апусці... Ты што, не бачыш, што яна патрэбу справіць хоча?.. Ды не сунь ты мне сваю руку. Што мне, сто год?