Каласы пад сярпом тваім, ч. 2

Тромб раптам кінуўся ўбок, даў свечку – і людзі паляцелі ад яго.Людзі сыпанулі хто куды – той на мур, той у стайню, толькі вароты ляснулі.Поле бітвы ў імгненне асталося за канём. А ён то біў пярэднімі капытамі ў вароты, то насіўся па манежы.Князь адчуў нейкую пустату і павярнуўся....Алеся не было побач з ім. Хлопец падлез пад жэрдкі. Ён быў ужо амаль на сярэдзіне манежа… Iшоў да каня, танюткі, вельмі маленькі на пустым, сляпуча белым крузе.Позна было крыкнуць. Позна кінуцца надапамогу. І Вежа толькі ўчапіўся пальцамі ў валасы.Раз’юшаны конь заўважыў новага ворага, стралою кінуўся да яго і ўскінуў у паветра страшныя пярэднія капыты.Князь не заплюшчыў павек – проста ў яго на хвіліну пацямнела ў вачах. Зараз апусціцца капыт... Ён сам не помніў, як ногі перанеслі яго пад жэрдкі, на дапамогу, на бязглуздую дапамогу.Конь апусціў капыты... на пілавінне. Хлопец стаяў амаль паміж ягоных ног. Шыя каня была закінута, вочы глядзелі зверху на чалавечка, і ашчэраная пашча была ў некалькіх вяршках ад Алесевага аблічча.Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні – і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы:– Не трэба... Не трэба... Тромб...Цяжка сказаць, як гэта адбылося. Можа, конь стаміўся, можа, ён разумеў, што нельга чапаць слабога дзіцяці. Але ён адвёў храпу і гучна пырхнуў.Рука працягнула яму на далоні кавалак цукру. Ён зноў прыціснуў вушы – у людзей за цукрам заўсёды ідзе бізун.– Вазьмі, Тромб, – спакойна сказаў чалавечак, і ў голасе яго цяпер не было журлівасці. – Вазьмі... Ну.Тромб скасавурыўся. Хлапчынка быў маленькі і нястрашны. І гэта белае на далоні...Ён пацягнуўся і ўзяў цукар. І Алесь адчуў, як нешта ў ім упала, адчуў слабасць.Князь падыходзіў да яго, і Алесь сказаў глухім, каб не расплакацца, голасам:– Загадайце прывесці мне маю кабылку... Я хачу дадому.Dочы іх сустрэліся. І адным гэтым позіркам стары спасціг душу дзіцяці.– Даруй мне, сынок, – сказаў ён. – Даруй.

XVIЯны ішлі рука да рукі. Нічога не змянілася. Толькі хлопчык увесь час пытаў, а стары ўвесь час адказваў тым самым стрыманым тонам. Нават мова была тая самая, французская, толькі цяпер князь часцей ужываў мужыцкія словы, ужываў, не націскаючы на акцэнт, не агрубляючы іх, спакойна і натуральна.Конюхі, калі стары і малады адыходзілі ад стайні, збянтэжыліся: не было ніякага загаду аб Тромбе. А Тромб, быццам баючыся астацца адзін, пайшоў асцярожна за хлопцам, касавурачыся вачыма на людзей. І тады стары павярнуўся.– Каня – у стайню, – суха кінуў ён, – падвойную долю аўса і фунт цукру штодзённа.– Дарэчы, – сказаў князь суха, – я не супраць пакаштаваць качыны. Загадай, каб засмажылі ў іспанскай падліве, з гваздзікай.Усе здзівіліся: князь цярпець не мог ні качынага мяса, ні гваздзікі. Ён любіў з дзічыны толькі кулікоў, ды і тое пад мясцовай поліўкай.Усё было па-ранейшаму. Толькі нянавісць хлопца знікла, даўшы месца насцярожанасці. Ён не разумеў гэтага чалавека.А князь ішоў і, не заўважаючы хлопцавага настрою, гаварыў:– Любіш коней? Гэта добра... Што, бацька ўсё са сваёй вінакурняй?.. Ага... хваліў, кажаш, сваю гаспадарку? Дарэмна... Пагібель гэтыя бровары, вось што.Ішлі тым самым запушчаным паркам, дзе толькі рэдкія статуі часам нагадвалі, што гэта парк.Натрапілі на азярцо, абкружанае высокімі штучнымі скаламі, і таму ціхае і змрочнае, як возера мёртвых. Дзед узяў з грота дзве стрэльбы.