Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

– Дзеду тройчы стралялі б... Гэта або Раўбічы, або Кроер.– Усё адно. Трэба ісці.Калі яны падыходзілі да круга гонару, на ім, ля самай тэрасы, кідалі павады на рукі слугам два чалавекі. Адзін з іх, худы і жылаваты, вельмі пахмуры, быў незнаёмы Алесю. Гэты чалавек злазіў з белай кабылкі павольна, з падкрэсленай стрыманасцю. Ваўкавата глядзелі вочы з-пад калматых брывоў, доўгія, як вiлы, вусы звісалі на зялёны паляўнічы гарнітур.Затое другога Алесь пазнаў адразу. Ні з чым нельга было зблытаць гэтыя зеленаватыя, як y рысі, вочы пад брывамі пясочнага колеру. Ні ў кога не было такіх учэпістых рук і такіх кашэчых спрытных рухаў.Жандарскі паручнік Мусатаў уласнай персонай завітаў y Загоршчыну.Перадаўшы коней слугам, абодва пайшлі па сходах на тэрасу – адзін справа, другі злева, быццам не жадаючы папіраць нагамі адны і тыя ж прыступкі.Алесь заспяшаўся. Калі дзеці падышлі да Загорскіх, Клейны і Ісленьева, Мусатаў ужо стаяў перад імі. A пахмуры чалавек чакаў наводдаль, муляўся, быццам не адважваючыся падысці.– Прабачце, мадам, – сказаў Мусатаў. – У мяне справа да іх сіяцельства.На абліччы Ісленьева з’явілася грымаса пакуты.– Ну што яшчэ? – спытаў ён. Матуля, каб не перашкаджаць віцэ-губернатару, звярнулася да бацькі:– Чаму ж гэта Кроер не едзе?– Асмелюся звярнуцца, мадам, – шчоўкнуў абцасамі паручнік. – Пан Кроер не прыедзе.– Чаму? – спытаў бацька.– У адной з вёсак пана Кроера бунт, – ціха сказаў Мусатаў.– Дзе?– У Півошчах.– З якой прычыны?Паручнік паціснуў плячыма. Твар Ісленьева скрывіўся.– Якія загады вы прынялі? Спадзяюся, ніякіх агіднасцей? Стараліся ўгаварыць?– Стараліся. На жаль, не дапамагло. Давялося страляць. Ёсць параненыя.Свежае аблічча графа збялела:– Ведаеце, чым гэта можа скончыцца? Голас яго сарваўся. Наступаючы на Мусатава, ён патрасаў перад яго носам белымі сухімі старэчымі рукамі.– Гэта чорт... Гэта чорт ведае што такое! Beau monde! Notabilites!1 Як вы смелі прыехаць да мяне пасля такога?.. Мала было крыві? Мала шыбеніц на верках?– Супакойцеся, супакойцеся, граф, – дарэмна спрабаваў сказаць слова бацька.Мусатаў павярнуўся і пайшоў да сходаў, вонкава амаль спакойна. I толькі тут граф, глыбока ўздыхнуўшы, сказаў глухім голасам:– Стойце... Вазьміце з сабою лекара... Спадзяюся, пан Юры дазволіць...Вацька моўчкі схіліў галаву.– Вось, – сказаў Ісленьеў. – Загадайце запрэгчы коней... I запамятайце, вы ніколі не з’яўляліся сюды з вашымі ганебнымі звесткамі. Я нічога не чуў... Я нікога не бачыў...Голас ягоны перасеў. Ён нагадваў цяпер распатланага драча, які з крыкам робіць вартую жалю скідку, дарэмна імкнучыся адцягнуць увагу сабакі ад чагосьці дарагога яму.I ён пайшоў y дом, неяк дзіўна заграбаючы правай рукой паветра і не звяртаючы ўвагі на гасцей, якія стаялі наўздалёк, нічога не разумеючы.– Дастукаўся Канстанцін, – змрочна сказала Клейна. – I падумаць толькі, што ён твой траюрадны брат, Антаніда. Бадай з аднаго гнязда горлінка чыстая і драпежны воўк. Цьфу!.. Спадзяюся, ніхто не памрэ...– Хто памрэ? – спытаў Алесь y маці. – У каго стралялі?– Ніхто не памрэ, сынок, – сказаў бацька. – Стралялі проста салдаты... на стрэльбішчы. Лухта ўсё... Ідзі... ідзі да дзяцей. Хутка я цябе паклічу.I як толькі Алесь аддаліўся, сказаў Клейне:– Чуў.– Чуў, але не зразумеў, – сурова сказала старая. – Цяжка зразумець такое.– A я ж казаў, – прамовіў пан Юры.Губка маці, пяшчотная губка з мушкай-радзімкай, дрыжала.