Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

Алесь пачырванеў:– Доўга вы тут мяне крыўдзiць будзеце? То адзiн, то другi. Я не горш за вас, калi трэба, маўчаць умею... Перад кiм мне там языкацца?Дзед уважлiва глядзеў на яго, быццам усё яшчэ вагаючыся.– Глядзi, сыне. Песня таемная. Не пры ўсiх нават сваiх можна... Але ўсё адно. Я ўжо чалавек стары. Выслухай маю апошнюю навуку...Дзед павольна павёў ручкай, потым раптоўна i рэзка крутнуў яе. Высокiм енкам заплакалі струны, быццам залямантаваў нехта ў роспачы.Хлопцы сядзелi ля яго ног, Юрась i Янька ляжалi з двух бакоў, грэлi жыватамi прызбу, але стары Кагут нiкога ўжо не заўважаў. Зусiм цiха пачаў гучаць старэчы i таму слабаваты, але надзiва чысты голас:Над зямлёю Дняпроўскай i СожскайПраляталi янгалы смерцi.Дзе лятуць – там вымерла вёска,Дзе прыселi – там горад вымер,Там жыццё папам i далакопам.У Янькi шырока акруглiлiся вочы.Так нарэшце край абязлюдзеў,Што i янгалам страшна стала:“Чым пражыць, як памрэ апошнi?”І галоўны сказаў: “Хопiць лётаць,Трэба нам на зямлi пасялiцца”.Збудавалi яны палацы,Збудавалi муры з каменняў,Увесь Дняпро мiж сабой падзялiлi,Ўсiх людзей ад краю да краю...Дзед змоўк на хвiлiну, быццам прапусцiўшы некалькi асаблiва хвосткiх радкоў, але струны скардзiлiся, можа, нават не менш выразна за словы......Збудавалi цэрквы i касцёлы,Па малiтву ладанам кураць,Задымiлi, як лазню, неба.Твар старога стаў паважным, амаль велiчным.Бог гадамi сядзеў i нюхаў,А пасля сказаў сабе Юр’ю:“Многа дыму да нас далятае,Вельмi мала шчырай малiтвы.Твой народ па Дняпры i далей.Што рабiць з тваiм удзелам, Юры?”I сказаў яму Юры-пераможца:“Ты пашлi на зямлю Мiколу.Ён з сялян, ён добра рассудзiць”.Грозна бог свае бровы нахмурыў:“Добра ведаю я людзей вясковых,Вечна яны скардзяцца, ныюць,Хiтрасцю ж аплятуць i чорта.Я пашлю з Мiколам Касьяна.Ён з паноў, ён другое заўважыць”.Цiха Юры адказвае богу:“Знаецца Касьян з нячыстай сiлай,Сэрца злоснае ў твайго Касьяна”.Дзед перастаў граць. Толькi голас, засмучаны і журботны, вельмi цiха вёў песню.Бог салдата свайго не паслухаў,Даў загад Мiколу i Касьяну.Вось абодва спусцiлiся з небаI пайшлi па сёлах i вёсках.Быў Мiкола ў кужэльнай свiтцы,А Касьян у парчы залацiстай.Струны раптам так застагналi, што стала страшна. Гэта былi ўсё тыя ж чатыры-пяць нот, але, здаецца, большай роспачы i болю не было яшчэ на зямлi.Ходзяць, ходзяць. Ад болю i жалюУ Мiколы заходзiцца сэрца:Панства горш за цароў турэцкiх,Басурманы не так лютуюць...Алесь нясмела ўзняў вейкi i ўбачыў, што пальцы малога Юрася, сцiснутыя ў кулачкi, аж збялелi на суглобах. Убачыў жорсткi вялiкi рот Паўла. Ён i сам адчуваў, што ў яго перарывiста ўздымаюцца грудзi i гарачыя робяцца шчокi...Раззлаваўся нарэшце Мiкола:“Хопiць iх шкадаваць, сыраядцаў.Пойдзем, браде Касьяне на неба, –Хай заб’е iх бог блiскавiцай”.Адказаў Касьян чорнавалосы:“До, Мiкола, пароць гарачку.Хлопы лепшых паноў не варты,П’юць гарэлку, бярвеннi крадуць,На мяжы б’юцъ вiламi брата.Кожны заслужыў свайго пана.А калi паноў паб’еш маланкай –Хто тады нам храмы збудуе?Хто тады нам ладан запалiць?Здохнем з голаду, дурань, на небе”.На нейкi асаблiва ганарысты i жорсткi твар дзеда падалi апошнiя праменнi сонца. Цiха гулi струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабiўся мяккi i спеўны:Пакiваў Мікола галавою,I пайшлi яны моўчкi на неба...Вечар крадзецца над зямлёю,Недзе у пупrчы ваўкi завылi.Чуе у дрэвах хрыпы Мiкола,Чуе ён няпэўныя рухi.Янька з круглымі ад жаху вачыма забiлася памiж плячом дзеда i сцяной, i дзед толькi на адно iмгненне адарваўся ад струн, каб накiнуць ёй на плечы крысо дзiравай свiткi. Алесь убачыў гэта i сцiснуў далонямi скронi, так шкада яму стала сябе i ўсiх.