Каласы пад сярпом тваім, ч. 3

З тваёй гімназічнай гісторыі і пасмяяліся мы, і задумаліся потым. Але мне стала трохі сумна, што ты гэты год не будзеш паступаць ва універсітэт і станеш, дзедавым намаганнем, прывучацца да гаспадаркі. Як паедзеш, то цяпер, вядома, у Пецярбург, а не ў Маскву. Будзем разам. А пакуль тое, я табе падрабязна пра свае справы пісаць не буду. Так, трошкі. Папера, сам ведаеш”.– Шкада, – сказала Майка.– “Ты ведаеш, – чытаў Алесь, – я тут палюбіў рускіх людзей. Высакародны, харошы народ. І таксама няшчасны, як мы. Я раней іх ведаў па горшых узорах, па жандарах, што да нас панасылалі. Сам ведаеш, добры чалавек на такое не пойдзе, сумленных і шчырых у такім асяроддзі – дарэмна шукаць. А тут прыглядзеўся – лухту гэта на іх нашы панкі, накшталт твайго Лізагуба, вярзуць. І тое праўда, што няма дрэннага народа. Канечне, гэта не яны нас на часткі шматуюць, у пятлю пхаюць, выбіваючы дух. Гэта дзяржава катаў, абрыдлівая, страшная, гнілая. Турма людзей, турма плямёнаў. Жандары, алілуйшчыкі, прадажная погань! З турмы, з турмы гэтай трэба вырывацца, калі хочам жыць. Трэба разумець, што справа ў рондзе , а не ў народзе. І што калі адасабляцца, то ад яго, а не ад людзей, што самі шукаюць сяброўства з намі. Шмат харошых хлопцаў. І сярод нашых, і сярод палякаў, і сярод рускіх.“Современник” чытаю даволі рэгулярна. І, ведаеш, у жнівеньскай кніжцы новае імя. Памяні маё слова, калі мы не дачакаліся новага свяціла. Ён рускі. Прозвішча – Дабралюбаў. Чалавек, па ўсім відаць, страшэнна памяркоўны, страсны і чысты. Нашы хлопцы ганарацца. Вучыцца ён у педагагічным. Гэта ў будыніне універсітэта. Пад адным дахам. Памятаеш, у Грыбаедава (па тваім спіску цытую):Есть в Петербурге институтПе-да-го-гический – так, кажется, зовут?..Там упражняются в расколах и в безверьи Профессоры!Прафесары “доупражнялись”. Цяпер узнялі голас выхаванцы. Вось яно як!Пасля напішу аб усім. Перадавай прывітанне бацькам, дзеду, Мсціславу. І, вядома, Майцы. Я люблю яе. Перадай.

Залатыя прыножкі,Дзе яна сядзела,Дзе стаяць яе ножкі,Там лаўка залацела”.Майка паружавела. Варухнула вуснамі.– Во гэта кавалер! Не тое, што ты.Алесь, нібы не слухаючы, чытаў далей:– ”Яна сапраўдная беларуская дзяўчына. І таму, прабач, браце, я не хацеў бы для цябе небяспекі”.Майчыны шчокі сталі чырвоныя.– Што ты напісаў?– Напісаў, што мне дарагі свет і ты. Але радзіма мне даражей за ўсё. І калі радзіме маёй дрэнна – мне таксама няміла нічога, акрамя радзімы. Не баліць нічыя бяда, акрамя яе бяды. Я тут не на тое, каб дыгнуць нагою ды сказаць je suis de passaga2. Я тут нарадзіўся і тут спадзяюся памерці.Яна зірнула на яго з павагай.Урга і Касюнька імчалі па свеце. Снежна-белы і мышастая. А свет вакол быў жоўты ад іржышчаў і хрустальна-сіні ад неба. Сям-там на апошніх лапіках поля жанчыны яшчэ ваявалі з каласамі. Жоўтыя бароды жменяў здрыгаліся і бязвольна клаліся пад сярпом. І тонка-тонка, высока, далё-ока дрыжалі, плакалі ў чыстым паветры празрыстыя крынічкі галасоў.Перапёлка, пераляці поле і сіняе мора, перапёлка.Нясі звесьці ад ліхой свякроўкі ды да роднай маткі, нясі звесьці.Пра што, за што свякроў мяне біла асінавым кіем, пра што, за што?А ці я ёй пасцелькі не слала, ці не разувала, а ці я ёй?Пасцель слала: кулачок пад бачок, камень пад галоўку, пасцель слала.Пазувала ў цёмным куточку альхавым пруточкам, разувала.– Бедная мая, – глухім голасам сказаў Алесь. – Бедная мая зямля!