Каласы пад сярпом тваім, ч. 3

Ходзька кінуў на яго ўхвальны позірк:– Я ўдзячны вам. Не турбуйцеся. У мяне яшчэ няма старэчага маразму.– Паважаю пана, – сказаў Лізагуб. – Але дадам толькі адно. Брыдка, калі адукаваны чалавек, князь,пачынае насіць лапці праз нейкія там меркаванні. Гаворка гэтая для людзей вашай культуры – тое самае, што лапці замест чаравікаў. – Глупства, – раптам сказаў Марцінкевіч. – Выходзіць, я лапцюжны паэт? I пан Кандратовіч таксама?– Не звяртайце ўвaгi, – нервова сказаў Сыракомля. – Я не хачу пакрыўдзіць пана Лізагуба, сказаўшы, што яго словы – праява злачыннай абыякавacці да перакананняў.I замкнуўся, нервова перабіраючы брэлокі. Лізагуб, на знак павагі да слоў паэта, схіліў галаву.Усім было трохі някавата. Алесь бачыў, што ўсе глядзяць на яго. Нават Манюшка кінуў сваю каву i ўглядаўся, мружачы добрыя вочы.– Я адкажу спачатку пану Марцінкевічу, – сказаў Ходзька. – Не, я не кажу, што ваша паэзія лапцюжная. Я з прыемнасцю слухаю вашы ідыліі. Ваша “Сялянка” – гэта добра.– Калі-небудзь я напішу такую ідылію, што вы не будзеце ведаць, куды схавацца ад людскога смеху, – буркнуў гарбун.– Не, яна не лапцюжная. Яна недарэчная. Пішучы на беларускай гаворцы, вы насаджаеце сярод мясцовага люду, сярод мужыкоў i нават сярод некаторых дваран, як мы бачым, правінцыялізм.Дунін-Марцінкевіч засмуціўся. Развёў рукамі.– Я не хачу звадаў, – глуха сказаў ён. – Я хачу i намагаюся пераканаць у патрэбнасці гэтага ўcix... Я хачу, каб yciм было добра, каб на зямлі панавалі гармонія і радасць. Досыць ужо вытрымаў агню гэты няшчасны край. I што ж, мяне кусаюць адусюль. Няма такога сабакі, які не палічыў бы cвaiм абавязкам ухапіць мяне за нагу. А я не хачу даваць кухталі людзям. Нават дрэнныя, яны – людзі.– Гуманізм, які б’юць і справа і злева, – буркнуў Грыма. – Зноў тое самае.Але гарбун, відаць, не заўсёды трымаўся таго правіла, што людзям трэба дараваць, нават калі яны кусаюць за ногі. На ягоныя вусны ўспаўзла павольная разумная ўсмешка.– Самае дзіўнае, што ніхто не выступіў супраць маёй паэзіі ў каралеўстве, у Польшчы. Лаюцца толькі тыя, каму гэтая справа павінна была б стаць блізкай, нашы паны. Больш ваююць за Польшчу, чым самі палякі. Відаць, таму, што ніколі iм не быць ні беларусамі, ні палякамі, ні немцамі, хоць яны схільны быць і тым, і другім, і трэцім.– Зразумейце, пане Марцінкевіч, – сказаў Ходзька. – Я не супраць гэтага як рэдкасці, як своеасаблівага рарытэту. Але ж гэта наследаванне нязграбных тутэйшых песняў... Ці варта паўтараць тое, што памрэ.І тут Алесь убачыў, як гаротна затрэсліся вусны інтэлігентнага каротказорага чалавека, які дарма намагаўся схаваць за кавай сваю разгубленасць і ніякаватасць.– Я таксама gente albarutenus natione polonus1, – сказаў Манюшка. – Мяркую, нядрэнны паляк. Мне добра быць палякам. Але я ніколі не дайду да думкі, што быць палякам – азначае душыць астатніх. Быць палякам – гэта, хутчэй, змагацца за шчасце астатніх. I вы дрэнна цяміце ў музыцы, пан Ходзька, калі ганіце тутэйшыя песні... Гэта ўжо я магу вам заявіць.На твары чалавечка на хвіліну з’явіліся рысы вышэйшай адухоўленай прыгажосці.“А мо сапраўды бог?” — падумаў Алесь.– Яны, песні, не хочуць быць рарытэтамі. Яны звіняць, смяюцца, плачуць. Нават уначы, у сне, я чую іхнія галасы. Я ад Польшчы, я і ад іх.І нібыта звяў. Зноўку сеў, не ведаючы, куды падзець рукі. Манюшка i Дунін-Марцінкевіч пераглянуліся. Гарбун усміхнуўся, схіляючы галаву.