Каласы пад сярпом тваім, ч. 3

– Што ж, – спытаў Ходзька, – замест Чымарозы смярдзючы мужык?– Я з мужыкоў, – сказаў Каратынскі, – будзеце злоўжываць гэтым – скончыцца дрэнна.– Што ж, – сказаў Ходзька. – Шлях натуральны. Замест культурнага, памяркоўнага гаспадара – п’яны кат з бузуном.– Мы не хочам ні ката, ні гаспадара, – сказаў Грыма. – Мы хочам волі.– А атрымаеце бізун... Вам далі магчымасць часова развіваць сваю гаворку. Бо вы – наш фарпост. Але тое, што робіцца тут, – гэта ўжо занадта. Пісаць на ёй? Называць сябе быдлячым iмeм? Калі мы дазволім такое – вас самнуць.Алесь адчуў, што ў яго звініць у галаве ад гневу.– Мы, здаецца, пачыналі спрэчку з вамі?Ходзька з цікавасцю глядзеў на шэравокага маладога чалавека.– Кажыце далей, – памяркоўна дазволіў ён.– Нам не трэба нічыйго дазволу на тое, каб дыхаць, – перахопленым горлам сказаў Алесь. – А пісаць і гаварыць на сваёй мове гэтак натуральна, як дыхаць. – Ён павысіў голас. – Мы не хочам быць нічыім фарпостам. Чым слова “магнат” лепшае за слова “барын”? Досыць, панюхалі.І тут Ходзька ўсміхнуўся, нібы намацаў у абароне хлопца трэшчыну.Алесь бачыў вочы гарбуна, арганіста, Сыракомлі. Ва ўcix гэтых вачах жыла трывога. А Ходзька падаўся галавой наперад i цixa працадзiў:Хіба не стала нашаму мужыку горш жыць пасля прыяднання да Расіі? Адразу салдатчына, павышэнне падаткаў...Сыракомля нецярпліва перапыніў яго:– Ходзька, гэта жорстка!.. У маладога чалавека не столькі ведаў... I ягоныя перакананні...Алесь узняў руку.– Не трэба, пане Кандратовіч, – ён усміхнуўся. – Тое, што мне трэба, я ведаю добра. I перакананні ў мяне цвёрдыя i... аб-грун-таваныя, у адрозненне ад пана Ходзькі.– То стала горш? – настойваў магнат.Стала горш, – спакойна сказаў Алесь. – Акрамя старых паноў, нас з вaмi, з’явіліся новыя. Прычына гэтай галечы тое, што на ўсе старыя ланцугі павесілі яшчэ адзін, новы – грошы. А грошай у мужыка пры цяперашнім стане быць не можа. У яго адбірае ix тое, што страшней за чуму, вайну, страшней за ўсё на свеце.

Чырвоныя плямы папаўзлі на шчоках у Ходзькі.

Што ж гэта такое, страшнейшае за ўсё? – цixa спытаў ён.Алесь пабялеў ад хвалявання. А потым у цішу ўпала адно толькі слова:– Прыгон!Вочы ў Лізагуба звузіліся.Стаяла цішыня. Алесь спяшаўся дагаварыць.– Мы ніколі... – голас ягоны зазвінеў. – Чуеце? Мы ніко-лі не паддамося нi вам, нi немцам, нікому. І не таму, што мы не любім вас, а таму, што кожны чалавек мае права на роўнае шчасце з другім, а шчасце – толькі ў cвaiм доме.– Панове, – перабіў Кіркор, – панове, уладаю гаспадара забараняю вам гэтую спрэчку.Гарбун паклаў руку на плячо Алесю, паціснуў.– У мяне ёсць дачка, Каміла, – сказаў ён. – Бог ты мой, якія вы падобныя!У доўгай паўзе прагучаў самотны голас Сыракомлі:– Якая ж гэта нязведаная парасць расце!... Ён i Манюшка ішлі ў адну дарогу з Алесем i Усяславам, Лізагуб i Ходзька пайшлі асобна, хоць пэўны час ім было і па дарозе.На рагу Святаянскай i Універсітэцкай Манюшка прытрымаў Алеся i паказаў яму налева, на касцельны гмах.– Музыку любіш?– Але.– То прыходзь сюды. Я ведаю, табе нельга. Але унь там дзверы на хоры. Прыходзь падчас імшы i проста так. Я там часта. Музыка, князь, не ведае розніцы вераванняў.Сыракомля маўчаў усю дарогу. Ягонае, маладое яшчэ, тонкае аблічча выглядала на хворае. Ён моўчкі хутаўся ў футра i нагадваў худую зябкую птушку.