Каласы пад сярпом тваім, ч. 1

“Хто такi? – спытаў Касьян Мiколу. –Цi не мiшка, баранi нас божа?”“Не, не Мiшка, – проста кабыла”, –Адказаў Мiкола спакойна...Памiж хвояў стаiць кабыла, –Не кабыла, а здань без цела.Страшна рэбры стырчаць, як латыЗ абадранай страхi сялянскай.Карак збiты, бяльмо на воку...I... жарэбiцца тая кабыла!Голас дзеда сарваўся.Пацягнулася да святога,Як дзiцёнак хворы, зiрнула:“Можа, гэты мне дапаможа?”Стаў Мiкола, макаўку пачухаў:“Брат Касьян, давай дапаможам”.Тут, як чорт, Касьян раззлаваўся:“Гэтай падле найлепей здохнуць,Чым цягаць барану i бярвеннiДы жывiцца гнiлою саломай.Канавал я, цi што, нарэшце?Хочаш – пэцкай мужыцкiя рукі.Я прыйду на неба незайманым,Чыстым стану прад божыя вочы”.Юрась з жахам глядзеў на дзеда. I дзед спаймаў яго позiрк, усмiхнуўся i без музыкi, – струны яшчэ замiралi, – амаль скорагаворкай, пaвёў песню далей.Тут Мiкола склаў сваю свiтку,Вогнiшча развёў мiж лаўжамi.Сеў Касьян да цяпла, рукi грэе,А Мiкола стаiць ля кабылы,Мацае ёй бруха рукамi,Па крыжы далонямi гладзiць...Каб ля Оршы ён быў канаваламПаўрубля яму б заплацiлi,Завалiўся б грашыма Мiкола.Нясмелая ўсмешка дрыжала ў краёчку вуснаў Паўлюка. Ён нягучна крануў Алеся ў бок, i Алесь адказаў усмешкай. Зноў павялi свой напеў, загулi струны. Цiха-цiха.Не спявалi яшчэ i пеўнi,Як кабыла глыбока ўздыхнула:Мокры, цёплы белы жарэбчыкМякка лёг у Мiколавы рукi.Аж да поўдня чакаў Мiкола,А пасля ён пагнаў худобу,I за ёй жарабятка пабегла.З палёгкаю ўздыхнула i легла на бок Курта, быццам i яна зразумела, што ўсё скончылася добра. А сонца сядала, i зелень дрэў набыла аранжавае адценне.Йшлi яны i прыйшлi на паляну.На паляне – курная хата.Каля хаты чвэртка валокiI сухая старая дзiчка.Стаў Мiкола у лесе i бачыць:Гаспадар бяжыць да кабылы.На нагах падраныя поршнi,Твар змарнелы, на твары слезы.Адвярнуўся Мiкола i кажа:“Вось i ўсё, хадзем, брат Касьяне,Паспяшаем хутчэй на неба,Дасць нам бог за затрымку па шыi”.Юрась варухнуўся, думаючы, што ўжо канец, але злавiў строгi позiрк дзеда i застаўся сядзець нерухома...Перад богам стаiць Мiкола,Порткi ў се заляпаны граззю,На кашулi крывавыя плямы,Твар знябыты, чырвоныя вочы.На Мiколу бог раззлаваўся:“Ля карчмы ацiраўся, вядома,З дзеўкамi качаўся па гумнах,Размяжулiлi нос табе хлопцы.Прэч з вачэй!”Тут Касьян засмяяўся:“Што табе я казаў, Мiкола?Як прыходзiш, каток, на неба, –Трэба чыстае мець адзенне,I не варта таго кабыла,Каб гнявiў ты госпада бога”.“Пра якую кабылу ты кажашБог спытаў.I тады Мiкола

Расказаў яму пра кабылу, Пра зямлю,пра бедныя весi: “Божа, божа, ты бачыш пакуты. Крыж у хлопаў паны здзiраюць,Каб ярмо нацягнуць на шыю.Мужыкi на зямлi азёрнай.Ўсю салому са стрэх паздзiралi,Ўсю кару з сасонак паелi”.Алесю стала цяжка, ён лёг жыватом на траву i схаваў твар у далонi.Бог задумаўся, цяжка, глыбока,I сказаў: “Даруй мне, Мiкола.Я ўсё гэта давеку запомню”.Гнеўна бог зiрнуў на Касьяна:“Чысты ты, Касьян, i прыгожы.Край мой бедны ваўкi раздзiраюць, –Ты ж аб чыстай адзежы дбаеш.А цi думаў ты, браце Касьяне,Што для сэрца майго даражэйшыНават цёмны, апошнi злодзей.Ён царкву маю абдзiрае,На прастол брудным поршнем лезе,Але лезе з чыстай душою,Бо ад голаду дзецi канаюцьI ў яго, i ў яго суседа.Ты пра гэта не думаў, Касьяне,I таму я даю МiколуКожны год два вялiкiя святы,Каб Мiколу славiлi людзi,А табе я даю, неразумны,Дзень апошнi, дваццаць дзевяты,Ў лютым месяцы, месяцы гурбаў”.