Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

Разумеючы, што падслухваць нядобра, Алесь на дыбачках павольна пачаў пасоўвацца назад, да выхаду.– Tenebres! Tenebres!1 – казаў граф з ціхімі прыдыханнямі.– Годзе вам, – супакойваў бацька. – Усе ведаюць, што вы ні пры чым.– Ах, хіба ў гэтым справа! Як я мог думаць, што можна служыць і аставацца сумленным!– Што зробіш? Трэба ж неяк жыць.Граф перарывіста ўздыхнуў.– Я так і думаў. I ўсё ж лепей было не жыць. Я ўсё часцей думаю аб гэтым. Пасля такога маладога, такога гарачага юнацтва – старасць, якая пахне псінай. Злітуйся, божа, над тымі, хто служыць д’яблу, хто хоць словам, хоць маўчаннем дапамагае яму... Хіба гэта дваране?! Ні сораму, ні гонару. Усё адно каго хваліць, усё адно перад кім звівацца на пузе, усё адно каму бессаромна падтакваць. Усё адно перад кім каяцца ва ўчарашніх подласцях, a сёння рабіць новыя, каб заўтра было ў чым каяцца перад іншым.Зноў страшны ўздых.– Chut! il n’e faut pas parler3. Ix ycё адно не вернеш.– Так, іх не вернеш. A як пачыналі! Помню, y доме Лаваля... Спрэчкі да раніцы! Гарачыя маладыя вочы, дым, словы з-пад самага сэрца... Кандраша Рылееў, друг, такі светлы, пухам яму любая зямля... Так подла яго падманулі на допыце!.. Даверлівыя былі, добрыя, чыстыя. Дзеці!.. Святло было ў душах.Памаўчаў.– A тыя, што ёсць, лепей бы не заставаліся.– Як можна, – сказаў бацька. – Упікаць за жыццё нельга, граф.– A пачыналі ж мы, – з нейкім нават злосным смяшком сказаў граф. – Мы, недабітыя. Нацярпеліся жаху, пакуль нас было мала, і аддалі стырно другім, якія палалі, a цяпер студзяць свой агонь y галадайскім пяску ці ў сібірскіх снягах... Вы ж мелі шчасце сустракацца з Міхаілам Мікалаевічам?1 Самы разумны з усёй гэтай камарыллі. I ніяк не можа забыць грахоў маладосці, Ліс Патрыкеевіч. Кідаецца ва ўсе бакі, слухае кожны вецер, абы толькі сабе не пашкодзіць. Пачакайце, ён яшчэ дасца ўсім y знакі, я яго ведаю... A гэта ж мы, гэта мы прымалі ў кола першых. Я ўспомніў Пушкіна... Дык вось бліжэйшага ягонага сябра прымала ў грамаду гэтая свіння з тытулам графа. I вось Пушчын y Сібіры, напэўна, памёр, a свіння жыве, робіць выгляд, што забыла маладыя сумленныя словы. Да яшчэ, напэўна, кажа пра “гарачую маладосць”, што “мы таксама былі такія”, што “ўсё гэта пройдзе”. A загадаюць – будзе вешаць гэтую моладзь... Няма горшай свінні, чым адступнік. Былі франдзёры, a цяпер адзін дзяржаўны муж, a другі – к-хат!!! О божа, божа!– Супакойцеся, граф, не трэба.– Жыць не трэба, калі здрадзіў ахвярніку, калі кадзіш кату, вось што я вам скажу, князь... Жыць не трэба... Не трэба хаваць галаву ў пясок. Гераічная эпапея! Вялікі эксперымент! Вось чым ён скончыўся. Трупамі і здрадай. Былі юныя, чыстыя сэрцам людзі, a цяпер старыя мярзотнікі, якія загубілі радзіму.Спалоханы гэтымі словамі такога спакойнага з выгляду чалавека, Алесь ціха выйшаў з пакоя.Ён ішоў y цемры да вельмі далёкага, амаль нябачнага святла, што прабівалася наперадзе праз вузкую шчыліну. Глуха гучалі крокі. За вокнамі ледзь вымалёўваліся ў цемрыве ночы пагрозлівыя шаты паркавых дрэў. Там, за асветленымі дзвярыма, чакалі Майка і сябры, там была радасць...Ён ішоў, a ў вушах яго ўсё яшчэ гучалі прыглушаныя словы:– Tenebres! Tenebres!IX

У Півошчах адбылося так.Вёска была вялікая, на чатырыста рэвізскіх мужчынскіх душ, і жыла з рыбалоўства – багатыя і сярэднія мужыкі арандавалі ў свайго пана рыбныя тоні на незлічоных старыках Дняпра – і возніцтва. Зямлі было не так ужо і многа, дый тая напалову ўрадлівы лёсавідны суглінак, a астатняя – пясок ды цяжкая гліна. Півошчы ляжалі на пясчаных пагорках, абкружаныя з трох бакоў старыкамі і мокрымі плаўнямі.