Каласы пад сярпом тваім, ч. 2

Не папала яна ў палаценца,А папала у шчырае сэрцаІ каню пад падковы упала.Паміраючы ж, так прамаўляла:Страшна гулі струны:Ой, не будзеш ты мець, чарнарогі,Ні лугоў, ні праўдзівага бога,Ні бароў, ні дзяўчат, ні багацця,Ані дыму ў закуранай хаце.За якое ні схопішся сэрца – Ўсе адкажуць адзінаю смерцю.І адкажуць пажарамі хатыІ зямелька, якую ты сватаў.Жабрак змоўк. Хлопец цяжка, быццам ад сну адрываючыся, уздыхнуў і кінуў на ліру тры медныя капейкі. Непаразумела зірнуў на Алеся. І раптам вочы сталі іранічныя і трошкі злосныя: убачыў, што гожы падлетак з шэрымі вачыма хоча пакласці на ліру срэбны паўрубель.– Здурэў, ці што? – спытаў ён гучным кплівым голасам.Алесь цярпець не мог, каб з яго кпілі незнаёмыя.– Цябе не спыталі, – сказаў ён.– Яно і відаць, што з залатых каптаноў. Галоўка, як макаўка, а розуму – як…Загорскі ведаў, што працяг прыказкі злосны і трохі непрыстойны.– Ты б паўтарыў, – з пагрозаю сказаў ён.– А я не глухому гавару, – сказаў хлопец.– То і відаць, што скнара. За такую песню паўрубля яму шкада.– За гэтую песню мне мільёна не шкада. Ды толькі не з тваіх рук.– А што мае рукі?– А тое, што іншая дабрыня горшая за дурасць. А дабрыня багатага…– Затое ты, відаць, з багатых. Сем коп лапцей…Алесь сказаў гэта з вялікай крыўды. Але падлетак, апрануты сапраўды сціпла, здавалася, не пакрыўдзіўся.– Люблю Сярка за звычай, – паказаў ён сляпуча белыя зубы. – Ды толькі не тыя паны, што грошы маюць, а тыя, што бога знаюць. Забяры свае бязбожныя грошы.– Чым гэта яны горшыя?! – спытаў Алесь. – Чаго ты да мяне прычапіўся?!– А тым, што яны дурной галавой дадзены, гэтыя грошы.Алесь мераў хлопца вачыма. Так, той быў, відаць, дужэйшы, але ў яго было менш гнуткасці і спрыту.– А я вось дам, дык ты і нагамі накрыешся, – сказаў хлопец.– Ану дай. Сам пяты задзярэш.Праз хвіліну яны малацілі адзін аднаго з усёй заўзятасцю падлеткаў.Пыл так і курэў над месцам бойкі.Урэшце яны стаміліся і, сапучы, стаялі, насцярожана сочачы адзін за адным.– Атрымаў? – спытаў хлопец.– Дый ты атрымаў.У хлопца сапраўды распухла і без таго пухлая ніжняя губа; у Алеся вуха было чырвонае і пякло.– Ну і што? – спытаў хлопец.– А тое, што дурань, – ужо не так злосна сказаў Алесь.Яны ўсё яшчэ сачылі адзін за адным, але відаць было, што бойка згасне.– Гэта ты дурань, – сказаў хлопец. – Старога за твой паўрубель маглі б у паліцыю павесці. У бедных людзей бываюць толькі медныя грошы.– А паперак няма? – буркнуў Алесь.– Не ў старцоў, ёлуп хвашчоўскі.Алесь разумеў, што хлопец кажа праўду, але вуха пякло, а незнаёмы яшчэ і лаяўся. Варожасць зноў пачала нарастаць.– Ты хто такі? – не вельмі ветліва спытаў ён.– А табе што?– Ну хто? Паляк? Мазур?І тут ён пачуў такое, што аж вочы сталі круглыя ад здзіўлення.– Беларус, – спакойна сказаў хлопец.– Што-о?Алесь не мог зразумець, адкуль гэтаму хлопцу стала вядома яго таямніца, ягонае адкрыццё. Але хлопец, відаць, зразумеў пытанне як выгук пагарды.Алесь не стрымаўся.– Адкуль гэта ты даведаўся? Гэта ж я адкрыў. Гэта я – беларус.

– Адзін Гаўрыла ў Полацку, – усміхнуўся хлопец. – Тут усе беларусы. А ён адкрыццё зрабіў… Першы… Знайшоўся мне яшчэ – Капернік.– Але ж я ведаю толькі траіх, якія адказалі мне так. У астатніх няма імя…Алеся цяпер цягнула да гэтага хлопца. Таму, што ён, не ведаючы Алесевых думак, прыйшоў да таго самага.А хлопец раптам сказаў: