Каласы пад сярпом тваім, ч. 3

Zadnych mavzen, – ціха пераклаў Мнішак.“Ніякіх мар, панове. Здолею ўтаймаваць тых, хто захаваў бы мары... Дабрабыт Польшчы залежыць ад поўнага зліцця яе з іншымі народамі майго царства”. Любельская маршалка Язерскага не дапусцілі адказваць цару. Забараніў намеснік, Гарчакоў. Гэта прымус, гэта вынарадаванне, гэта навязванне манархічнай сістэты. “Ніякай аўтаноміі, нават фінскай”. ”Ніякай самадзейнасці, нават абмежаванай”. Вось што недвухсэнсоўна сказаў імператар. Калі такі глум царат учыняе ў Польшчы – чаго можна чакаць ад яго нам? Што ён можа даць нам, акрамя яшчэ горшага рабства? Агульнае абурэнне пануе на нашых, на польскіх, на літоўскіх землях. Трон Раманавых зжыў сябе паўсюль. Яны самі распісаліся ў сваёй неспраможнасці даць шчасце і волю падданым і народам. І таму я пытаю ў прадстаўнікоў падспуднай рады: пакладзем мы канец нашым ваганням; будзем цярпець далей або паставім перад сабою ясную мэту, скажам самім сабе, што мы жывём для паўстання, для вялікай змовы, для людовай вайны з усім, што крыўдзіць, ганьбіць і зневажае нас?Настала маўчанне.То як?Калі паўставаць? – спытаў Біскуповіч.Паўстаць, каб толькі пусціць кроў, – гэта дурасць, – сказаў Раўбіч. – Паўставаць трэба з надзеяй на перамогу. Шкада, што ў часе вайны нас было замала, каб ударыць у тыл... Але за тры гады вайны колькасць нашых паплечнікаў патроілася. Я разлічыў рост нашых арганізацый. Мы будзем мець належную колькасць людзей праз шэсць год. Значыць, прыблізна шэсцьдзесят другі год.Браніборскі свіснуў:Мы паўстаём або гуляем у слімакоў?Усе маўчалі. Потым Раткевіч Юллян сказаў:Доўга.Затое верна, – сказаў Раўбіч. – Ты думаеш, Юллян, мне не баліць кожны дзень няволі? Душа запяклася! З раніцы першая думка аб гэтым. Вечарам – апошняя. Не магу ўжо жыць... Раз на месяц абавязкова прыходзіць вар’яцкае жаданне: пачаць. Пачаць. Пачаць адразу, з тымі людзьмі, што ёсць. Нічога і нікога не чакаючы. Нават не баюся загінуць.Памаўчаў.Але думку тую гоніш. Ну, пачнеш непадрыхтаваным. Ну, загінеш і сяброў загубіш. Зямлю шыбеніцамі заставяць. Мы не маем, не маем права рызыкаваць. Загінуць – добра. Загінуць – трэба. Але так, каб ад гэтай загібелі быў нейкі плён.Яны думалі. Потым небывала сур’ёзны Біскуповіч сказаў:Рацыя... Пан Яраш падрыхтаваў нейкі план? – спытаў Мнішак.Замест адказу Раўбіч хрумснуў вялікім пергаментам, раскручваючы яго на стале. Паклаў на адзін канец цяжкую шаблю ў похвах. Два другія рагі прыціснулі срэбнай чарніліцай і кавалкам губчатай крыцы.Я заўважаю, паны не кураць, – з усмешкай сказаў Раўбіч. – Курыце. Усе разгублена паглядзелі адзін на аднаго. Сапраўды, чаму не кураць?І раптам рогат пракаціўся над галовамі. Усе смяяліся, зразумеўшы, што падсвядома ў кожнай галаве цвіком сядзела думка аб пяцістах пудах пораху.Лухта, – сказаў Раўбіч. – Гэта зусім не пад камяніцай.Кіньце, хлопцы, – сказаў Біскуповіч. – Тут і без пораху, як на скрут галавы. Гэта яны баяцца, што ад іхніх люлек абурэнне выбухне, – сказаў Раткевіч. – Не бойцеся. Не такі ўжо ён вогненебяспечны, наш народ. І не такое ўжо з нас, з кожнага, добрае крэсіва, каб іскры сыпаліся.Пацягнула тытунёвым дымком. Закурэлі цыбукі гаспадарскіх доўгіх трубак, захліпалі люлькі гасцей, запунсавелі кончыкі цыгар.Усе маўчалі, гледзячы на мапу. Прыдняпроўе, зрэзанае сінімі стужкамі рэк, зялёнымі плямамі лясоў, цёмнымі кропкамі вёсак і гарадоў ляжала перад імі.