Каласы пад сярпом тваім, ч. 2

– Праўда? – узрадаваўся граф. – Ну, суцешыў!– Я салдат, – пасля паўзы сказаў граф. – Я іду, куды мне загадваюць… Але па сваёй ахвоце я б туды не прасіўся.– Чаму? – спытаў дзед.– Кожны лішні чалавек – гэта адтэрміноўка канца.– Горай, думаеш, не будзе? – спытаў Вежа.– Горай быць не можа, – сказаў граф. – Хаця б таму, што кожнае новае цараванне спачатку на некалькі год адпускае гайкі, зарабляе сабе добрае імя.– Каб потым зрабіцца яшчэ горшым. Чулі мы гэта.– Але ж некалькі год, – сказаў Ісеньеў. – Гэта вельмі важна. І потым амаль абавязкова амністыя. Значыцца, тыя, хто жывыя яшчэ – вернуцца. І я сустрэнуся са сваёй маладосцю.Вежа асцярожна падліў графу віна. Вусны старога сумна ўсміхаліся.– Я сёння чуў прароцтва, – сказаў ён. – Прарочыў тут адзін лапатны Іерэмія: “Прасвішчуць яны Свістопаль”.– Нічога дзіўнага. Саракагадовае дрэннае становішча ў арміі. Амаль трыццацігадовае замоўчванне агульнай прадажнасці, слабасці, жорсткасці да простых, рабства.– Усё было добра, – падтакнуў Вежа. – Так ужо добра, што, выявілася, пораху не было. Умелі хадзіць на парадах і не ўмелі па гразі. Заганарыліся. Усю гісторыю думалі напалеонаўскім капіталам жыць…